Навучанне школьнікаў асновам прадпрымальніцкай дзейнасці

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме “Навучанне школьнікаў асновам прадпрымальніцкай дзейнасці”  Community Connections.

Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў / ніц грамадскіх арганізацый, цэнтраў бізнес адукацыі і падтрымкі прадпрымальніцтва, бізнес-інкубатараў, агенцтваў па рэгіянальным развіцці, устаноў адукацыі, Міністэрства эканомікі і Міністэрства адукацыі, мясцовых органаў улады і іншых арганізацый і ўстаноў, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы і рэалізацыі фармальных і нефармальных навучальных праграм па развіцці базавых прадпрымальніцкіх навыкаў у школьнікаў.

Пераможцы конкурснага адбору азнаёмяцца з дзяржаўнай палітыкай ЗША ў галіне развіцця прадпрымальніцтва і адукацыйнымі праграмамі, якія навучаюць школьнікаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Удзельнікі / цы таксама абмяркуюць паспяховыя мадэлі фарміравання ў школьнікаў дзелавой актыўнасці, уключаючы метады стымулявання прадпрымальніцкага мыслення і развіцця лідарскіх якасцяў і ініцыятывы.

Даты праграмы – 6-28 верасня 2017 г.

Анкеты для ўдзелу ў праграме Інклюзіўная адукацыя ў школе павінны быць атрыманы намі да 17.00 14 сакавіка  2017 г.

Для атрымання бланка анкеты ў фармаце Word дашліце заяўку па адрасе minskusaid@state.gov

Заяўкі на ўдзел у праграме з паметкай «Community Connections» прымаюцца толькі па пошце па адрасе:
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці
вул. Старавіленская, 46;    220002 Мінск, Беларусь

Праграма Community Connections – гэта трохтыднёвыя стажыроўкі ў ЗША, распрацаваныя ў адпаведнасці з прафесійнымі інтарэсамі ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія ўключаюць у сябе наведванне амерыканскіх арганізацый падобнага прафесійнага профіля для абмену досведам, размовы з экспертамі і экспертками, а таксама ўдзел у канферэнцыях па тэме візіту, культурных мерапрыемствах і валанцёрскай дзейнасці .

Адбор праводзіцца на конкурснай аснове па выніках гутаркі з кандыдатамі і кандыдаткамі, адабранымі пасля разгляду заявак. Групу суправаджаюць 2 перакладчыка – веданне англійскай мовы для ўдзелу ў праграме не патрабуецца.

01 Студзеня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачынаюць заліваць каткі. Глядзіце, дзе іх шукаць
    Каб заліць стацыянарныя каткі на вуліцы, патрэбныя пэўны ўзровень снежнага покрыва і мінусавая тэмпература. Як абяцаюць сіноптыкі, бліжэйшыя два тыдні пацяплення не прадбачыцца, а гэта значыць, што можна смела даставаць канькі і лыжы, паведамляе “Гродна Плюс”. Каток у парку Жылібера будзе падрыхтаваны ў бліжэйшыя дні і на гэтай пляцоўцы будзе каля 100 пар канькоў розных […]
  • У Беларусі запусцілі петыцыю, каб зрабіць 2 студзеня непрацоўным днём
    У тэксце петыцыі гаворыцца: “Графік пераносаў працоўных дзён і выхадных апублікаваны. Саўмін вырашыў, што 2 студзеня 2019 г. выхаднога не будзе. Упершыню за шмат гадоў гэты дзень будзе рабочым. Просім станоўча перагледзець рашэнне аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня 2019 года на любую іншую суботу”. Петыцыю ўжо падпісала 1948 чалавек. Адправяць яе ў Міністэрства працы і […]
  • Арт-галерэя «У Майстра» адзначыць 25-гадовы юбілей выставай «Гісторыя ў карцінах»
    21 снежня а 18:00 арт-галерэя «У Майстра» святкуе свой 25-гадовы юбілей. У гонар свята галерэя прэзентуе выставу «Гісторыя ў карцінах». «У Майстра» – найстарэйшая прыватная галерэя горада Гродна. На працягу 25 гадоў галерэя выступала актыўнай арт-пляцоўкай, якая дазваляла мастакам выказацца. Галерэя дала старт шматлікім маладым мастакам горада, дапамагла рэалізаваць смелыя, эксперыментальныя праекты. У гонар юбілею […]
  • На Вішняўцы не дачакаліся камунальнікаў і выйшлі на ўборку снегу самі
    Жыхары дома 14а па вуліцы Крамко не дачакаліся камунальных службаў і выйшлі на ўборку снегу самі. Гэта заняло два гадзіны. “Хіба за адзін раз у кожны куток 300-тысячнага горада можа дабрацца снегаачышчальнік ?!”, піша “Гродзенская праўда”. – Засяліліся ў гэты дом 7 гадоў таму, за гэты час 3-4 разы бывалі моцныя снегапады. І кожны раз, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY