Адукацыйны курс для журналістаў «Новая сацыяльная журналістыка: як знайсці нябачных і апісаць невядомае»

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ё. Рау (IBB) у партнёрстве з Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы МЗС ФРГ запрашае журналістаў беларускіх СМІ на адукацыйны курс: «Новая сацыяльная журналістыка: як знайсці нябачных і апісаць невядомае», які пройдзе з красавіка па кастрычнік 2017 года.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты нацыянальных і рэгіянальных СМІ (дзяржаўных і недзяржаўных). Чакаем усіх, хто гатовы пісаць больш, чым проста навіны, і паказваць рэальнасьць ва ўсіх фарбах.

Курс уключае 4 двухдзённых навучальных модуля, адзін з якіх пройдзе ў фармаце “Медыяпалігона” – каманднай працы ўдзельнікаў для падрыхтоўкі гісторый з жыцця аднаго беларускага горада. Таксама запланавана выданне зборніка лепшых публікацый і адукацыйная паездка ў Кіеў для самых актыўных.

Галоўная мэта курса – навучыцца знаходзіць невядомых герояў і неардынарныя тэмы, ярка пісаць пра добрыя справы і «болевыя» кропкі грамадства, ствараць поўнакаляровыя рэпартажы і дзівосныя гісторыі, прафесійна працаваць з героямі, паказваць чытачам тыя месцы, куды самі яны ніколі б не зазірнулі.

Галоўны эксперымент – “Медыяпалігон”: разам з камандай трэнераў з Беларусі, Германіі і Украіны ўдзельнікі даследуюць жыццё невялікага беларускага горада, яго герояў, навіны і месцы, пра якія ўсе ведаюць, але самі не бывалі, і створаць сайт для сваіх яркіх гісторый.

Галоўнае пытанне курса – як журналісту выйгрышна выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці інавацыйныя сацыяльныя тэмы, выконваючы прафесійныя стандарты і не забываючы пра грамадскі інтарэс?

Удзельнікі атрымаюць:
– Крэатыўныя ідэі ў пошуку новых сацыяльных тэм;
– Тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па падрыхтоўцы і выбудоўванню структуры сацыяльнага інтэрв’ю, рэпартажу, нарысу і аналітычнага артыкула;
– Актуальны інструментар для прымянення этычных стандартаў і павышэння якасці журналісцкіх матэрыялаў;
– Агляд найноўшых тэндэнцый у сферы прафесійных стандартаў журналістыкі і патэнцыялу беларускіх СМІ ў асвятленні сацыяльных інавацый.

Унікальнасць гэтай адукацыйнай праграмы ў тым, што беларускі медыяэксперт Марына Загорская суправаджае ўдзельнікаў на працягу ўсяго курса: праводзіць не толькі трэнінгі, але і персанальныя кансультацыі па падрыхтоўцы матэрыялаў.
Пасля кожнага з семінараў-трэнінгаў удзельнікам трэба на працягу месяца прымяніць атрыманыя веды і навыкі на практыцы і падрыхтаваць матэрыялы па тэме пройдзенага модуля для свайго СМІ.

Семінары-трэнінгі курса будуць праходзіць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (праспект Газеты «Праўда», 11) адзін раз у месяц (чацвер – пятніца).

Удзел бясплатны, усе выдаткі пакрываюцца арганізатарамі.

Для ўдзелу ў курсе трэба запоўніць анкету не пазней 12.00 гадзін 3 красавіка 2017 года (анкеты, зарэгістраваныя пазней за вызначаны час і даты, не разглядаюцца).

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца: +375 17 207 49 72, pr@ibb.by.

06 Сакавіка 2017 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Аўтар сагі, па якой зняты серыял «Гульня тронаў»: Гэта яшчэ не канец
    Стваральнік сагі «Песня лёду і полымя» (A Song of Ice and Fire) Джордж Марцін апублікаваў у сябе ў блогу вялікі пост, прысвечаны фіналу серыялу «Гульня тронаў». У ім ён паабяцаў скончыць кніжную сагу, фінал якой будзе (а можа, і ня будзе) адрознівацца ад таго, што было паказана на экране, піша svaboda.org. «Людзі пытаюцца цяпер: чым […]
  • “Не прапаганда, а гістарычная праўда”. У Гродна прыехалі рэканструктары Войска Польскага
    Салдат польскай арміі і паліцэйскі ў форме 1939 года шпацыравалі па цэнтры Гродна, як і 80 гадоў таму. Гэта былі ўдзельнікі групы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім». Яны прыехалі ў Гродна 21 мая, прайшліся па вуліцах, зрабілі фатаграфіі і пагутарылі з гараджанамі. Рэканструктары на чале з гісторыкам Ігарам Мельнікавым рэгулярна выязджаюць у розныя гарады […]
  • Ля Гродна з’явіцца яшчэ адзін пешаходны мост
    Ён з’явіцца на базе адпачынку “Дом рыбака” ў Каробчыцах у 2020 годзе. Акрамя маста, на тэрыторыі з’явяцца пляж на 65 чалавек, навес з мангалам для ўрачыстых мерапрыемстваў, поле для мініфутбола, пешаходныя дарожкі, шэсць назіральных пляцовак, пляцоўка для смеццевых кантэйнераў і малыя архітэктурныя формы. Фактычна, гэта будуць два мосты, якія злучаць берагі пруда Верхняе на рацэ […]
  • Стала вядома, калі адкрыецца абласная філармонія
    7 чэрвеня ў абласной філармоніі адкрыюць канцэртную залу. Адсвяткуюць падзею вялікім гала-канцэртам. Артысты абласной філармоніі выступяць сумесна з зоркамі беларускай эстрады. У фае разгорнуцца выставы і фотазоны, паведамляе grodnonews.by. Набыць квіткі можна ўжо з заўтрашняга дня. Арганізатары разлічваюць на поўны аншлаг. Яны абяцаюць, што сцэна зможа прыняць больш за 1200 гледачоў, а сучаснае тэхнічнае абсталяванне […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY