Гарадзенскія Майстэрні Ведаў запрашаюць вядучых

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Калі Вы маеце веды і ўменні, якімі хочаце падзяліцца з іншымі, калі хочаце паспрабаваць сябе ў ролі вядучага ці выкладчыка, заяўляйцеся на Гарадзенскія Майстэрні Ведаў!

Што такое Гарадзенскія Майстэрні Ведаў?
Гэта праграма нефармальнай адукацыі, накіраваная на абмен карыснымі ведамі і ўменнямі для прафесійнага і асабістага развіцця, а таксама працы на карысць грамадству. Гарадзенскія Майстэрні Ведаў — цыкл майстар-класаў, прэзентацый, трэнінгаў (працягласцю да 2 гадзін) на самую розную тэматыку, якія праходзяць на розных пляцоўках у горадзе.
Чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў адбудуцца 2 снежня.

Майстэрні: як гэта працуе?
Спачатку мы шукаем і адбіраем выкладчыкаў, якія прапаноўваюць свае тэмы заняткаў у межах Майстэрняў, дапамагаем выкладчыкам падрыхтаваць цікавую абвестку пра свае заняткі.
Затым мы складаем праграму заняткаў Майстэрняў Ведаў і прапануем гарадзенцам заявіцца на ўдзел у гэтых занятках. Фінальная версія праграмы Майстэрняў фармуецца людзьмі, якія заяўляюцца ў якасці ўдзельнікаў заняткаў: калі група збіраецца — заняткі таго альбо іншага выкладчыка ўключаюцца ў праграму, калі не — заняткі адкладаюцца да лепшых часоў:)
Выкладчыкі праводзяць свае заняткі бясплатна. Удзельнікі таксама нічога не плацяць за ўдзел у занятках.

Як усё пачыналася?
Арганізатарам Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў з’яўляецца установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Праграма пачала сваю працу ў Гродне ўвосень 2016 г. З таго часу былі арганізаваныя чатыры Майстэрні, у межах якіх адбыліся 32 розныя майстар-класы і заняткі. Тэмы заняткаў самыя розныя: экалогія, інфаграфіка, гендар, правы чалавека, журналістыка, псіхалогія, танцы і інш. Іх удзельнікамі сталі каля 250 чалавек рознага ўзросту і розных інтарэсаў.

Як заявіцца ў якасці вядучага на Майстэрні Ведаў?
Каб прапанаваць майстар-клас, трэнінг альбо прэзентацыю — запоўніце да 16 лістапада заяўку. Мы звяжамся з Вамі да 17 лістапада і ўзгоднім далейшыя дзеянні па падрыхтоўцы заняткаў.
Мы прадстаўляем бясплатна памяшканне, забяспечваем рэкламу і набор групы.
Маеце пытанні? Затэлефануйце альбо напішыце нам!
+ 375 33 634 10 41  edustudio.hrodna@gmail.com

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Як звязаныя Аўгустоўскі канал і спадкаемцы брытанскай кароны
    Самая знакамітая сямейная пара ў свеце ў лістападзе 2017 адзначыла 70-годдзе супольнага жыцця. Брытанская каралева Лізавета ІІ і яе муж прынц Філіп Маўнтбэтан адсвяткавалі тады юбілей у коле шматлікіх нашчадкаў. А маглі б і на бязвізавым Аўгустоўскім канале, бо з яго будаўніцтвам звязаны быў прапрадзед прынца Філіпа! Філіп, сам ужо 96-гадовы дзядуля, толькі нядаўна выйшаў […]
  • «Нёман» працягвае пераможную серыю і абыграў у Гродне «Шахцёр»
    У чарговым туры чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гродне 20 студзеня, каманда Сяргея Пушкова абыграла лідэра турнірнай табліцы – салігорскі «Шахцёр» з лiкам 4:2. Пасля пераможнага матчу, галоўны трэнер «Нёмана» адзначыў, што яго каманда паказала на роднай пляцоўцы, той хакей, якім яна славілася ў мінулым годзе. Гродзенцы ў матчы з «Шахцёрам» са стартавых хвілін задалі […]
  • Рэвалюцыянер, пісьменнік, польскі змагар. Гродзенцы пра Кастуся Каліноўскага (ВІДЭА)
    Сёлета прыпадае 155-я гадавіна пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага. З гэтай нагоды журналіст Hrodna.life адправіўся на вуліцу імя паўстанца і запытаўся ў гродзенцаў: ці ведаюць яны асобу Каліноўскага і ці патрэбен яму помнік у нашым горадзе. Нагадаем, у ноч з 22 на 23 студзеня 1863 года пачалося студзеньскае паўстанне. На тэрыторыі ВКЛ яно пачалося з 1 на […]
  • «Ён сышоў, а работы яго прыйшлі». Першая выстава правінцыйнага фатографа прайшла праз 17 год пасля смерці аўтара
    “Тут ніхто не пазуе і нічога не адбываецца. Адкуль ён мог ведаць што такія фотаздымкі – цікавыя?” – фотамастак Валерый Вядрэнка з захапленнем выказваецца аб працах невядомага фатографа-аматара 1950-х Петрыка Таранды. Выстава здымкаў з архіву Петрыка адкрылася ў Мінску 19 студзеня. Захаваў старыя плёнкі пляменнік фатографа гродзенец Мікола Таранда. Сямейны альбом для ўсіх Падаецца, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY