Адукацыйны праект «Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку» пачынае прыём заявак

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Калі вы адвакат, юрыст, праваабаронца, грамадзянскі актывіст або працуеце ў арганізацыі грамадзянскай супольнасці; хочаце прасоўваць і абараняць правы чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўні – падавайце заяўку на ўдзел у адукацыйным праекце «Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку» (Bring International Standards Home, скар. BISH).

ШТО ВАМ ДАЕ НАВУЧАННЕ У ПРАЕКЦЕ:

  • веданне сучасных канцэпцый міжнароднага права правоў чалавека і ўменне прымяняць іх у прафесійнай і сацыяльнай актыўнасці: чаму міжнароднае права можна ўжываць на нацыянальным узроўні; што такое «мяккае права”; як юрысты і праваабаронцы могуць «прынесці дадому» прынцыпы і нормы міжнароднага права;
  • навыкі прымянення міжнародных стандартаў правоў і свабод чалавека, інструментаў іх прававой абароны і прасоўвання на нацыянальным і міжнародным узроўні: як напісаць скаргу ў Канстытуцыйны Суд Беларусі і ў Камітэт па правах чалавека ААН; як прасоўваць правы чалавека асветніцкімі выступамі, артыкуламі ў СМІ і сацыяльных сетках;
  • уменне прыўносіць культуру правоў чалавека і гуманістычныя каштоўнасці ў сваю працу: усведамляць сваю ролю і актыўна ўдзельнічаць у развіцці сучаснага грамадства, садзейнічаючы захаванню агульначалавечых каштоўнасцяў; як выкарыстоўваць правы чалавека ў сваёй прафесіі, разглядаць чалавека як мэту і ў праватворчасці, і ў правапрымяненні;
  • унікальныя навыкі і інструменты камунікацыі, якія дазваляюць: выбудоўваць аргументацыю, весці дыскусію і адстойваць сваю пазіцыю з улікам меркавання апанента; абменьвацца ведамі і вопытам з іншымі ўдзельнікамі і выпускнікамі з самых розных сфер грамадзянскай супольнасці, атрымаць кансультацыі экспертаў.

ФАРМАТ І ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

Праграма разлічана на адзін год і складаецца з сямі сесій, якія будуць праходзіць у Літве і Украіне ў 2018 і 2019 гадах, адна сесія раз на два месяцы. Першая сесія будзе доўжыцца сем дзён, шостая – шэсць дзён, астатнія сесіі – па тры дні. Кожная сесія складаецца з тэарэтычных, практычных заняткаў, дыскусій і навучальных візітаў.

Паміж сесіямі ўдзельнікі выконваюць самастойную працу: пішуць эсэ, звароты ў нацыянальныя і міжнародныя органы, артыкулы; вывучаюць міжнародныя прававыя дакументы, вучэбную літаратуру, прэцэдэнтныя справы міжнародных судовых і квазісудовых органаў. Прагрэс удзельнікаў ацэньваецца па выніках праверкі хатніх заданняў, тэстаў, актыўнасці і цікавасці ў засваенні вучэбнай праграмы.

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

У заяўку ўваходзяць:

ТЭРМІНЫ ПАДАЧЫ ДАКУМЕНТАЎ І АДКАЗАЎ прыёмных камісій

Заяўку на ўдзел (запоўніць анлайн-анкету і адправіць рэкамендацыю) можна падаць да 00:00 2018/06/15 года. Усе заяўкі, пададзеныя пазней гэтай даты, камісія разглядаць не будзе.

Няпоўныя заяўкі (без запоўненай анкеты або без рэкамендацыі) камісія разглядаць не будзе.

Камісія паведаміць сваё рашэнне кожнаму кандыдату да 2018/06/30 года.

Больш інфармацыі пра праект глядзіце па спасылцы.

Задавайце пытанні: ilia.belarus@humanrightshouse.org

06 Траўня 2018 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Кубачак кавы на Гварнай вуліцы: што рабіць з кварталам за сінагогай цяпер, калі ад дублёра Траецкай адмовіліся
    Дарагія гродзенцы, можна вас павіншаваць! Архітэктары і ўлады, здаецца, адмовіліся ад глупай і шкоднай ідэі пабудаваць дублёр вуліцы Вялікай Траецкай. Цяпер можна памарыць: як аднавіць гэты цікавы стары раён і якая з таго можа быць карысць. Да Другой Сусветнай вайны навокал харальнай сінагогі існаваў адзін з найбольш населеных кварталаў Гродна. Апрача галоўнай сінагогі тут былі […]
  • Рэканструкцыя аўтапарка, новыя маршруты і раёны: як будзе развівацца Гродна
    Жылля ў Гродне будуецца каля 200 тысяч квадратных метраў у год, аднак жадаючых усяліцца ў новыя кватэры не становіцца менш. У чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у двух раёнах горада каля 30 тысяч чалавек. Мечыслаў Гой распавядае, якім у перспектыве будзе Гродна, піша “Гродзенская праўда”. Ад Альшанкі да Грандзічаў У мінулыя гады асноўнае будаўніцтва ў […]
  • Мастак гродзенскіх герояў і легенд Уладзімір Качан адзначыў 60-годдзе юбілейнай выставай
    Выстава да 60-годдзя вядомага гродзенскага мастака-летапісца гісторыі горада адкрылася 15 лістапада ў выставачнай зале на Ажэшкі. Тут прадстаўлены працы Уладзіміра Качана за 40 гадоў творчай працы. Партрэты першых князёў і каралёў, галерыя губернатараў і ўніверсітэцкіх рэктараў, мастацкія сімвалы горада ў вітражах і калажах. “У яго вельмі розная тэматыка, але кожная работа адрозніваецца філасофскай глыбіней. Ён […]
  • У Альшанцы можа з’явіцца вядомы рэстаран фастфуду
    Сетка рэстаранаў хуткага харчавання праяўляе павышаную цікавасць да зямельнага участку ў мікрараёне Альшанка, дзе ў хуткім часе з’явіцца гандлёвы цэнтр з аб’ектам грамадскага харчавання. Аўкцыён па продажы ўчастка адбудзецца 11 снежня, піша “Вячэрні Гродна”. Ва ўмовах таргоў гаворыцца, што крама харчовых і нехарчовых тавараў з аб’ектам грамадскага харчавання з’явіцца ў мікрараёне Паўднёвы-3 (Альшанка-3). Плошча ўчастка […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY