Конкурс “Падзея года ў нефармальнай адукацыі”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Мэта конкурсу:

Прызнанне грамадскай карыснасці разнастайных практык нефармальнай адукацыі.

Задачы конкурсу:

– прадэманстраваць разнастайнасць падзей і тэм у сферы нефармальнай адукацыі, іх вынікі і грамадскую карысць;
– павысіць цікавасць шырокай грамадскасці да праграм і мерапрыемстваў у сферы нефармальнай адукацыі, а таксама да Фестывалю нефармальнай адукацыі;
– актывізаваць правайдэраў паслуг нефармальнай адукацыі ў публічным прадстаўленні сваіх праграм і мерапрыемстваў.

У конкурсе могуць прымаць удзел падзеі (любыя дзеянні, паслугі, праграмы, мерапрыемствы, прадукты ў сферы нефармальнай адукацыі) за 2015-2016 гады, якія садзейнічалі вырашэнню актуальных грамадскіх праблем, развівалі сацыяльныя, грамадзянскія, асабістыя, прафесійныя кампетэнцыі ва ўдзельнікаў і праходзілі ў Рэспубліцы Беларусь з удзелам жыхароў краіны.

Падзеі, заяўленыя на конкурс, будуць ацэньвацца як журы, так і шляхам народнага галасавання ў некалькіх намінацыях:

1. Прыз глядацкіх сімпатый. Яго ўладальнік будзе вызначаны з дапамогай народнага галасавання, якое будзе праводзіцца онлайн з 20 чэрвеня па 17:00 5 ліпеня 2016 на сайце adukatar.net.

2. Прызы экспертнага журы. Экспертнае журы вызначыць уладальніка гран-пры конкурсу, а таксама ўладальнікаў першага, другога і трэцяга месцаў. На гран-пры конкурсу зможа прэтэндаваць падзея, якая мае найбольшы эфект з пункту гледжання грамадскай карысці.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі заяўленых на Конкурс падзей з’яўляюцца:

– грамадская карысць: важнасць і выніковасць падзеі, уклад у вырашэнне грамадскай праблемы;
– прывабнасць: наколькі тэма і форма падзеі цікава ўдзельнікам і публіцы;
– інавацыйнасць (навізна тэмы, падыходу, формы і інш.) будзе ўлічвацца, але не будзе служыць вызначальным крытэрыем;
– сацыяльнае партнёрства: дзеянні сацыяльных партнёраў па стварэнні падзеі.

Да галасавання і ацэньвання журы будуць дапушчаны толькі матэрыялы, якія адпавядаюць заяўленым крытэрыям.

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца арганізацыйны камітэт VI Фестывалю нефармальнай адукацыі.

Да ўдзелу ў Конкурсе неабходна да 6 чэрвеня 2016 г. запоўніць анлайн-заяўку.

Падвядзенне вынікаў Конкурсу і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 8 ліпеня 2016 г. у рамках VI Фестывалю нефармальнай адукацыі.

Падрабязную інфармацыю пра VI Фестываль нефармальнай адукацыі можна знайсці на сайце.

12 Красавіка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Міністр эканомікі патлумачыў, чаму дакументы аб інтэграцыі не публікуюць, а Мінфін пачаў працу над адзіным Падаткавым кодэксам
    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала адказ міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога наконт праграмы інтэграцыі, узгодненай прэм’ерамі Расіі і Беларусі. Ён патлумачыў, чаму дакумент не можа быць апублікаваны. Тым часам Мінфін ужо пачаў працу над адзіным з Расіяй Падатковым кодэксам, а ў сеціве стварылі грамадскую кампанію супраць паглыблення інтэграцыі. Алена Анісім пісала прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што […]
  • Гродзенскіх закаханых падлеткаў, якія зноў уцяклі з дома, знайшлі
    Закаханыя падлеткі – уцекачы, якіх тыдзень таму абвесцілі ў вышук, знайшліся. Яны ўцякаюць з дома ўжо другі раз. Мінулы раз, у жніўні, 15-гадовая гарадзенка Дыяна Кавалёва і 17-гадовы Яўген Рукша прыйшлі самі, пасля таго, як больш за тыдзень хаваліся ў лесе. У інтэрв’ю яны распавялі, што збіраліся хавацца да таго часу, пакуль дзяўчынцы ня споўніцца 18. Тады яны […]
  • Маці, якая біла сваё немаўля, далі сем гадоў калоніі
    Гродзенку, якая збівала маленькага сына, асудзілі на 7 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес суд Кастрычніцкага раёну Гродна 16 верасня. Ён яшчэ не набыў законнай моцы, піша svaboda.org. Як расказалі ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна, 20-гадовая жанчына нарадзіла сына сёлета ў лютым. Калі дзіцяці было 2-3 месяцы, маці сістэматычна яго біла. Суд прызнаў жанчыну вінаватай […]
  • Амаль тысячу пачкаў беларускіх цыгарэт адправілі ў Вялікабрытанію поштай
    Амаль 1000 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызамі адправілі пад выглядам цацак з Беластока ў Вялікабрытанію. Польшча не заўсёды з’яўляецца канчатковай кропкай нелегальна перапраўленай з Беларусі кантрабанды цыгарэт. Чым далей ад Беларусі на Захад, тым цыгарэты ў цане робяцца даражэй, піша euroby.info. У час адной з праверак, праведзеных у першай палове верасня на пошце ў польскім […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY