Навучальны курс «Школа для пачаткоўцаў» для Гродзенскай і Брэсцкай абласцей

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашае прадстаўнікоў мясцовых адукацыйных ініцыятыў з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей прыняць удзел у адукацыйным курсе «Школа для пачаткоўцаў», які пройдзе 25-26 лістапада 2017 года ў Гродна.

Па выніках навучання ўдзельнікі атрымаюць базавыя веды па стварэнні недзяржаўных некамерцыйных арганізацый. Адукацыйны курс «Школа для пачаткоўцаў» праводзіцца ў рамках праекта “Вучыцца, каб дзейнічаць”, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Мэта Школы: павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у пытаннях арганізацыі праграм нефармальнай адукацыі, а таксама стварэння і рэгістрацыі недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, арыентаваных на аказанне адукацыйных паслуг.

Фармат: У рамках школы будзе праведзены адзін 2-дзённы адукацыйны семінар для дваццаці прадстаўнікоў мясцовых ініцыятыў з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

Асноўныя тэмы адукацыйнага курса:
1. «Нефармальная і грамадзянская адукацыя як інструмент вырашэння грамадскіх выклікаў»;
2. Арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый і іх асаблівасці. Стварэнне і рэгістрацыя недзяржаўных арганізацый;
3. Недзяржаўная арганізацыі пасля атрымання рэгістрацыі: бухгалтарскае і фінансавае кіраванне.

Крытэры адбору ўдзельнікаў
Прыярытэт пры адборы будуць мець удзельнікі, якія адпавядаюць наступным крытэрам:
• мясцовы і рэгіянальны характар дзейнасці ініцыятывы;
• імкненне стварыць і зарэгістраваць некоммерчекскую арганізацыю;
• жаданне распрацаваць новую адукацыйную праграму для дарослых.

Дадатковыя магчымасці
Для прадстаўнікоў мясцовых ініцыятыў, якія прайшлі навучанне на курсе «Школа для пачаткоўцаў», будзе арганізавана юрыдычнае кансультаванне па пытаннях прававога рэгулявання адукацыйнай дзейнасці ў недзяржаўным некамерцыйным сектары. Кваліфікаваныя спецыялісты дапамогуць падрыхтаваць дакументы для рэгістрацыі, раскажуць пра працэдуры іх падачы і, пры неабходнасці, прадставяць інтарэсы ініцыятыў у рэгіструючых органах.

У выпускнікоў «Школы для пачаткоўцаў» будзе магчымасць удзельнічаць і ў іншых праграмах Асацыяцыі, такіх, як “Клуб адукатараў” ці Рэгіянальны рэсурсны цэнтр дадатковай адукацыі дарослых. Далучыўшыся да супольнасці выкладчыкаў, трэнераў, андрагогов мясцовыя актывісты змогуць атрымліваць падтрымку ад калег і аднадумцаў, абменьвацца вопытам і лепшымі практыкамі.

Умовы ўдзелу:
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі (пражыванне, харчаванне, транспарт).

Для ўдзелу ў адукацыйным курсе неабходна запоўніць заяўку.

Тэрмін падачы анкет: 12 лістапада 2017 г.

Вынікі адбору ўдзельнікаў будуць вядомыя не пазней за 17 лістапада 2017 г.

Кантакты ў Гродна: krem-ol@yandex.com, +375 29 783 45 25 (Вольга Крамлёва), adukatar.net

Такія школы пройдуць таксама 11-12 лістапада для Гомельскай і Магілёўскай абласцей (падрабязная інфармацыі і рэгістрацыя па спасылцы) і для Мінскай і Віцебскай абласцей 18-19 лістапада (падрабязная інфармацыя і рэгістрацыя па спасылцы).

Адукацыйны курс «Школа для пачаткоўцаў» праводзіцца ў рамках праекта “Вучыцца, каб дзейнічаць», які рэалізуецца ў Беларусі Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul- Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы. Праект фінансуецца Еўрапейскім звязам і сафінансуецца DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця).

10 Кастрычніка 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Паляцім з Гродна-2? У суседнім Беластоку пачынаецца будаўніцтва аэрапорту
    Дамова пра разбудову аэрадрома ў Крыўлянах пад Беластокам была падпісаная 17 лістапада. Як паведамляюць польскія медыі, будаўнічыя працы распачнуцца ўжо 4 снежня. Першыя самалёты могуць прызямліцца пад Беластокам ужо ў канцы наступнага года. Кошт будаўніцтва складае крыху больш за міліён еўра. На гэтыя грошы будуць збудаваныя дзьве пасадачныя паласы – для спартыўных і для пасажырскіх […]
  • Гродзенца Сцяпана Свідзерскага, які нібыта страляў у Гдыні, вызвалілі з-пад варты
    30-гадовы беларус Сцяпан Свідзерскі вызвалены з-пад арышту ў Гданьску, перадае Свабода паводле Nasze Miasto. Па выніках паседжання, што праходзіла за зачыненымі дзвярыма, ваяводскі суд у Гданьску не задаволіў прашэнне пракурора аб папярэднім арышце падазраванага. Свідзерскі вызвалены без усялякіх прафілактычных захадаў. Паводле пракурора, на цяперашнім этапе дадатковая інфармацыя не будзе абнародавацца. Пракурор таксама паведаміў, што будзе абскарджваць […]
  • Помнік Давыду Гарадзенскаму гатовы. Цяпер трэба даставіць яго ў Гродна
    Праца Сяргея Аганава 15 лістапада паспяхова прайшла рэспубліканскі манументальны савет, які дае дазвол на ўстаноўку помнікаў у Беларусі. Неўзабаве гранітнага Давыда прывязуць у Гродна. На стварэнне помніка ў аўтара сышло 3,5 месяца штодзённай працы. Гарадскія ўлады планавалі, што Давыда ўсталююць ля замкаў да Дня горада ў верасні, але на той момант праца яшчэ не была […]
  • Помста людзям? У Гродне зграя бадзяжных сабак задушыла статак коз
    Раніца 16 лістапада для гродзенца Івана Іванавіча, які жыве ў прыватным доме на вуліцы Старамалышчынскай, была шакіруючай. Мужчына прачнуўся ад незразумелага шуму і выскачыў на двор. Зграя бадзяжных сабак зайшла на яго ўчастак і задушыла ўсіх коз. Душаць жывёл не з-за голаду? Праблема здзічэлых сабак на вуліцы Старамалышчынскай існуе не першы год. І ў Івана […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY