Летні інтэграцыйны намётавы летнік-семінар “Круглае возера 2017”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае маладых людзей ад 18-ці да 35-ці гадоў (у тым ліку і тых, у каго ёсць розныя фізічныя абмежаванні) правесці 10 самых актыўных, вясёлых, займальных і пазнавальных дзён у летнім інтэграцыйным намётавым летніку-семінары «Круглае возера-2017».

Падчас адукацыйнай праграмы летніка-семінара мы разам з вамі пагаворым пра бар’еры, якія ствараюць перашкоду ўзаемадзеянню маладых людзей з інваліднасцю і без яе, паспрабуем разабрацца, як стэрэатыпы і забабоны ўплываюць на якасць жыцця моладзі. Пагаворым пра тое, што такое інклюзія і чаму гэты працэс звязаны не толькі з людзьмі з інваліднасцю, але і датычыцца кожнага прадстаўніка сучаснага грамадства.

Далучайцеся да нас, і вы навучыцеся:

– Прымаць розных людзей такімі, якія яны ёсць, пазбягаючы забабонаў і ўмоўнасцяў.

– Максімальна выкарыстоўваць патэнцыял кожнага чалавека падчас каманднай працы.

– Прымаць рашэнні і ўсведамляць наступствы сваіх дзеянняў.

– Вырашаць канфліктныя сітуацыі, ператвараючы іх у новы карысны вопыт.

– Адкрыта выказваць сваё меркаванне і праяўляць ініцыятыву.

– Арганізоўваць вольны час самастойна.

Лагер «Круглае возера» пройдзе з 5 па 15 жніўня 2017 года, на беразе возера, размешчанага недалёка ад г. п. Плешчаніцы. Дастаўку ўдзельнікаў з Мінска да месца правядзення мерапрыемства, а таксама харчаванне і пражыванне забяспечваюць арганізатары летніка.

Калі Вы жаадаеце прыняць удзел у летніке, трэба даслаць анкету-заяўку на электронны адрас summercamp.ko@gmail.com не пазней за 25 ліпеня 2017 г.

Больш інфармацыі глядзіце па спасылцы.

Летнік таксама шукае валанцёраў.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па нумары 8029-555-68-38 (мтс).

20 Чэрвеня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне чатырохгадовы хлопчык выпаў з акна шматпавярховіка
    На вуліцы Дамброўскага з акна шматпавярховіка выпаў чатырохгадовы хлопчык. Яго маці ў той час выпівала. Вечарам 24 мая жанчына пайшла з сынам у госці да знаёмых. Дарослыя выпівалі, дзеці бегалі побач. У нейкі момант адзін з хлопчыкаў знік. Высветлілася, што каля паловы на дзесятую вечара дзіця знаходзілася каля акна. Хлопчык змог адкрыць створкі і выпаў з […]
  • У Бярозаўцы хочуць усталяваць помнік заснавальніку шклозавода Юліюсу Столе
    На платформе Talaka пачаўся збор сродкаў на ўсталяванне помніка Юліюсу Столе, які заснаваў шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы. Шклозаводу «Нёман» у Бярозаўцы, Лідскага раёну, сёлета спаўняецца 135 гадоў. Гісторыя гэтага месца непарыўна звязана з развіццём шклозавода «Нёман». Але у горадзе да гэтай пары няма помніка заснавальніку завода Юліюсу Столе. Юліюс Аўгусцінавіч Столе, спачатку арандатар, а потым […]
  • Ланч-меню на 25 мая. Прапановы ў розных частках горада
    Хутка абед і мы прапануем вам актуальныя ланч-меню Гродна на 25 мая. Сёння ў нашым аглядзе 8 гродзенскіх кафэ і рэстаранаў. Спадзяёмся, што такі сервіс дапаможа вам добра правесці перапынак у працы і наведаць тое месца, дзе ёсць вашы любімыя стравы. Смачна есці! «Старый город», вул. Дубко, 17, Гандлёвы цэнтр Old City «Старый город», ланч-меню на 25 мая «Бизнес-паб», […]
  • Фотафакт: Сямашка паказаў свой новы аб’ект у цэнтры Гродна
    У будынка, які знаходзіцца на вуліцы Калючынскай, 23, пакуль гатовы толькі фасад. Аб’ект плануюць здаць цалкам да верасня. Там павінен адкрыцца рэстаран «Хотей» і апарт-гатэль. Акрамя гэтага ў будынку плануюць размясціць яшчэ фітнес-цэнтр і офісы. Побач з’явіцца паркоўка для 20 аўтамабіляў. Мела быць толькі гасцініца Нежылы будынак на вуліцы Калючынскай прадпрымальнік Станіслаў Сямашка набыў на […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY