Азнаямленчы візіт па эканамічнай і бізнэс-адукацыі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Установа «Новая Еўразія» запрашае прыняць удзел у азнаямленчым візіце з мэтай вывучэння перадавога досведу арганізацыі вышэйшай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых па накірунку эканамічнай і бізнэс-адукацыі.


Праграма візіту ўключае сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэс-школ, вышэйшых навучальных устаноў, прафесійных асацыяцый і некамерцыйных арганізацый, якія спрыяюць развіццю эканамічнай і бізнэс-адукацыі або якія прадастаўляюць паслугі ў гэтай сферы.

Азнаямленчы візіт адбудзецца па краінах: Латвія, Літва, Расія, Украіна. Візіт будзе арганізаваны ў адну або ў дзве з названых краін.

Перыяд правядзення візіту: чэрвень 2015 года

Працягласць візіту: 5 дзён.

Удзельнікамі візіту могуць стаць:

• прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

• кіраўнікі бізнэс-школ

• выкладчыкі эканамічных і бізнэс дысцыплін

• бізнэс-трэнеры

• адміністратары вышэйшых навучальных устаноў і бізнэс-школ

• прадстаўнікі прафесійных асацыяцый і некамерцыйных арганізацый, якія спрыяюць развіццю эканамічнай і бізнэс-адукацыі або якія прадстаўляюць паслугі ў гэтай сферы.

Для таго, каб прыняць удзел у азнаямленчым візіце, неабходна даслаць разгорнутае рэзюмэ і матывацыйны ліст на рускай мове з абгрунтаваннем неабходнасці ўдзелу ў азнаямленчым візіце да 29 траўня 2015 года на электронны адрас julia@eurasia.by.

Па ўсіх пытаннях удзелу ў азнаямленчым візіце Праграмы «Умацаванне патэнцыялу сумесных ініцыятыў» і Фондзе мабільнасці звяртайцеся ў Інфармацыйна-асветніцкую ўстанову “Новая Еўразія” да спецыяліста Лемяшовай Юліі (julia@eurasia.by; тэл. (37517) 204 87 02).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Беларускі адказ AliExpress: Onliner запусціў новую сістэму аплаты Onliner Pay
    13 лютага, напярэдадні святкавання 19-годдзя, Каталог Onliner сумесна з МТБанкам прэзентавалі новую сістэму online-плацяжоў – Onliner Pay. З запускам сістэмы Onliner пераўтварыўся ў паўнавартасны маркетплэйс, які працуе па мадэлі AliExpress. Onliner Pay стварае камфортныя ўмовы для пакупнікоў і прадаўцоў: першыя могуць быць упэўненыя ў хуткім і беспраблемным вяртанні грошай без лішняй бюракратыі, другія – у […]
  • Палякі абурыліся аднаўленьнем касьцёла ў Беларусі, дзе быў пахаваны кароль Станіслаў Панятоўскі. Што ня так?
    Польскія навукоўцы засталіся незадаволеныя рэканструкцыяй старадаўняга касьцёла ў мястэчку Воўчын на Берасьцейшчыне, дзе спачывалі парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай і які спачатку аднаўляў польскі бок. Пробашч парафіі патлумачыў, чаму гісторыка-культурная каштоўнасьць у такім стане. Піша “Радыё Свабода”. Чаму мы пра гэта пішам? Нядаўна ў сеціве зьявіліся фатаздымкі касьцёла, якія зрабілі польскія навукоўцы ўвосень 2019 году. Яны засталіся […]
  • Тэлеканал “Беларусь 3” у Дзень роднай мовы выйдзе ў эфір цалкам на беларускай мове
    21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Тэлеканал “Беларусь 3” у гэты дзень прапануе цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі на роднай мове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Артэфакты, традыцыі, героі Гледачоў “Беларусь 3” чакаюць выпускі пазнавальных праектаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі нашай […]
  • На Фолюшы замест казармаў пабудуюць шматпавярхоўкі
    У аснову будучага праекта закладзены шматпавярхоўкі ад трох да дзесяці паверхаў. Жылы комплекс будзе цесна ўвязаны з спускамі да Ласасянкі, дзе ўжо фармуецца зона адпачынку гараджан. Магчыма, у будучыні ў жылым комплексе пабудуюць аб’екты сацыяльнага прызначэння. Пра гэта grodnonews.by распавёў галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд» Алег Валканоўскі. Абяцаюць, што Фолюш будзе “выключнай разыначкай”. На землях,  якія […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY