Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ абвясціла конкурс адукацыйных міні-праектаў на 2017-2018 г.
Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя і рэгіянальныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі, а таксама міжнародныя і рэспубліканскія грамадскія аб’яднанні, якія дзейнічаюць на рэгіянальным і мясцовым узроўні.
Магчымымі тэматычнымі напрамкамі міні-праектаў могуць быць: развіццё грамадзянскіх кампетэнцый; прававая пісьменнасць; прадпрымальніцтва і самазанятасць; інклюзія людзей у складанай жыццёвай сітуацыі; беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя і інш. Памер грантаў – ад 9 000 да 12 000 еўра. Тэрмін рэалізацыі: ад 6 да 12 месяцаў.
Для ўдзелу ў конкурсе адукацыйных міні-праектаў неабходна запоўніць форму заяўкі і бюджэту (прыкладаецца) і накіраваць іх у электронным выглядзе на адрас pristrom@dvv-international.by з пазнакай “Конкурс міні-праектаў» да 20 мая 2017 года.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў Палажэнні аб конкурсе.
З пытаннямі і па папярэднюю кансультацыю можна звяртацца па электроннай пошце pristrom@dvv-international.by або па тэлефонах (017) 207 98 35, (029) 171 93 97, (029) 257 43 97 (Наталля).