Конкурс пілотных бізнес-ініцыятыў у сферы ўстойлівага развіцця

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Конкурс пілотных бізнес-ініцыятыў у сферы ўстойлівага развіцця аб’яўляецца ў межах рэалізацыі праекта FpB-1616 “Стварэнне Гродзенскай рэгіянальнай партнёрскай сеткі ўстойлівага развіцця «За росквіт Прынёманскага краю»; гэты праект ажыццяўляецца пры садзейнічанні Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі (ППБ). Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).

Мэтай конкурсу з’яўляецца павышэнне эфектыўнасці рэалізацыі мясцовых стратэгій устойлівага развіцця, кластарных узаемаадносін і практычных вынікаў дзейнасці турыстычных дэстынацый праз рэалізацыю бізнес-ініцыятыў, накіраваных на вырашэнне экалагічных, сацыяльных, эканамічных праблем у сельскай мясцовасці дзякуючы ўкараненню прынцыпаў «зялёнай эканомікі» (у прыватнасці, прынцыпаў арганічнага земляробства) і спрыянне вырашэнню праблемы працоўнай занятасці насельніцтва ў сельскіх мясцовасцях. А таксама пашырэнне колькасці актыўных удзельнікаў Гродзенскай рэгіянальнай партнёрскай сеткі «За росквіт Прынёманскага краю».

Лепшыя бізнэс-ініцыятывы, пададзеныя на конкурс, па выніках правядзення экспертнай ацэнкі будуць адабраныя і прафінансаваныя.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца:
– мясцовыя ініцыятывы і створаныя на іх аснове працоўныя групы па рэалізацыі стратэгій устойлівага развіцця, кластараў, дэстынацый;
– НДА і грамадзкія ініцыятывы, якія працуюць у напрамках устойлівага развіцця ў сельскіх мясцовасцях Гродзенскай вобласці;
– прадстаўнікі бізнесу, вытворцы сельгаспрадукцыі ў галіне жывёлагадоўлі і раслінаводства, Сельскія Вытворчыя Кааператывы, сялянска-фермерскія гаспадаркі, уладальнікі аграсядзіб і асабістых падсобных гаспадарак, іншыя вытворцы сельгаспрадукцыі, у тым ліку якія маюць экалагічныя праблемы.

Прыём заявак ажыццяўляецца з 01 лютага 2018г. па 28 лютага 2018 года.
Вынікі адбору будуць абвешчаныя да 26 сакавіка 2018 года.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку і адправіць у электронным варыянце па адрасе: fpb1616@mail.ru

Агульная сума фінансавай дапамогі, якая прадастаўляецца пераможцам конкурсу пілотных бізнес-ініцыятыў – да 8300 руб. (Сумарна да 3800 еўра). Кожнаму з заяўнікаў рэкамендуецца ўключаць у бюджэт да 2500 руб. (да 1200 еўра) сродкаў іншага (з фонду Конкурсу) фінансавання.
Расходы на рэалізацыю бізнес-ініцыятыў могуць уключаць такія артыкулы, як закупка абсталявання і матэрыялаў, расходы на правядзенне мерапрыемстваў, выданне публікацый, аплата супрацоўнікаў і прыцягнутых экспертаў, транспартныя і камандзіровачныя выдаткі і іншае.

Падрабязнасці чытайце ў Палажэнні аб конкурсе.

07 Студзеня 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гарадзенец 4 года незаконна гандляваў насваем, зараз павінны вярнуць грошы дзяржаве
    Прокуратура Гродненской области перадала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 27-гадовага гродзенца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці паводле ч.2 арт.233 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Мужчыну пагражае да 5 гадоў турмы, а яшчэ ён павінны вярнуць усё заробленае за 4 года дзейнасці. Абвінавачанаму інкрымінуюць 98 эпізодаў забароненай дзейнасці, звязанай з купляннем-продажам некурыльнага тытунёвага выраба – насваю і […]
  • “Нёман” нечакана прайграў, а “Ліда” перайграла “маладзёжку”
    Прадстаўнікі Гродзенскай вобласці завяршылі ў суботу чарговы тур чэмпіянату краіны на хакеі з процілеглымі вынікамі.  “Нёман”, паказаўшы добрую гульню, так не змог адолець “Дынама” з Маладзечна, піша “Гродзенская праўда”. Гродзенцы стварылі нямала момантаў, шмат кідалі, аднак, закінуць змаглі толькі раз: вылучыўся Кіслы. Гаспадары ж закінулі двойчы. Як вынік 2:1 – першая ў 2019 годзе параза “Нёмана”. […]
  • 6 гадоў таму ў Гродне загінуў паэт і журналіст Юрый Гумянюк: яго ўзгадваюць сябры і блізкія
    Патомны гродзенец, адораны паэт і правільны журналіст, так гавораць сёння пра Юрыя Гумянюка, які трагічна загінуў 6 гадоў таму ў Гродне. У справе смерці паэта і сёння больш пытанняў, чым адказаў. Hrodna.life пагутарыў са сваякамі і сябрамі загінулага, каб у чарговы раз нагадаць, што ж адбылося 19 студзеня 2013 года. Праз два месяцы пасля гібелі […]
  • В Беларусі змянілі правілы знаходжання ў памежнай зоне і палосе
    Зараз беларус мае права замест пашпарта падаць кіроўчае ці службовае пасведчанне, вайсковы білет. Замежнікі і наогул змогуць рухацца транзітам без пропуску праз памежную зону ў санаторыі, дамы адпачынку і аб’екты прыдарожнага сэрвісу. Новаўвядзенні пашыраць функцыі мытнай службы, часткова надаўшы ёй паўнамоцтвы памежнікаў. Перадача часткі функцый дазволіць вызваліць каля сотні пасад у органах памежнай службы, якія […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY