Летні інстытут Грамадзянскіх Даследаванняў запрашае

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Арганізатары рады запрасіць Вас прыняць удзел у Летнім інстытуце Грамадзянскіх Даследванняў, які будзе праходзіць у Аўгсбургу, Германія, з  25 ліпеня па 6 жніўня 2016 (ва ўніверсітэце Аўгсбурга). Летні інстытут Грамадзянскіх Даследаванняў зарганізаваны камандай з універсітэта Тафтса (прафесар Пітар Левін), Універсітэта штата Мэрыленд (прафесар Караль Солтан) і Універсітэта Аўгсбурга (доктар Таццяна Клаўберт).

Мэты і тэмы

Летні інстытут Грамадзянскіх Даследаванняў з’яўляецца інтэнсіўным двухтыднёвым міждысцыплінарным семінарам, які аб’ядноўвае выпускнікоў, выкладчыкаў і практыкуючых спецыялістаў з розных галінаў даследаванняў.

Летні інстытут Грамадзянскіх Даследаванняў займаецца пытаннямі развіцця грамадзянскай супольнасці, ролі індывідуальнага грамадзяніна ў грамадстве, ролі адукацыі ў развіцці дэмакратыі, ролі інстытутаў у развіцці грамадзянскай супольнасці і пытаннямі, звязанымі з этычнай асновай грамадзянскасці ў дэмакратычным грамадстве.

Гэтыя тэмы будуць разгледжаны з міжнародных і параўнальных пунктаў гледжання, улічваючы еўрапейскія (асабліва нямецкія) і амерыканскія грамадзянскія традыцыі. Міжнародныя прыклады будуць разгледжаны ў кантэксце ўмацавання дэмакратыі ва Усходняй Еўропе, у прыватнасці ва Украіне, Польшчы і Беларусі.

Летнія інстытуты Грамадзянскіх Даследаванняў праводзіліся штогод Пітарам Левіным і Каралем Солтанам ва Універсітэце Тафтса з 2009 года. Чытаць аб Летніх інстытутах і праглядзець іх праграмы можна тут.

Як падацца

Усе матэрыялы заяўкі павінны быць прадстаўлены на ангельскай мове. Заяўка павінна ўключаць у сябе наступнае:

• Суправаджальны ліст, у якім гаварыцца, чаму вы жадаеце прыняць удзел у летнім інстытуце і тое, што вы можаце прапанаваць (максімум 2 старонкі)

• Кароткая біяграфія (СV)

Усе матэрыялы могуць быць адпраўлены ў якасці дадаткаў да электроннага ліста ў фармаце DOC або PDF, на скрыню  tetyana.kloubert@phil.uni-augsburg.de.

Рашэнні будуць абвешчаныя ў красавіку 2016 года.

Агульная колькасць удзельнікаў будзе абмежавана да 20. Украінскія навукоўцы і практыкі асабліва вітаюцца. Арганізатары таксама разгледзяць заяўкі ад Нямеччыны, Польшчы і Беларусі. Арганізатары  асабліва зацікаўлены ў заяўніках, якія маюць доўгатэрміновы інтарэс у развіцці грамадзянскага патэнцыялу Украіны і рэгіёну.

Працоўнай мовай летняга інстытута будзе англійская. Ваш узровень валодання мовай павінен быць дастатковым, каб чытаць і разумець складаныя тэксты з некалькіх дысцыплін, а таксама прымаць удзел у ажыўленай дыскусіі.

Дэдлайн падачы заявак 31 сакавіка 2016 года.

Выдаткі

Летні Інстытут Грамадзянскіх Даследаванняў фінансуецца DAAD (Германская служба акадэмічных абменаў). Адабраным удзельнікам забяспечваюцца выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне і ўдзел у мерапрыемствах.

Кантакты

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па е-мейле tetyana.kloubert@phil.uni-augsburg.de.

16 Сакавіка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Даже моль ценит искусство». Дизайнерка Алена Витко показала гродненцам магию из войлока
    Окунуться в фейерверк красок и надолго очароваться каждой вещью могли посетители выставки валяных вещей Алены Витко 25 апреля. Ее изделия – фантазийные шляпки, сумки, шали, украшения и одежда. Сделано все из натуральной беларусской шерсти. Дизайнер говорит, что всегда стремится дарить радость поклонникам творчества. “Хочется, чтобы вокруг нас была красота. И хочется пожелать женщинам больше смелости. […]
  • «Нават моль шануе мастацтва». Дызайнерка Алена Вітко паказала гродзенцам магію з воўны
    Акунуцца ў феерверк фарбаў і надоўга зачаравацца кожнай рэччу маглі наведвальнікі выставы лямцавання Алены Вітко 25 красавіка. Яе вырабы – фантазійныя капялюшыкі, сумкі, шалі, упрыгожванні і адзенне. Зроблена ўсё з натуральнай беларускай воўны. Дызайнерка кажа, што заўжды імкнецца дарыць радасць прыхільнікам творчасці. “Хачацца, каб вакол нас была прыгажосць. І хочацца пажадаць жанчынам больш смеласці. На […]
  • Пераможцы конкурса “Чытаем па-беларуску з velcom” давялі журы да слёз
    Найлепшыя чаканні журы спраўдзілі фіналісты абласнога этапу конкурса на лепшага чытальніка вершаў па-беларуску 25 красавіка ў Гродне. Сярод амаль 30 удзельнікаў другога, вочнага тура журы абрала пяцёрку пераможцаў. Імі сталі Маліка Мірзаліева, Арына Баярчук, Ульяна Астрамовіч, Анастасія Прымачок, Марыя Новік. Пераможцаў узнагародзілі смартфонамі і запрасілі на рэспубліканскі фінал. Ён адбудзецца ў маі на вялікай сцэне […]
  • На гарышчы дома ў цэнтры Гродна знайшлі зброю загорнутую ў сцяг са свастыкай
    У час дэмантажа даху ў доме №11 па вуліцы 1 Мая будаўнікі знайшлі паляўнічую стрэльбу з патронамі, якая была загорнута ў нямецкі сцяг са свастыкай. Аб знаходцы будаўнікі адразу паведамілі ў міліцыю. Гэта здарылася 24 красавіка. «Расчышчаючы паддашша будаўнікі выявілі скрутак, загорнуты ў газету «Праўда», датаваную кастрычнікам 1944 года, – распавядае начальнік крымінальнага вышуку Ленінскага […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY