Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 16-18 мая 2014
about festival O festiwalu

Пра Фестываль

16-18 траўня 2014 года ў Гродна пройдзе ІV Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”!

Фэст “Твой Стыль” – гэта адна з найбольш яркіх падзей у грамадскім жыцці Беларусі.

Яшчэ ніводнае журналісцкае мерапрыемства не збірала такую колькасць прафесіяналаў у адным месцы. Адмыслоўцы ў фатаграфіі, дакументальным кіно, радыё, газетах і інфармацыйных сайтах на працягу трох дзён будуць дзяліцца вопытам з усімі жадаючымі.

Арганізатары Фестывалю – сябры грамадскіх аб’яднанняў “Цэнтр “Трэці сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, рыхтуюць насычаную праграму: майстар-класы ў выкананні вядучых беларускіх і замежных экспертаў, цікавыя прэзентацыі, выставы, сустрэчы, правядзенне нацыянальнага конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў, насычаную культурную праграму.

“Разынкамі” Фестывалю ў гэтым годзе стануць ток-шоу, другі нацыянальны Фотабатл для маладых фотарэпарцёраў, паэтычны слэм (“бітва паэтаў”), які адбудзецца ў межах культурніцкай праграмы, і іншыя цікавыя імпрэзы.

Таксама гарадзенскія краязнаўцы правядуць экскурсію па гарадскіх мясцінах, дзе ў розныя часы разгортваліся гістарычныя падзеі, звязаныя з гродзенскім перыядычным друкам. Увечары кожнага дня ўдзельнікі фэста змогуць паслухаць добрую музыку на канцэртах вядомых беларускіх гуртоў.

Фестываль заснаваны грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці Сектар” у супрацоўніцтве з “Беларускай асацыяцыяй журналістаў” у 2007 годзе і быў задуманы як дадатковая пляцоўка для павышэння прафесійнага ўзроўню маладых журналістаў.

Падчас першага фестывалю мы адчулі запатрабаванасць мерапрыемства не толькі сярод моладзі, што цікавіцца журналістыкай. Фэст сабраў сябраў грамадскіх аб’яднанняў, студэнтаў, людзей, якія вядуць актыўны лад жыцця.

Арганізуючы раз у два гады фестываль журналістыкі, мы ствараем крэатыўную прастору для камунікацыі творчых людзей, фармуем станоўчы імідж прафесіі журналіста ў вачах беларускага грамадства, падтрымліваем каштоўнасці якаснай журналістыкі і свабоды слова.

Месцам правядзення такога фестывалю невыпадкова абраны Гродна. Тут ужо 15 год працуе старэйшая ў Беларусі “Школа Маладога Журналіста”. Адсюль выйшлі многія вядомыя сёння карэспандэнты беларускіх і замежных СМІ ды актывісты грамадскіх арганізацый.

Каб зарэгістравацца для ўдзелу ў фэсце, цісні спасылку.

Мы на Flickr

Copyright 2014 "Трэці сектар"