Абарона дрэваў

budz-5-2

Адным з важных напрамкаў дзейнасці гарадзенскіх эка-актывістаў з’яўляецца абарона зялёных насаджэнняў горада ад знішчэння (у тым ліку каштанаў). За год актывісты напісалі каля 20 лістоў і не раз пабывалі на прыёме ў намеснікаў старшыні гарвыканкама, якія адказваюць за будаўніцтва, азеляненне і добраўпарадкаванне горада.

З пачатку 2012 года мы штотыдзень сачылі за анонсамі аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў з нагоды вырубкі дрэваў і пры з’яўленні такіх, транслявалі інфармацыю ў масы, каб забяспечыць прысутнасць на абмеркаваннях зацікаўленай грамадскасці. Наведваючы грамадскія абмеркаванні па вырубцы дрэваў, мы звярталі ўвагу на парадак іх правядзення, на аргументацыю прычын вырубкі і г.д. Пры выяўленні парушэнняў – пісаліся звароты ў дзяржаўныя органы і ў СМІ.

14 траўня нашыя актывісты на “прамой лініі” са старшынёй гарвыканкама хацелі паведаміць яму аб парушэннях падчас правядзення грамадскіх абмеркаванняў. Менавіта ў гэтым тэлефоннай размове Шапіра Б.Н. заявіў, што грамадскія абмеркаванні па пытаннях вырубкі дрэваў у Гродне больш праводзіцца не будуць “з прычыны таго, што іх ператвараюць у незразумелае палітычнае супрацьстаянне”: http://grodnonews.by/ru/0/11685/news На наступны ж дзень намі быў накіраваны ліст у аблвыканкам з просьбай растлумачыць, як старшыня аблвыканкама можа адмяніць пастанову Саўміна. І па заканчэнні 30 дзён атрыманы адказ, быццам такіх рашэнняў не прымалася: http://tstyl.info/by/111/news/8032/ Тым не менш, з тых часоў ні воднага грамадскага абмеркавання па вырубцы дрэваў адкрыта не праводзіліся.

Балючай гісторыяй для нас стала і рэканструкцыя вуліцы Астроўскага. Не гледзячы на ​​тое, што прыёмы і пісьмовыя звароты ў траўні “абверглі” інфармацыю аб пашырэнні вуліцы да 4-х палос з вырубкай на ёй дрэваў, пашырэнне вуліцы і высечка пачаліся праз месяц: http://s13.ru/archives/42386http://greengrodno.info/2012/06/26/956/

Станоўчым вынікам можна лічыць

– Выратаваныя падчас слуханняў дрэвы: http://t-styl.info/by/109/news/7323/

– Набытую горадам машыну па перасадцы дрэваў: http://vgr.by/home/sreda-obitaniya/10031-news-mashina

– А таксама некаторае жаданне ўладаў прыцягваць грамадскасць да добраўпарадкаванні горада: http://s13.ru/archives/42249

Шмат сіл было накіравана і на абарону каштанаў. Гараджане бачаць, што нашы каштаны ўсыхаюць, віной чаму з’яўляецца шкоднік – мініруючая моль. Але замест лячэння дрэвы падвяргаюцца банальнай высечцы, а спецыяліста, які б займаўся гэтай праблемай, ні ў адной дзяржаўнай структуры, якая мае дачыненне да добраўпарадкавання горада, няма …

Эка-энтузіясты на працягу некалькіх месяцаў даследвалі стан каля паўтысячы каштанаў і арганізавалі сустрэчу гарадзенскіх чыноўнікаў з мінскім біёлагам http://vgr.by/home/sreda-obitaniya/9905-news-kashtany-grodno Мы вельмі спадзяемся, што праведзеная праца «не адыдзе ў нябыцце» і стане штуршком да выратавання каштанаў ў Гродне.

Атрыманы вопыт па абароне дрэваў быў укладзены намі ў інфармацыйную ўлётку “Што рабіць, калі ў вашым двары сякуць дрэвы?”. Яе электронны варыянт можна знайсці на сайце “Зялёны Гродна”: http://greengrodno.info/trees/


CACKLE comment system