Конкурс эсэ на ўдзел у летняй школе ў Грузіі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Конкурс праводзіцца асветніцкім праектам InLiberty (Масква, Расія).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна напісаць эсэ на тэму “Агульнае дабро, або хто заплаціць за маяк”. Тэма прысвечана праблеме грамадскай карысці. Аб’ём эсэ павінен складаць не менш за 5 старонак машынапіснага тэксту на рускай мове (альбо не менш за 9 тысяч знакаў).

Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, аспіранты і нядаўнія выпускнікі ВНУ з постсавецкіх краін.

Дасылаць свае працы неабходна на е-аадрас contest@inliberty.ru, пры гэтым папярэдне неабходна запоўніць форму арганізатараў.

Вынікі першага тура абвесцяць 15 ліпеня. Журы абярэ фіналістаў, якія атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў летняй школе InLiberty ў Грузіі, а таксама грант, які пакрывае выдаткі на пражыванне, харчаванне і ўдзел ва ўсіх уключаных у праграму школы мерапрыемстваў (грант не пакрывае транспартныя выдаткі ўдзельнікаў). Усе фіналісты першага тура атрымаюць запрашэнне па электроннай пошце.

Імёны пераможцаў конкурсу будуць абвешчаныя падчас самой школы. Удзельнікам, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы, будуць уручаны грашовыя прэміі.

Летняя школа InLiberty будзе доўжыцца з 19 па 26 жніўня ў навучальным цэнтры Free University на возеры Базалеці за 40 км ад Тбілісі. Праграма школы будзе абвешчаная ў сярэдзіне чэрвеня.

Калі вы жадаеце ўзяць удзел у летняй школе, абмінаючы конкурсны адбор, напішыце на info@inliberty.ru. Кошт удзелу ў мерапрыемствах школы складае 25 000 расійскіх рублёў. У суму ўваходзяць пражыванне і харчаванне, але не ўваходзяць транспартныя выдаткі.

Больш падрабязна пра конкурс тут.

Дэдлайн – 1 ліпеня 2018 года.

Крыніца: adukacyja.info

05 Траўня 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Мая Гародня”. Адкрылася выстава Наталлі Дораш пра штодзённае жыццё 70-х
    Здымкі 1970-1979 гадоў можна пабачыць у “Цэнтры гарадскога жыцця” – там 13 лістапада адкрылася фотавыстава Наталлі Дораш “Мая Гародня”. На вернісажы старэйшыя гродзенцы настальгіравалі, угадвалі месцы і казалі, што частка той даўняй атмасферы яшчэ засталася ў горадзе. На выставу трапілі самыя раннія здымкі Наталлі Дораш, калі яна толькі зацікавілася фатаграфіяй. 45 гадоў таму ад бацькі […]
  • Гродзенец, якога будуць судзіць за экстрэмізм і нацызм ў сацсетках: “Я ў шоку”
    Міліцыя склала два пратаколы на гродзенца, якога падазраюць у распаўсюдзе нацысцкіх сімвалаў і матэрыялаў з «экстрэмісцкага» спісу ў сацсетках. Сам мужчына абураны і настойвае: пасты, наадварот, асуджалі і высмейвалі фашысцкую ідэалогію, піша TUT.BY. Нагадаем, 5 лістапада міліцыя склала на Аляксандра Горбача два пратаколы – за нацысцкую сімволіку і экстрэмісцкую інфармацыю на яго старонцы ва «Вконтакте». Пагражае […]
  • Маці асуджаных паводле наркатычных артыкулаў гатовыя аднавіць галадоўку
    Прадстаўніцы руху «Маці-328», які аб’ядноўвае сваякоў тых, хто трапіў за краты паводле арт. 328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркотыкаў), працягваюць настойвайць на асабістай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і змякчэнні крымінальнага заканадаўства. Яны не выключаюць, што могуць зноў абвесціць галадоўкі пратэсту, піша Белсат. Як заявіла «Белсату» кіраўніца грамадскай ініцыятывы «Маці-328» Ларыса Жыгар, першым пунктам іх патрабаванняў […]
  • Папраўкі ў заканадаўства. За рэабілітацыю нацызму – пазбаўленне волі, за партрэт фюрэра – штраф
    У Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму. У ім прадугледжана крымінальная адказнасць за рэабілітацыю нацызму, а таксама адміністрацыйная – за захоўванне або набыццё ў мэтах распаўсюджвання нацысцкай, экстрэмісцкай і тэрарыстычнай сімволікі і атрыбутыкі, піша TUT.BY. Дакумент (ёсць у распараджэнні рэдакцыі TUT.BY) падрыхтаваны Саветам міністраў і пераданы на разгляд у парламент. Чакаецца, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY