IV Міжнародны летнік беларусістыкі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

IV Міжнародны летнік беларусістыкі адбудзецца ў Мінску 20.08. – 01.09.2018. Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай. Заяўкі на ўдзел даслаць да 30 траўня 2018 года на адрас: SkolaBel@mail.ru.

Удзел у Летняй школе прадугледжвае арганізацыйны ўнёсак – 100 еўра. Для беларусаў замежжа па рэкамендацыі беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацый – 50 еўра. Праезд, харчаванне, пражыванне (10–15 € за ноч у гасцініцы РІВШ) – за кошт удзельнікаў.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

Практыка беларускага маўлення. Заняткі, скіраваныя на актыўнае авалоданне навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, будуць праводзіцца ў групах паводле ўзроўняў.

Лекцыйны цыкл. Лектары МЛШБ – вядомыя беларускія даследчыкі – пазнаёмяць слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі сучаснага беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі.

Прадугледжана магчымасць індывідуальных кансультацый.

КУЛЬТУРНАЯ ПРАГРАМА

Наведванне музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў краіны; сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва, навукі; тэматычныя вечарыны. Прадугледжаны пешыя і выязныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі.

Крыніца: nihe.bsu.by

02 Траўня 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Мая Гародня”. Адкрылася выстава Наталлі Дораш пра штодзённае жыццё 70-х
    Здымкі 1970-1979 гадоў можна пабачыць у “Цэнтры гарадскога жыцця” – там 13 лістапада адкрылася фотавыстава Наталлі Дораш “Мая Гародня”. На вернісажы старэйшыя гродзенцы настальгіравалі, угадвалі месцы і казалі, што частка той даўняй атмасферы яшчэ засталася ў горадзе. На выставу трапілі самыя раннія здымкі Наталлі Дораш, калі яна толькі зацікавілася фатаграфіяй. 45 гадоў таму ад бацькі […]
  • Гродзенец, якога будуць судзіць за экстрэмізм і нацызм ў сацсетках: “Я ў шоку”
    Міліцыя склала два пратаколы на гродзенца, якога падазраюць у распаўсюдзе нацысцкіх сімвалаў і матэрыялаў з «экстрэмісцкага» спісу ў сацсетках. Сам мужчына абураны і настойвае: пасты, наадварот, асуджалі і высмейвалі фашысцкую ідэалогію, піша TUT.BY. Нагадаем, 5 лістапада міліцыя склала на Аляксандра Горбача два пратаколы – за нацысцкую сімволіку і экстрэмісцкую інфармацыю на яго старонцы ва «Вконтакте». Пагражае […]
  • Маці асуджаных паводле наркатычных артыкулаў гатовыя аднавіць галадоўку
    Прадстаўніцы руху «Маці-328», які аб’ядноўвае сваякоў тых, хто трапіў за краты паводле арт. 328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркотыкаў), працягваюць настойвайць на асабістай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і змякчэнні крымінальнага заканадаўства. Яны не выключаюць, што могуць зноў абвесціць галадоўкі пратэсту, піша Белсат. Як заявіла «Белсату» кіраўніца грамадскай ініцыятывы «Маці-328» Ларыса Жыгар, першым пунктам іх патрабаванняў […]
  • Папраўкі ў заканадаўства. За рэабілітацыю нацызму – пазбаўленне волі, за партрэт фюрэра – штраф
    У Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму. У ім прадугледжана крымінальная адказнасць за рэабілітацыю нацызму, а таксама адміністрацыйная – за захоўванне або набыццё ў мэтах распаўсюджвання нацысцкай, экстрэмісцкай і тэрарыстычнай сімволікі і атрыбутыкі, піша TUT.BY. Дакумент (ёсць у распараджэнні рэдакцыі TUT.BY) падрыхтаваны Саветам міністраў і пераданы на разгляд у парламент. Чакаецца, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY