Фестываль беларускага незалежнага кіно пройдзе ў Гродне

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Bulbamoviе — фестываль беларускага незалежнага кіно пройдзе ў Гродне. З 2011 года фестываль ладзіцца ў Варшаве, сёлета яго ўпершыню прэзентавалі ў Мінску. І нарэшце ён разышоўся па абласных гарадах.

Мэтай фестывалю з’яўляецца папулярызацыя i распаўсюджванне беларускага сучаснага кіно.
Усе фільмы, якія можна будзе паглядзець, былі таксама прадстаўлены на фестывалі Лістапад 2015.

Спіс фільмаў, якія будзем глядзець:

bulbamoovie

1. «Адной крыві» (маст., 15 хв., рэж. Мітры Сямёнаў-Алейнікаў),

Адзін — памяркоўны, другі — шалёны. Адзін — адказны, другі — рашучы. Яны браты. Але чаго вартае тое братэрства ў свеце татальнага супрацьстаяння? І праз якія выпрабаванні трэба прайсці, каб зразумець адзін аднаго? Выбуховая сацыяльная драма з нечаканым фіналам.

bulbamoovie

2. «Пасха Хрыстова» (дак., 13 хв., рэж. Дар’я Юркевіч), прыз «Залатая бульба».

Свята ў сэрцы, свята ў душы. Што з ім рабіць? І што яно робіць з намі? На Вялікдзень народ цягнецца да невялічкай царквы на ўскраіне Мінска. Народ розны. І свята таксама рознае. Амаль рэпартажная і адначасова вельмі стылёвая — чорна-белая паштоўка з глыбіні беларускай падсвядомасці.

bulbamoovie

3. «Кансьерж» (маст., 9 хв., рэж. Робэрт Сэнэка), прыз «Бронзавая бульба».

У гэтым доме ўсё залежыць ад канкрэтнай адказнай асобы. Вельмі канкрэтнай. Вельмі адказнай. І вельмі спрэчнай. На яе месца нібыта хапае прэтэндэнтаў. Але хто яны, і як з імі пазнаёміцца наіўнаму жыхару з трэцяга паверха?

bulbamoovie

4. «Пугач» (маст., 12 хв., рэж. Сяргей Каласоўскi), спецпрыз за лепшы гук

Дзяцінства — не шчасце, а праблема. Асабліва калі на двары змрочныя 1990-я, ты граеш на флейце, а насустрач валяць сур’ёзныя пацаны з сур’ёзнымі прапановамі. Адмовіцца сорамна, пагадзіцца праблемна… Драматычнае падлеткавае рэтра пра вайну за каляровыя жуйкі.

bulbamoovie

5. «Амэрыкан бой» (маст., 25 хв., рэж. Мікіта Лаўрэцкі), другі прыз гледачоў

Варта адвучыцца ў Амерыцы, каб зразумець, што вяртацца няма куды: горад амаль непазнавальны, сяброўкі амаль чужыя, а лепшы сябар збірае выявы былога Мінска і выдумляе саўндтрэкі да прахадных двароў. Мы побач, але ці разам?

bulbamoovie

6. «Беларусь якая» (маст., 25 хв., рэж. Улада Сянкова і Святланa Сакалоўская), трэці прыз гледачоў.

Простыя пытанні — самыя складаныя. Напрыклад, Беларусь — яна якая? Настаўніца запыталася — а ты адказвай сабе, як хочаш. Хлопчык шукае Беларусь на вуліцах Мінска, сярод хіпстэраў, турыстаў, вулічных музыкаў, маляўнічых мінакоў і дасведчаных спажыўцоў піцы. Ці атрымаецца скласці з гэтага выяву краіны?

Пасля кінапрагляду абавязкова гутаркі пра кіно.

Далучайцеся у кантакце і фэйсбуку

Кінапрагляд пройдзе па адрасе вул. Будзёнага 48а-100 ( падворак польскага консульства)

Пачатак у 14:00.

Уваход вольны.

01 Снежня 2015 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • З Аргентыны ў Гродна. Шукаем рээмігрантаў, пра якіх у 1950-х знялі сюжэт
    «Добра адпачываць у нядзельны дзень на беразе роднага Нёмана. Асабліва пасля 19-гадовай разлукі з гэтымі месцамі», – так пачынаецца невялікі відэасюжэт пра сям’ю Сімановічаў, якая ў 1956 годзе вярнулася ў Гродна з Аргентыны. Рэдакцыя Hrodna.life хоча адшукаць нашчадкаў гэтай сям’і, каб даведацца, як склаўся лёс гродзенскіх рээмігрантаў. Сімановічы з’ехалі з Гродна ў даваенны перыяд, калі […]
  • Каля Бераставіцы загінула рыба праз выкід хімічных рэчываў. Распачалі крымінальную справу
    Рыба масава загінула ў рацэ Бераставічанка Бераставіцкага раёна ў канцы чэрвеня 2020 года. Вынікі пробаў паказалі высокае ўтрыманне хімічных рэчываў. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу. Утрыманне ў вадзе хімічных і іншых рэчываў перавышае нарматывы дапушчальных канцэнтрацый. Гэта паказала даследаванне вады з некалькіх месцаў у раёне каналізацыйнай помпавай станцыі Бераставіцкага ЖКГ. Сума шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, склала […]
  • “Лекары і родныя ні на што не спадзяваліся”. Жыхарка Ліды пра тое, як перажывае каранавірус
    Раіса Дзікевіч сышла на бальнічны 2 красавіка. Першапачаткова думалі, што бранхіт, так і лячылі. Але жанчыне станавілася ўсё горш і горш, і 13 красавіка яна трапіла ў рэанімацыю. Далей былі медыкаментозны сон, тры тыдні на апараце ШВЛ і пяць пераліванняў плазмы. “Лекары і родныя ўжо ні на што не спадзяваліся, я цудам выжыла”, – распавядае […]
  • У Беларусі за суткі COVID-19 заразіліся 221 чалавек. Што вядома аб наступствах каранавіруса?
    У Беларусі на 8 ліпеня зарэгістраваныя 64 224 (+221) чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 52 854 пацыенты (+952), памерлі – 443 (+7), паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Усяго праведзена 1 087 245 тэстаў. Што кажуць навукоўцы пра наступствы COVID-19? У цяперашні час доўгатэрміновы ўплыў каранавіруса на арганізм вывучаны не да канца. Пакуль […]
© 2012-2015 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"