Беларусь-Германія: Сустрэча па наладжванні партнёрства і абмене досведам у галіне ўстойлівага развіцця

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

ОДБ Брусель (Бельгія) разам зПраграмай падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі запрашаюць некамерцыйныя арганізацыі, якія працуюць у галіне ўстойлівага развіцця і жадаюць знайсці партнёраў з Германіі для рэалізацыі сумесных праектаў, на сустрэчы па наладжванні партнёрстваў, якія пройдуць у Мінску і Гродне.

Мэтай гэтых сустрэч з’яўляецца стварэнне новых беларуска-нямецкіх партнёрстваў, абмен ідэямі і лепшымі практыкамі ў сферы ўстойлівага развіцця, якія могуць стаць асновай для падрыхтоўкі сумесных прапаноў на конкурс праектаў Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі, які будзе абвешчаны ўжо ў гэтым месяцы.

Пад устойлівым развіццём арганізатары разумеюць шырокі спектр дзейнасці, які ставіць на мэце рэгіянальнае развіццё, захаванне рэсурсаў, абарону ўразлівых груп насельніцтва шляхам уключэння іх у праграмы і праекты ў галіне ўстойлівага развіцця, развіццё нефармальнай адукацыі і інш.

Сустрэчы пройдуць:

– 26 ліпеня з 11:00 да 15:00 у Мінску;

– 27 ліпеня з 12:30 да 16:00 у Гродне.

Праграма мерапрыемстваў уключае:

– Інфармацыю пра Конкурс праектаў Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі.

– Знаёмства з досведам нямецкіх арганізацый-удзельніц;

– Абмеркаванне магчымасцей супрацоўніцтва і г.д.;

Працоўныя мовы сустрэчы – ангельская і руская.

У кожнай з сустрэч плануецца ўдзел 7-8 прадстаўнікоў нямецкіх арганізацый, якія працуюць у наступных сферах:

– Сацыяльна-псіхалагічная дапамога і рэабілітацыя людзей, якія пакутуюць ад алкагольнай, наркатычнай і іншых залежнасцяў;
– Ахова прыроды, устойлівае развіццё і рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў;
– Падтрымка прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, садзейнічанне ўкараненню новых тэхналогій і бізнес-інавацый;
– Арганізацыя канструктыўнага дыялогу, накіраванага на негвалтоўнае вырашэнне канфліктаў паміж асобнымі сацыяльнымі групамі;
– Прафесійнае навучанне людзей з інваліднасцю і моладзі;
– Прафесійнае навучанне і кансультаванне.

Зацікаўленыя мусяць да 24:00 22-га ліпеня 2016 года даслаць заяўку-ліст на е-мэйл:maksim@odb-office.eu.

У заяўцы-лісце, калі ласка, пазначце:

  1. Імя, прозвішча;
  2. Назву сваёй арганізацыі або ініцыятывы;
  3. Кантактны тэлефон і е-мэйл;
  4. Сціслае апісанне задумкі (ідэі) праекта (максімум 200 слоў);
  5. Горад, дзе жадаеце ўдзельнічаць у мерапрыемстве (Мінск або Гродна адпаведна).

Запрашэнні на ўдзел будуць дасланы абраным кандыдатам не пазней за 23 ліпеня.

Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся на е-мэйл: maksim@odb-office.eu, па тэл.: (044) 761 31 51 (Вэлком), (029) 560 30 50 (МТС) (спадар Максім Падбярозкін).

08 Чэрвеня 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі “Хлебнае дрэва”
    Скульптуру “Хлебнае дрэва” адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя “Гроднахлебпрама”. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер. «”Хлебнаt дрэва” – гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, – распавядае генеральны дырэктар “Гроднахлебпрама” Віктар Леановіч. – Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і […]
  • Выбары 2019: у цэнтры Гродна нагадалі пра нацыянальныя сімвалы
    19 верасня на Савецкай плошчы прайшоў чарговы перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова. У час размовы з кандыдатам кожны мог сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі Беларусі, якія зацвердзілі роўна 28 гадоў таму. “У нас праходзіць пікет па зборы подпісаў і разам з тым мы вырашылі нагадаць гродзенцам і гасцям горада, што было 28 […]
  • Карпачо з марскога грабеньчыка і размарынавы шот. У Гродне адкрыўся рэстабар “Rozmarin”
    Рэстабар “Rozmarin” на Савецкай, 10 запрацаваў у тэставым рэжыме з суботы 14 верасня. За некалькі дзён у яго ўжо з’явіліся пастаянныя кліенты, якія ходзяць туды штодня. Уладальнікі пазіцыянуюць сваю ўстанову як “тэрыторыю добрай ежы і прыемнай атмасферы”. У меню будуць нязвыклыя для Гродна рыбныя далікатэсы і крафтавыя шоты. – Кухня ва ўстанове еўрапейская з італьянскімі […]
  • “Мы ў Беларусі не мігранты”. Палякі Гродзеншчыны праводзяць акцыю перад перапісам насельніцтва
    Прадстаўнікі польскага фонду “Młode Kresy” напярэдадні перапісу насельніцтва ў Беларусі праводзяць акцыю “Pamiętam Kim Jestem” (Памятаю хто я). Яна накіравана на тое, каб мясцовыя палякі менавіта так запісвалі сваю нацыянальнасць. Для гэтага актывісты ў бліжэйшы час пачнуць расклейваць плакаты і налепкі, якія нагадваюць пра надыходзячы перапіс насельніцтва. Трэці перапіс насельніцтва ў гісторыі незалежнай Беларусі пройдзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY