Адукацыйны праект «BrainHUB» пройдзе ў Гародні

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

8-9 кастрычніка ў Гародні пройдзе адукацыйны каворкінг праект «BrainHUB». Тэмы двухдзённых інтэнсіваў: лакальныя супольнасці; стварэнне і рэалізацыя грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў; праца і прасоўванне ў сацыяльных медыя.

Што такое «BrainHUB»? Гэта кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) у невялікай суполцы людзей з актыўным удзелам трэнераў і лектараў, якія ставяць перад сабой задачу па фармаванню і рэалізацыі ідэі пры паслядоўнай ментарскай і арганізацыйнай падтрымцы з боку арганізатараў «BrainHUB».

brainhub

Удзельнікі праекта змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, грамадзянскай журналістыкі. Акрамя таго, істотным складнікам удзела ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку. Гэта значыць, што ўдзельнікі праекта змогуць не толькі самастойна кіраваць альбо быць у камандзе праекта, але і разлічваць на ментарскую падтрымку з боку арганізатараў «BrainHUB».

Лектарамі гарадзенскага «BrainHUB» будуць менеджар па арганізацыі фестываляў, выставаў, крэатыўных праектаў Настасся Курыленка;  гарадзенскі грамадскі актывіст Ігар Кузьмініч; медыя эксперт, культуролаг і журналіст Максім Жбанкоў; эксперт у галіне SMM і спікер адукацыйнага цэнтра “Rocket” Ян Сташкевіч.

Акрамя тэматычных заняткаў, удзельнікаў «BrainHUB» чакаюць цімбілдынгі і вечаровая культурніцкая праграма 8-га кастрычніка.

Удзел у праграме абсалютна бясплатны, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна да 4 кастрычніка, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежаваная (20 чалавек!).

12 Жніўня 2016 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Алесь Дзянісаў запіша альбом на словы Караткевіча
    Лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў пачаў запіс сольнага альбому на словы У. Караткевіча, паведаміла racyja.com. – Дзесьці на працягу двух гадоў я напісаў пятнаццаць песень на вершы Уладзіміра Караткевіча, можа трошкі больш, можа за два з паловай гады. Больш не пішацца і я проста вырашыў гэта недзе зафіксаваць. Песні зусім не падыходзяць для рэпертуару гурта Dzieciuki. Чытайце […]
  • У Смаргоні знікла дзяўчынка са шматдзетнай сям’і
    Смаргонскі РАУС абвесціў вышук без вестак зніклай 15-гадовай дзяўчынкі. Зніклая Шукеловіч Сняжана Дзмітрыеўна – са шматдзетнай сям’і ў Смаргоні. Учора, 23 студзеня, каля 8 гадзін раніцы яна выйшла з дому ў школу, але так і не дайшла да яе. Месцазнаходжанне падлетка зараз невядома. Прыкметы: на выгляд дзяўчынцы 15 гадоў, рост 165 см, сярэдняй паўнаты, твар авальны, […]
  • “Рэцэпт так і не знайшлі”. Як сям’я Каласковых прадавала марозіва ў 1930-40 гадах у Гродне
    У міжнародны дзень эскімо, 24 студзеня, мы расказваем гісторыю гродзенскай сям’і Каласковых, якая рабіла марозіва ў 1930-я і 1940-я гады. У нашчадкаў захаваліся ўнікальныя фатаграфіі, якімі яны падзяліліся з намі. У міжваенны час Каласковы жылі на вуліцы Пшэдмейскай, 31 (сёння вуліца Прыгарадная), у так званай Новай калоніі для рабочых. Каласковы жывуць там і сёння. Глава […]
  • “Белпошта” змяніла кошт перасылкі некаторых лістоў і адмяніла камісію за сацплацяжы праз АРІП
    «Белпошта» змяніла тарыфы на перасылку некаторых лістоў па тэрыторыі Беларусі, паведамілі на афіцыйным сайце прадпрыемства. Пры аплаце сацыяльных паслуг праз касы аддзяленняў пошты камісію 60 капеек браць не будуць. У кантакт-цэнтры «Белпошты» растлумачылі, што камісія не будзе брацца за аплату праз касу тых паслуг, якія аказваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, піша tut.by. Калі паглядзець у АРІП, гэта […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY