Паслугі па рэабілітацыі дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме “Паслугі па рэабілітацыі дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю”  Community Connections.

Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў / ніц грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, заснаваных на веры; спецыялістаў / так устаноў сацыяльнай абароны, аховы здароўя і адукацыі, а таксама прадстаўнікоў / ніц мясцовых органаў улады і іншых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы і рэалізацыі праграм, накіраваных на медыцынскую, псіхалагічную і сацыяльную рэабілітацыю дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю без інтэлектуальных парушэнняў і паводніцкіх расстройстваў .

Пераможцы конкурснага адбору азнаёмяцца з сістэмным і комплексным падыходам да распрацоўкі і аказання рэабілітацыйных паслуг дзецям і маладым людзям з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, зроку, слыху, маўлення і іншымі відамі інваліднасці фізічнага характару з захоўнымі інтэлектуальнымі функцыямі.

Праграма візіту пазнаёміць удзельнікаў / ніц з методыкамі і практычнай рэалізацыяй праграм па медыцынскай рэабілітацыі і сацыяльна-бытавой адаптацыі, а таксама з падыходамі да распрацоўкі індывідуальных праграм рэабілітацыі. Асаблівая ўвага будзе нададзена знаёмству са стандартамі абсталявання цэнтраў рэабілітацыі.

Даты праграмы – 12 красавіка – 4 мая 2017 г.

Анкеты для ўдзелу ў праграме “Паслугі па рэабілітацыі дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю (з захоўнымі інтэлектам)” павінны быць атрыманы намі да 17.00 25 кастрычніка 2016 г.

Для атрымання бланка анкеты ў фармаце Word дашліце заяўку па адрасе minskusaid@state.gov

Заяўкі на ўдзел у праграме з паметкай «Community Connections» прымаюцца толькі па пошце па адрасе:
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці
вул. Старавіленская, 46;    220002 Мінск, Беларусь

Праграма Community Connections – гэта трохтыднёвыя стажыроўкі ў ЗША, распрацаваныя ў адпаведнасці з прафесійнымі інтарэсамі ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія ўключаюць у сябе наведванне амерыканскіх арганізацый падобнага прафесійнага профіля для абмену досведам, размовы з экспертамі і экспертками, а таксама ўдзел у канферэнцыях па тэме візіту, культурных мерапрыемствах і валанцёрскай дзейнасці .

Адбор праводзіцца на конкурснай аснове па выніках гутаркі з кандыдатамі і кандыдаткамі, адабранымі пасля разгляду заявак. Групу суправаджаюць 2 перакладчыка – веданне англійскай мовы для ўдзелу ў праграме не патрабуецца.

02 Кастрычніка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Нёман” арандаваў у “Шахцёра” нападніка Мікалая Януша
    Гродзенскі “Нёман” і салігорскі “Шахцёр” дамовіліся аб арэндзе нападніка Мікалая Януша ў Гродна. Такім чынам футбаліст сезон 2018 года правядзе ў складзе жоўта-зялёных. Сваю прафесійную кар’еру Януш пачаў у складзе «Граніта», дэбютаваўшы ў мацнейшым дывізіёне Беларусі ў сезоне 2008 года. За «Граніт» у Вышэйшай Лізе Мікалай правёў 45 матчаў, у якіх забіў 12 мячоў і […]
  • «Алімпійскі выбар»: Домрачава пералічыць 10 тысяч рублёў гродзенскай школе «Фаварыт»  
     Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава, якая заваявала сярэбраны медаль на Алімпіядзе ў Пхенчхане, у рамках праекта «Алімпійскі выбар» пералічыць 10000 рублёў гродзенскай міжраённай СДзЮШАР «Фаварыт». Домрачаву ўразіў відэаролік, зроблены выхаванцамі гэтай школы: «Алімпійскі выбар» – сумесны маштабны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў […]
  • Ад басейнаў да псіхатэрапеўта. Што прапаноўваюць на выбарчых участках у Гродне
    18 лютага ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. У Гродне створана 137 выбарчых участкаў, на якіх балатуецца 45 кандыдатаў. Hrodna.life выбраў тыя ўчасткі ў горадзе, дзе можна не толькі прагаласаваць, але і з карысцю правесці час. Практычна на кожным участку будуць урачыста сустракаць маладых выбаршчыкаў і дарыць ім падарункі, таксама можна […]
  • Забойцу гродзенскага музыканта Арцёма Самойлава прысудзілі да 8 гадоў калоніі
    У Праўдзінскім раённым судзе (Калінінградская вобласць) вынеслі прысуд па справе аб забойстве гродзенскага музыканта Арцёма Самойлава. 30-гадовы грамадзянін Расіі віну прызнаў часткова і атрымаў 8 гадоў турмы, паведамілі ў прэс-службе Праўдзінскага раённага суда. Што здарылася У верасні 2017 года музыка разам са сваімі сябрамі з Гродна адправіўся ў Калінінградскую вобласць у пасёлак Ермакова на заробкі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY