Арт-журналістыка: прафесійныя стандарты і аўтарскія тэхнікі ў асвятленні культурнай тэматыкі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ё. Рау (IBB) у партнёрстве з Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы МЗС ФРГ запрашае журналістаў беларускіх СМІ на адукацыйны курс «Арт-журналістыка: прафесійныя стандарты і аўтарскія тэхнікі ў асвятленні культурнай тэматыкі» які пройдзе з траўня па кастрычнік 2016 года .

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты нацыянальных і рэгіянальных СМІ (дзяржаўных і недзяржаўных).

Культура сёння вырашае не толькі эстэтычныя задачы, яна стала адной з складнікаў грамадскага жыцця. Культурныя праекты падаюць пляцоўку для апускання ў філасофскія і сацыяльныя пытанні, яны прысвечаныя нацыянальнай ідэнтычнасці і глабальным праблемам. Разуменне сучаснага мастацтва – тэатра, танца, перформансу, мастацкіх твораў, фатаграфіі, літаратуры – патрабуе падрыхтаванай публікі, але яшчэ больш падрыхтаваных журналістаў, задача якіх выступіць у якасці пасярэднікаў, якія  тлумачаць і папулярызуюць.

Беларуская сучасная культура – даўно не проста мастацтва і праекты на беларускай мове, яны ўпісаны ў міжнародны кантэкст і агульнасусветныя тэндэнцыі, захоўваючы пры гэтым сваю самабытнасць.

Беларускія Медыяэксперты пазнаёмяць удзельнікаў з лепшымі беларускімі культурнымі ініцыятывамі і праектамі, дапамогуць па-новаму паглядзець на магчымасці асвятлення тэмы культуры і мастацтва. У сваю чаргу, нямецкія журналисты і эксперты раскажуць пра сучасныя тэндэнцыі ў арт-журналістыцы Германіі і метадах асвятлення сучаснага мастацтва ў нямецкіх СМІ.

Удзельнікі атрымаюць:

– Крэатыўныя падыходы ў пошуку новых тэм;

– Агляд найноўшых культруных тэндэнцый, праектаў і ініцыятываў у Беларусі;

– Тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па падрыхтоўцы і выбудоўванні структуры інтэрв’ю, рэпартажу, нарысу, аналітычнага артыкула;

– Актуальны інструментар для павышэння якасці журналісцкіх матэрыялаў, агляд прафесійных стандартаў у асвятленні культурных інавацый.

Форма і інструменты навучання:

-прэзентацыі і выступы экспертаў, дыскусіі;

-праца ў малых групах і практыкумы;

-ралявыя гульні;

-індывідуальныя кансультацыі;

-знаёмства з лепшымі культурнымі праектамі і ініцыятывамі ў Беларусі і за мяжой.

Унікальнасць адукацыйнай праграмы ў тым, што беларускі медыяэксперт Марына Загорская суправаджае ўдзельнікаў на працягу ўсяго курса: праводзіць не толькі трэнінгі, але і персанальныя кансультацыі па падрыхтоўцы матэрыялаў.

Апісанне: Курс разлічаны на перыяд з траўня па кастрычнік 2016 года і ўключае ў сябе 4 двухдзённых семінары-трэнінгі з удзелам беларускіх і нямецкіх экспертаў па тэмах: стандарты сучаснай журналістыкі, як даступна і цікава пісаць пра культуру, новыя напрамкі і ракурсы ў арт-журналістыцы, журналісцкая адказнасць і доступ да інфармацыі.

Пасля кожнага з семінараў-трэнінгаў ўдзельнікам трэба будзе на працягу месяца «прымерыць» атрыманыя веды і навыкі на практыцы і падрыхтаваць матэрыялы па тэме пройдзенага модуля для свайго СМІ.

Семінары-трэнінгі курса будуць праходзіць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (праспект Газеты «Праўда», 11) адзін раз у месяц (чацвер – пятніца).

Дзве з чатырох навучальных сесій пройдуць у рэгіёнах, курс скончыцца адукацыйнай паездкай у Кіеў для самых актыўных удзельнікаў.

Удзел у курсе бясплатны. Усе выдаткі за праезд, пражыванне, харчаванне пакрываюць арганізатары.

Для ўдзелу ў курсе трэба запоўніць анкету не пазней за 12.00 10 траўня 2016 года (анкеты, зарэгістраваныя пазней названай даты, разглядацца не будуць) і даслаць на адрас pr@ibb.by з паметкай «Арт-журналістыка».

Крытэрыі адбору ўдзельнікаў: досвед, публікацыі па тэме курсу, матывацыя.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца: +375 17 207 49 72, pr@ibb.by.

20 Сакавіка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі “Хлебнае дрэва”
    Скульптуру “Хлебнае дрэва” адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя “Гроднахлебпрама”. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер. «”Хлебнаt дрэва” – гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, – распавядае генеральны дырэктар “Гроднахлебпрама” Віктар Леановіч. – Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і […]
  • Выбары 2019: у цэнтры Гродна нагадалі пра нацыянальныя сімвалы
    19 верасня на Савецкай плошчы прайшоў чарговы перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова. У час размовы з кандыдатам кожны мог сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі Беларусі, якія зацвердзілі роўна 28 гадоў таму. “У нас праходзіць пікет па зборы подпісаў і разам з тым мы вырашылі нагадаць гродзенцам і гасцям горада, што было 28 […]
  • Карпачо з марскога грабеньчыка і размарынавы шот. У Гродне адкрыўся рэстабар “Rozmarin”
    Рэстабар “Rozmarin” на Савецкай, 10 запрацаваў у тэставым рэжыме з суботы 14 верасня. За некалькі дзён у яго ўжо з’явіліся пастаянныя кліенты, якія ходзяць туды штодня. Уладальнікі пазіцыянуюць сваю ўстанову як “тэрыторыю добрай ежы і прыемнай атмасферы”. У меню будуць нязвыклыя для Гродна рыбныя далікатэсы і крафтавыя шоты. – Кухня ва ўстанове еўрапейская з італьянскімі […]
  • “Мы ў Беларусі не мігранты”. Палякі Гродзеншчыны праводзяць акцыю перад перапісам насельніцтва
    Прадстаўнікі польскага фонду “Młode Kresy” напярэдадні перапісу насельніцтва ў Беларусі праводзяць акцыю “Pamiętam Kim Jestem” (Памятаю хто я). Яна накіравана на тое, каб мясцовыя палякі менавіта так запісвалі сваю нацыянальнасць. Для гэтага актывісты ў бліжэйшы час пачнуць расклейваць плакаты і налепкі, якія нагадваюць пра надыходзячы перапіс насельніцтва. Трэці перапіс насельніцтва ў гісторыі незалежнай Беларусі пройдзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY