Фестываль сельскага бiзнесу ў Беларусi “Тутэйшая гаспадарка”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Мясцовы інфармацыйна-асветніцкі  фонд  «Новая Еўразія» у партнёрстве з кансалтынгавай ўстановай “Сацыяльныя тэхналогіі
бізнэсу” і інкубатарам малога прадпрымальніцтва ЗАТ «МАП ЗАТ» праводзяць Фестываль сельскага бiзнесу Ў Беларусi “Тутэйшая гаспадарка”.

Мерапрыемствы пройдуць у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Пашырэнне эканамічных магчымасцяў у сельскай Беларусі», які рэалізуецца пры фінансаванні Еўразвяза і суфінансаванні Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці – USAID.

Мэтай фестывалю стане прэзентацыя вынікаў праекта «Пашырэнне эканамічных магчымасцяў у сельскай Беларусі», прадстаўленне лепшых практык і абмен вопытам у сферы ўстойлівага эканамічнага развіцця сельскіх тэрыторый Беларусі, а таксама садзейнічанне развіццю сельскага бізнесу.

Да ўдзелу ў мерапрыемствах запрашаюцца прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Мінскага гарадскога і абласных выканаўчых камітэтаў, мясцовых органаў улады і кіравання, некамерцыйных арганізацый, устаноў адукацыі, бізнесу і грамадскасці з рэгіёнаў Беларусі.

Запрошаным удзельнікам будуць аплачаны праезд, пражыванне і харчаванне ў перыяд правядзення мерапрыемства.

Фестываль пройдзе 30 верасня на базе комплексу Бізнес-інкубатара малога прадпрымальніцтва ЗАТ “МАП ЗАТ” па адрасе вул. Мінская, 5, аг. Калодзішчы, Мінскі раён. Адкрыццё – у 10.00.

Рамеснікі, арганізацыі і прадстаўнікі сельскага бізнесу запрашаюцца прадставіць сваю прадукцыю ў рамках фестывалю. Рэгістрацыя па спасылцы.

Калі ў Вас узнікнуць пытанні, звяртайцеся, калі ласка, да мэнэджэра праекта Людмілы Батура па тэл. (+37517) 3064512, (+37529) 3075543 або па электроннай пошце lbatura@eurasia.by.

20 Жніўня 2017 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Сем рэчаў, якім навучылі бацькоў цяжкахворыя дзеці з Гродзенскага дзіцячага хоспісу
    Маці дзяцей, якімі апякуецца Гродзенскі дзіцячы хоспіс, распавялі Свабодзе, чаму яны навучыліся ад сваіх невылечна хворых дзяцей. Самі маці кажуць, што іх дзеці ня хворыя, а асаблівыя. Гродзенскі дзіцячы хоспіс быў утвораны 19 верасня 2008 году. Гэта недзяржаўная, некамерцыйная арганізацыя. Існуе толькі за кошт дабрачынных ахвяраванняў. «Калі дзіця нельга вылечыць, гэта не азначае, што яму нельга дапамагчы». […]
  • Прыходзьце і грайце: “гарадское піяніна” зноў у цэнтры
    Пасля святкавання Дня нараджэння Гродна “гарадское піяніна” засталося ў цэнтры і стаіць цяпер за будынкам палаца тэкстыльшчыкаў. Інструмент будзе там да першых сур’ёзных дажджоў. Упершыню “гарадское піяніна” з’явілася на вуліцы Ажэшкі падчас Біг-Міні-фестывалю, які праходзіў у канцы ліпеня. Тады піяніна прыйшлося даспадобы гараджанам, але былі таксама і скаргі на шум ад жыхароў вуліцы. Піяніна на […]
  • Калі беларусы будуць аплачваць электраэнергію па поўных тарыфах і колькі кампенсуюць зараз
    У Беларусі насельніцтва у 2019 годзе, па планах уладаў, будзе цалкам пакрываць выдаткі за спажытую электраэнергію. Пра гэта паведаміў FINANCE.TUT.BY падчас прамой тэлефоннай лініі намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец. Нагадаем, цяпер насельніцтва аплачвае каля 80% ад сабекошту электраэнергіі. Планы ва ўладаў на гэты год па ЖКП – выйсці на 100-працэнтны ўзровень кампенсацыі […]
  • У якога аператара сувязь лепш? Аналітыкі параўналі velcom, МТС і life :)
    Расійская кампанія DMTel правяла даследаванне, у якім ацаніла асноўныя характарыстыкі і якасць сэрвісаў беларускіх мабільных аператараў сувязі, параўнаўшы velcom, МТС і life :). TUT.BY вывучыў справаздачу экспертаў і прыводзіць асноўныя высновы з яго. Вымярэння і тэсты праводзіліся ў Мінску з 17 па 24 ліпеня 2018 года. Працягласць маршруту, на якім тэставаліся якасць сувязі, склала 1074 кіламетры. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY