Беларуска-нямецкі Exchange Weekend

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Прадстаўнікі беларускіх некамерцыйных арганізацый ды ініцыятыў з Беларусі, а таксама валанцёры і маладыя спецыялісты запрашаюцца да ўдзелу ў беларуска-нямецкім форуме па абмене досведам “Сase Exchange Weekend”.

Калі: 9-10 снежня 2017 года.
Дзе: Мінск.

Мэта форума – абмяняцца лепшымі практыкамі паміж прадстаўнікамі нямецкіх і беларускіх арганізацый у наступных галінах:

  • рэгіянальныя праекты;
  • нефармальная адукацыя і моладзь;
  • правы чалавека;
  • сацыяльная інклюзія;
  • ахова навакольнага асяроддзя;
  • культура.

Таксама ў беларускіх арганізацый будзе магчымасць наладзіць новыя партнёрствы з нямецкімі калегамі.

У праграме – панэльная дыскусія, майстар-класы, абмен досведам, выстава беларускіх НДА, вывучэнне найбольш удалых кейсаў, прэзентацыя магчымасцей, якія прапануе Федэратыўная Рэспубліка Германія для Беларусі.

Арганізатары форума: ОДБ Брусель, установа “Human Constanta”, нямецкая кансалтынгавая арганізацыя КоопФорум Інтэрнацыяналь (Германія).

Партнёры форума: Установа “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, каледж Ліберал артс у Беларусі “ECLAB”.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Апошні дзень рэгістрацыі на форум – 30 лістапада 2017 года.

Крыніца: adukacyja.infо

27 Кастрычніка 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Як звязаныя Аўгустоўскі канал і спадкаемцы брытанскай кароны
    Самая знакамітая сямейная пара ў свеце ў лістападзе 2017 адзначыла 70-годдзе супольнага жыцця. Брытанская каралева Лізавета ІІ і яе муж прынц Філіп Маўнтбэтан адсвяткавалі тады юбілей у коле шматлікіх нашчадкаў. А маглі б і на бязвізавым Аўгустоўскім канале, бо з яго будаўніцтвам звязаны быў прапрадзед прынца Філіпа! Філіп, сам ужо 96-гадовы дзядуля, толькі нядаўна выйшаў […]
  • «Нёман» працягвае пераможную серыю і абыграў у Гродне «Шахцёр»
    У чарговым туры чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гродне 20 студзеня, каманда Сяргея Пушкова абыграла лідэра турнірнай табліцы – салігорскі «Шахцёр» з лiкам 4:2. Пасля пераможнага матчу, галоўны трэнер «Нёмана» адзначыў, што яго каманда паказала на роднай пляцоўцы, той хакей, якім яна славілася ў мінулым годзе. Гродзенцы ў матчы з «Шахцёрам» са стартавых хвілін задалі […]
  • Рэвалюцыянер, пісьменнік, польскі змагар. Гродзенцы пра Кастуся Каліноўскага (ВІДЭА)
    Сёлета прыпадае 155-я гадавіна пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага. З гэтай нагоды журналіст Hrodna.life адправіўся на вуліцу імя паўстанца і запытаўся ў гродзенцаў: ці ведаюць яны асобу Каліноўскага і ці патрэбен яму помнік у нашым горадзе. Нагадаем, у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 года пачалося студзеньскае паўстанне. На тэрыторыі ВКЛ яно пачалося з 1 на […]
  • «Ён сышоў, а работы яго прыйшлі». Першая выстава правінцыйнага фатографа прайшла праз 17 год пасля смерці аўтара
    “Тут ніхто не пазуе і нічога не адбываецца. Адкуль ён мог ведаць што такія фотаздымкі – цікавыя?” – фотамастак Валерый Вядрэнка з захапленнем выказваецца аб працах невядомага фатографа-аматара 1950-х Петрыка Таранды. Выстава здымкаў з архіву Петрыка адкрылася ў Мінску 19 студзеня. Захаваў старыя плёнкі пляменнік фатографа гродзенец Мікола Таранда. Сямейны альбом для ўсіх Падаецца, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY