Конкурс эсэ па адукацыйнаму праву

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы  праводзіць Конкурс эсэ па адукацыйнаму праву, які накіраваны на заахвочванне даследаванняў па пытаннях адукацыйнага права ў Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты юрыдычных спецыяльнасцяў.

На Конкурс прымаюцца самастойна выкананыя творчыя працы аб праве на адукацыю, міжнародна-прававых стандартах у галіне адукацыі, сістэме адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь (асноўнай, дадатковуй і спецыяльнай), установах і суб’ектах адукацыі, дамоўных адносінах у сферы адукацыі і г.д.

Парадак правядзення конкурсу

Эсэ павінна насіць самастойны, даследчы характар ​​і выказваць асабістае стаўленне аўтара да пытанняў, якiя разглядаюцца. Вітаецца выкарыстанне параўнальнага падыходу, замежнага і міжнароднага вопыту ў сферы адукацыйнага права.

Аб’ём эсэ не павінен перавышаць 10 старонак. Шрыфт TimesNewRoman 14 pt, адзінарны інтэрвал.

Эсэ, якія ўяўляюць сабой плагіят, выключаюцца з Конкурсу.

Эсэ з анкетай ўдзельніка накіроўваюцца на электронны адрас: adop2011info@gmail.com з паметкай «КОНКУРС ЭСЭ».

Працы на конкурс прымаюцца ў перыяд з 20 лістапада па 20 снежня 2015 года.

Апавяшчэння аб выніках конкурсу будуць адпраўленыя удзельнікам па электроннай пошце да 20 студзеня 2015 года.

Журы конкурсу

Конкурсныя працы ацэньвае Экспертная камісія, у рабоце якой возьмуць удзел эксперты, юрысты Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА), Асветніцкай установы “Цэнтр прававой трансфармацыі», Офіса па правах людзей з інваліднасцю, Таварыства «Зялёная сетка».

Пераможца конкурсу атрымае магчымасць прайсці стажыроўку па адукацыйнаму праву, у рамках якой ён зможа азнаёміцца ​​з працай юрыстаў у арганізацыях, прадстаўнікі якіх увайшлі ў склад Экспертнай камісіі конкурсу. Таксама пераможцу конкурсу будзе прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у праграме моладзевага абмену, у рамках якой у канцы траўня 2016 г. адбудзецца візіт у Германію.

Лепшыя эсэ са згоды іх аўтараў будуць размешчаны на сайце adukatar.net.

Для намінантаў і ўдзельнікаў конкурсу таксама прадугледжаны магчымасці публікацый работ у часопісе «Адукатар», удзелу ў мерапрыемствах АДАіА, атрымання рэкамендацый для ўдзелу ў міжнародных адукацыйных праграмах і стажыроўках.

Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць у Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы па тэл. +375296161075 (Аляксандр Жук).

01 Снежня 2015 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Трэніроўкі на вуліцы ў Гродне: дзе можна займацца спортам з крутымі хлопцамі
    У Гродне набіраюць папулярнасць арганізаваныя сілавыя трэніроўкі на вуліцы. Hrodna.life падрыхтаваў падборку вулічных месцаў, дзе бясплатна можна пазаймацца спортам з крутымі моцнымі хлопцамі. Трэніроўкі на свежым паветры ідэальныя для падтрымання сябе ў добрай форме, а таксама каб зняць напружанне і развеяць назапашаную стомленасць. Яны добрыя для тых, хто не заўсёды можа наведваць фітнес-цэнтры. “Druid crew” […]
  • «Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў
    17-гадовы Жэня Рукша і 15-гадовая Дзіна Кавалёва з Гродна зноў зніклі на тыдзень — і зноў знайшліся. Гэта ўжо другое знікненне падлеткаў за непрацяглы адрэзак часу. У канцы жніўня Дыяна і Яўген уцяклі з Гродна і былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна, піша nn.by. Тады яны самі вярнуліся. Але праз некалькі […]
  • СК распавёў падрабязнасці траўмавання гродзенца, якога нібыта збіў АМАП і якому ампутавалі частку ягадзіцы
    Адна з рэзанансных гісторый жніўня — абвінавачванні на адрас міліцыі ў збіцці 36-гадовага гарадзенца Дзяніса Лук’янава. Яго затрымалі на аўтамабільным фестывалі 20 ліпеня ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Праз два тыдні ён быў шпіталізаваны, а стрыечная сястра сцвярджала, што брата збілі амапаўцы, у выніку чаго ён трапіў у рэанімацыю, дзе яму ампутавалі частку ягадзіцы. Як паведаміла […]
  • Інтэграцыя: праграму не апублікуюць, а працу над адзіным Падатковым кодэксам ужо пачалі
    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала адказ міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога наконт праграмы інтэграцыі, узгодненай прэм’ерамі Расіі і Беларусі. Ён патлумачыў, чаму дакумент не можа быць апублікаваны. Тым часам Мінфін ужо пачаў працу над адзіным з Расіяй Падатковым кодэксам, а ў сеціве стварылі грамадскую кампанію супраць паглыблення інтэграцыі. Алена Анісім пісала прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY