Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

25-27 траўня 2012 году ў Гродна пройдзе ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”!

Фэст “Твой Стыль” – гэта адна з найбольш яркіх падзей у грамадскім жыцці Беларусі.

Яшчэ ніводнае журналісцкае мерапрыемства не збірала такую колькасць прафесіяналаў у адным месцы. Адмыслоўцы ў фатаграфіі, дакументальным кіно, радыё, газетах і інфармацыйных сайтах на працягу трох дзён будуць дзяліцца вопытам з усімі жадаючымі.

Запрошаныя эксперты абмяркуюць бачанне перспектываў прафесіі пад час ток-шоў “Журналістыка ў 2020 годзе”. Краязнаўцы правядуць экскурсію па гарадскіх мясцінах, дзе ў розныя часы разгортваліся гістарычныя падзеі, звязаныя з гродзенскім перыядычным друкам. Увечары кожнага дня ўдзельнікі фэста змогуць паслухаць добрую музыку на канцэртах вядомых беларускіх гуртоў.

Фестываль заснаваны грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці Сектар” у супрацоўніцтве з “Беларускай асацыяцыяй журналістаў” у 2007 годзе і быў задуманы як дадатковая пляцоўка для павышэння прафесійнага ўзроўню маладых журналістаў.

Падчас першага фестывалю мы адчулі запатрабаванасць мерапрыемства не толькі сярод моладзі, што цікавіцца журналістыкай. Фэст сабраў сябраў грамадскіх аб’яднанняў, студэнтаў, людзей, якія вядуць актыўны лад жыцця.

Арганізуючы раз у два гады фестываль журналістыкі, мы ствараем крэатыўную прастору для камунікацыі творчых людзей, фармуем станоўчы імідж прафесіі журналіста ў вачах беларускага грамадства, падтрымліваем каштоўнасці якаснай журналістыкі і свабоды слова.

Месцам правядзення такога фестывалю невыпадкова абраны Гродна. Тут ужо 15 год працуе старэйшая ў Беларусі “Школа Маладога Журналіста”. Адсюль выйшлі многія вядомыя сёння карэспандэнты беларускіх і замежных СМІ ды актывісты грамадскіх арганізацый.

Каб зарэгістравацца для ўдзелу ў фэсце, цісні спасылку

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"