Міжнародны студэнтскі фестываль у Грайфсвальдзе чакае ўдзельнікаў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Міжнародны студэнтскі фестываль у Грайфсвальдзе чакае ўдзельнікаў

Міжнародны студэнтскі фестываль у Грайфсвальдзе  (GrIStuF) арганізуецца валанцёрамі ў паўночна-усходняй Германіі кожныя два гады. Яго мэта – аб’яднаць студэнтаў з усяго свету для дыялогу незалежна ад  нацыянальнасці, паходжання і рэлігіі. Ён з’яўляецца платформай для абмену ідэямі і дыскусій па актуальных тэмах.

З 16 па 23 чэрвеня 2018 каля 150 студэнтаў з усяго свету збяруцца ў Грайфсвальдзе, іх чакаюць варкшопы на тэму межаў ва ўсіх мажлівых варыянтах. Асаблівая ўвага будзе надавацца асабістым межам, палітычным межам і ўтопіі свету без межаў, інтэрнету як першаму свету без межаў,  а таксама культурным граніцам. Кінапрагляды і вечарыны дапоўняць праграму.

Каб прыняць удзел, трэба запоўніць заяўку да 15 студзеня. To apply go to

Больш інфармацыі можна знайсці па спасылцы.

З пытаннямі можна звяртацца па адрасе participants@gristuf.org

04 Снежня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Колькі можна сабраць на пенсію, калі адкладаць з 30 гадоў. І чаму нам усім варта гэта рабіць
    Сярэдняя пенсія па ўзросту ў Беларусі ў жніўні склала амаль 447 рублёў, піша tut.by. І ўсё ідзе да таго, што ў будучыні пенсіянерам не прыйдзецца разлічваць нават на такую суму, перакананыя эксперты. «Працаздольнага насельніцтва будзе станавіцца ўсё менш, і гэта з кожным годам будзе павялічваць нагрузку на Фонд сацабароны», – канстатуе акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра […]
  • Гродзенца, якому ампутавалі ягадзіцу пасля збіцця АМАПам, дапыталі ў рэанімацыі
    Гродзенца Дзяніса Лук’янава, у якога здарыўся канфлікт з амапаўцамі на аўтамабільным фэстывалі SunDay, дапыталі следчыя амаль адразу пасля чарговай апэрацыі, піша svaboda.org. «Абляпілі яго. Усе ў цывільным, высокія, здаровыя» У пятніцу, 23 жніўня, Дзянісу зрабілі чарговую апэрацыю на назе. «Яго чысьцяць, перавязваюць. Падчас чысткі зразаюць частку цягліцаў, бо яны заражаныя. Чысьцяць адмерлую плоць на назе… У яго ўся […]
  • Румас: Праграму інтэграцыі з Расеяй апублікуем, каб зняць асцярогі ў пытаннях суверэнітэту
    Праект праграмы інтэграцыі з Расіяй урад плануе ўнесці на разгляд прэзідэнта 27 жніўня, піша tut.by. – Мы ў аўторак ўжо ўнясём кіраўніку дзяржавы праект гэтай праграмы для яго ўхвалення для таго, каб ужо ў пачатку верасня прэм’ер-міністры парафіявалі гэтую праграму дзеянняў, – распавёў кіраўнік урада Сяргей Румас. Па словах Румаса, у праграме закладзены прынцып «дзве […]
  • У Гродне агучылі прысуд за дзедаўшчыну ў вучэльні алімпійскага рэзерву
    У Гродне асудзілі траіх навучэнцаў Гродзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву – за злоснае хуліганства, аднаго з іх – яшчэ і за рабаванне. Пацярпелыя – спартсмены 14-16 гадоў. Усім абвінавачваным інкрымінавалі злоснае хуліганства па ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, аднаму з іх паставілі ў віну асабліва злоснае хуліганства па ч.3 арт.339 і рабаванне […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY