Алеся Яфімава

budz-6-2

Валанцёрка Гродзенскага грамадскага аб’яднання “Адданае сэрца” (дапамога беспрытульным жывёлам) – з траўня 2010 г;

Валанцёрка экалагічных ініцыятыў: “Чысты лес-чысты розум” (расчыстка ад бытавога смецца лесапаркавых тэрыторый г. Гродна) – чэрвень-кастрычнік 2011 г;

“Зялёная сетка”, “Экастудыя” (“Дзень без аўтамабіля-2011”, “Гадзіна Зямлі-2012”, акцыя “Навагодняя елка”).

Валанцёрка моладзевай ініцыятывы “Ружовы слон” (праца з дзецьмі, што засталіся без бацькоўскай апекі) – з 2011г;

Валанцёрка Сацыяльнага інтэрактыўнага тэатра “Працаваць нельга адмовіцца” (праект ініцыятывы “Крок насустрач”, скіраваны на інтэграцыю людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства і страварэнне безбар’ернага асяроддзя) – люты-сакавік 2012г;

Валанцёрка акцыі па расчыстцы царквы ў Мураванцы (праект ПА ГА” Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”) – ліпень 2012г.

Аўтарка артыкулаў:

“Да выбару елак – з экалагічным падыходам”

“Улады і валанцёры “змагаліся” са смеццем”

“Вучымся пакідаць “экалагічныя сляды” на планеце”

“Якую ялінку лепш выбраць на Новы год?”

“Гродна далучыўся да ратавання экалагічнай будучыні Зямлі”

“Ружовы слон” арганізуе ралявую гульню з дзецьмі-сіротамі”

і інш.

Чаму займаюся валанцёрскай дзейнасцю: цяжка, нецікава і бяздарна жыць адно як спажывальніку.


CACKLE comment system