Інклюзіўная адукацыя ў школе

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме “Інклюзіўная адукацыя ў школе”  Community Connections.

Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў / ніц грамадскіх арганізацый і прафесійных асацыяцый, устаноў адукацыі, Міністэрства адукацыі, мясцовых органаў улады і іншых арганізацый і ўстаноў, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы і рэалізацыі праграм інклюзіўнай адукацыі ў сярэдняй школе, а таксама падрыхтоўцы спецыялістаў / так інклюзіўнай сферы.

Пераможцы конкурснага адбору азнаёмяцца з асноватворнымі прынцыпамі інклюзіўнай адукацыі, сістэмай інклюзіўнай адукацыі ў сярэдняй школе, тэхналогіямі і інструментамі працэсу яе арганізацыі, методыкамі фарміравання індывідуальнай праграмы навучання, паспяховымі кейсамі рэалізацыі інклюзіўных практык, а таксама сістэмай падрыхтоўкі спецыялістаў / так для працы ў інклюзіўнай адукацыі.

Асаблівая ўвага будзе нададзена арганізацыі міжведамаснага суправаджэння практык інклюзіўнай адукацыі і ролі і адказнасці сям’і ў інклюзіі дзіцяці з інваліднасцю ў адукацыйную і сацыяльную прастору.

Даты праграмы – 19 красавiка – 11 мая 2017 г.

Анкеты для ўдзелу ў праграме Інклюзіўная адукацыя ў школе павінны быць атрыманы намі да 17.00 31 кастрычніка 2016 г.

Для атрымання бланка анкеты ў фармаце Word дашліце заяўку па адрасе minskusaid@state.gov

Заяўкі на ўдзел у праграме з паметкай «Community Connections» прымаюцца толькі па пошце па адрасе:
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці
вул. Старавіленская, 46;    220002 Мінск, Беларусь

Праграма Community Connections – гэта трохтыднёвыя стажыроўкі ў ЗША, распрацаваныя ў адпаведнасці з прафесійнымі інтарэсамі ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія ўключаюць у сябе наведванне амерыканскіх арганізацый падобнага прафесійнага профіля для абмену досведам, размовы з экспертамі і экспертками, а таксама ўдзел у канферэнцыях па тэме візіту, культурных мерапрыемствах і валанцёрскай дзейнасці .

Адбор праводзіцца на конкурснай аснове па выніках гутаркі з кандыдатамі і кандыдаткамі, адабранымі пасля разгляду заявак. Групу суправаджаюць 2 перакладчыка – веданне англійскай мовы для ўдзелу ў праграме не патрабуецца.

 

04 Кастрычніка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Усім не хапае месца: як гродзенцы сочаць за чэмпіянатам свету па футболе
    Матч зборных Расіі і Егіпта 19 чэрвеня выклікаў ажыятаж у гродзенцаў. У цэнтры Гродна дзясяткі людзей пільна сачылі ў кафэ і барах за супрацьстаяннем каманд. Перавагу гродзенцы аддавалі краіне-суседцы. Самая вясёлая атмасфера ў цэнтры горада пры праглядзе матчу была ў вулічным кафэ “Губерня”. Там усім жадаючым паглядзець гульню не хапала месцаў. Многія стаялі на вуліцы. […]
  • Гродзенскі сябар Быкава: Васіль вельмі жорстка мысліў. Казаў, што цягнік беларускасці пайшоў
    Пра жыццё Быкава ў Горадні belsat.eu ўзгадвае разам з ягоным даўнім сябрам, прафесарам і літаратуразнаўцам Аляксеем Пяткевічам. 19 чэрвеня – дзень, калі нарадзіўся Быкаў. Праз некалькі дзён – чарговая угодкі смерці. У лепшы свет Васіль Быкаў адышоў 22 чэрвеня 15 гадоў таму. Адышоў у статусе аднаго з самых знакамітых пісьменнікаў Беларусі. Ягоныя кнігі перакладзены на […]
  • Бізнэс і адпачынак. У Беларусі пройдзе моладзевы форум Лiпень.PRO
    Лiпень.PRO – гэта два насычаных дня ведаў у галіне бізнесу, менеджменту, псіхалогіі і асабістага развіцця. На ім збярэцца больш за 300 прадпрымальнікаў, мэнэджэраў і спецыялістаў з усёй Беларусі. Сутрэча пройдзе ў намётавым лагеры на беразе Вілейскага вадасховішча. На форуме разбяруць памылкі ў бізнэсе і фішкі для поспеху. Тут вы зможаце знайсці новых сяброў і надзейных бізнэс-партнёраў. […]
  • Стаць рэдактарам за адзін занятак. Прыходзьце на медыягульню “Пішы. Рэдагуй”
    За адзін занятак вы станеце рэдактарам, пазнаёміцеся з папулярнымі журналістамі Гродна і Мінска і праверыце свае ўменні ў журналістыцы. Гульня “Пішы. Рэдагуй” на практыцы навучыць пісаць яркія тэксты. “Студыя карысных кампетэнцый” запрашае ў рэдакцыю. Там вы атрымаеце тэму і асноўныя дадзеныя. На планёрцы вызначыцеся, у якім жанры будзеце пісаць. Атрымаеце практычныя парады ад трэнераў, падрыхтуеце […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY