«Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) запрашае на адукацыйную праграму

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
«Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) запрашае на адукацыйную праграму

Праграма «Глабальная грамадзянскасць» 5 сакавіка – 28 кастрычніка 2018 года

Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі аб’яўляе набор студэнтаў і студэнтак на праграму «Глабальная грамадзянскасць».

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы даведаюцца:
– якім чынам міжнароднае права ўплывае на сацыяльныя працэсы, якія праходзяць унутры краіны;
– якім чынам можна і трэба абараняць правы жанчын і што такое «фемінізм»;
– навучацца разумець эканамічныя і фінансавыя асаблівасці сусветнай эканомікі;
– разам з выкладчыкамі і выкладчыцамі прааналізуюць карысць і шкоду ўплыву сацыяльных тэхналогій на беларускае грамадства;
– распачнуць спробу знайсці агульнае вызначэнне дэмакратыі і свабоды ў свеце.

Праграма «Глабальная грамадзянскасць» складаецца з шасці адукацыйных курсаў:

«Крызіс міжнароднага права»
Выкладчык: Лявон Марозаў

«Гендар і правы чалавека»
Выкладчыца: Лілія Воліна

«Мастацтва і сацыяльныя змены: як мастацтва змяняе свет»
Выкладчыца: Аліна Дзеравянка

«Сусветная дэмакратыя (гісторыя) і дэмакратычныя каштоўнасці»

«Сацыяльная і техналагічная рэвалюцыя»
Выкладчык: Аляксей Крывалап

«Сусветныя эканамічныя выклікі»
Выкладчык: Антон Залесоўскі

Праграма таксама прадугледжвае распрацоўку студэнт_камі праектных ініцыятыў: аўтар_кі лепшых праектаў атрымаюць фінансаванне на іх рэалізацыю.

Дэдлайн падачы заявак на навучанне — 27 лютага 2018 года.

Перыяд навучання:
– Вочная форма: 5 сакавіка — 28 кастрычніка 2018 года (заняткі 2 разы на тыдзень у буднія дні з 18.30 да 21.20)
– Дыстанцыйная форма: 16 сакавіка — 28 кастрычнiка 2018 года (занятасць 3-4 гадзіны на тыдзень, вочныя сесіі ў Мінску 16 — 18 сакавіка, 4 — 6 траўня, 26 — 28 кастрычнiка)
– Вакацыі: 1 ліпеня — 19 жніўня.

Праграма складваецца з двух блокаў:
адукацыйны блок (5/16 сакавіка — 20 ліпеня)
праектны блок (21 чэрвеня — 28 кастрычніка).

Пры адборы заявак асаблівая ўвага надаецца матываванасці і гатоўнасці распрацоўваць праектную ініцыятыву.

Навучанне бясплатнае.

Арганізацыйны ўнёсак для студэнтаў і студэнтак вочнай формы навучання — 75 BYN.

Расходы на праезд аплачваюцца студэнтамі і студэнткамі дыстанцыйнай формы навучання самастойна. Арганізатары праграмы забяспечваюць пражыванне (2 ночы) і харчаванне (абеды) студэнтаў і студэнтак дыстанцыйнай формы навучання падчас вочных сесій у Мінску.

***

Беларускае грамадства ўсё больш адчувае на сабе ўплыў глабальных зменаў. Наша краіна была ўключаная ў глабальныя працэсы і непасрэдна закранута імі ў сферы эканомікі (міжнародны гандаль, залежнасць ад сусветнай эканомікі), міграцыі (працоўныя мігранты, бежанцы), правоў чалавека (гендэрная роўнасць / дыскрымінацыя, лічбавыя тэхналогіі), экалогіі (зялёная і ядзерная энергія), сучаснага мастацтва (сусветны арт-рынак), адукацыі ў галіне сродкаў масавай інфармацыі (сацыяльныя сеткі, электронны ўрад, уключэнне ў Балонскі працэс і т. д.).

Усе гэтыя моманты латэнтна (часам драматычна) уплываюць на беларускае грамадства, адкрываюць нябачныя працэсы яго пераўтварэння ці нават ламаюць.

Канцэпцыя глабальнай грамадзянскасці ў першую чаргу звязаная з прасоўваннем ідэй гуманізму і правоў чалавека як вышэйшай каштоўнасці ў сучасным рознабаковым грамадстве.

Падрабязная інфармацыя пра курсы праграмы.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Нёман” арандаваў у “Шахцёра” нападніка Мікалая Януша
    Гродзенскі “Нёман” і салігорскі “Шахцёр” дамовіліся аб арэндзе нападніка Мікалая Януша ў Гродна. Такім чынам футбаліст сезон 2018 года правядзе ў складзе жоўта-зялёных. Сваю прафесійную кар’еру Януш пачаў у складзе «Граніта», дэбютаваўшы ў мацнейшым дывізіёне Беларусі ў сезоне 2008 года. За «Граніт» у Вышэйшай Лізе Мікалай правёў 45 матчаў, у якіх забіў 12 мячоў і […]
  • «Алімпійскі выбар»: Домрачава пералічыць 10 тысяч рублёў гродзенскай школе «Фаварыт»  
     Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава, якая заваявала сярэбраны медаль на Алімпіядзе ў Пхенчхане, у рамках праекта «Алімпійскі выбар» пералічыць 10000 рублёў гродзенскай міжраённай СДзЮШАР «Фаварыт». Домрачаву ўразіў відэаролік, зроблены выхаванцамі гэтай школы: «Алімпійскі выбар» – сумесны маштабны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў […]
  • Ад басейнаў да псіхатэрапеўта. Што прапаноўваюць на выбарчых участках у Гродне
    18 лютага ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. У Гродне створана 137 выбарчых участкаў, на якіх балатуецца 45 кандыдатаў. Hrodna.life выбраў тыя ўчасткі ў горадзе, дзе можна не толькі прагаласаваць, але і з карысцю правесці час. Практычна на кожным участку будуць урачыста сустракаць маладых выбаршчыкаў і дарыць ім падарункі, таксама можна […]
  • Забойцу гродзенскага музыканта Арцёма Самойлава прысудзілі да 8 гадоў калоніі
    У Праўдзінскім раённым судзе (Калінінградская вобласць) вынеслі прысуд па справе аб забойстве гродзенскага музыканта Арцёма Самойлава. 30-гадовы грамадзянін Расіі віну прызнаў часткова і атрымаў 8 гадоў турмы, паведамілі ў прэс-службе Праўдзінскага раённага суда. Што здарылася У верасні 2017 года музыка разам са сваімі сябрамі з Гродна адправіўся ў Калінінградскую вобласць у пасёлак Ермакова на заробкі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY