Польскія арганізацыі шукаюць валанцёраў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Польскі Фонд Роберта Шумана шукае добраахвотнікаў, якія хацелі б далучыцца да праекту Эразмус + EVS ў 2016 годзе.

Фонд супрацоўнічае з шасцю прымаючымі арганізацыямі:

– Polish Robert Schuman Foundation in Warsaw (2 валанцёра на 12 месяцаў з верасня 2016)

– European Integration Club at the School Complex in Wojkowice (2 валанцёра на 10 месяцаў з кастрычніка 2016)

– Special Kindergarten No 245 For Visually Impaired Children in Warsaw (2 валанцёра на 10 месяцаў з верасня 2016)

– Special Kindergarten No 213 in Warsaw (3 валанцёра на 10 месяцаў з верасня 2016)

– Special Kindergarten No 393 in Warsaw (3 валанцёра на 10 месяцаў з верасня 2016)

– The Society for Care over the Blind in Laski (2 валанцёра на 10 месяцаў з верасня 2016)

Арганізацыі шукаюць валанцёраў ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў з Беларусі. Патрабуюцца не вопытныя валанцёры, а тыя, якія хочуць шмат чаму навучыцца падчас працы ў прымаючай арганізацыі.

Акрамя асабістай матывацыі валанцёраў патрабуецца моцнае жаданне вывучаць польскую мову пасля таго як працэдура адбору паспяхова скончыцца. Адабраныя валанцёры павінны ведаць некалькі фраз і ўжо мець значны слоўнікавы запас на пачатку ЕВС. Чаму гэта важна? Таму што яны будуць працаваць з дзецьмі-інвалідамі, якія часта не гавораць па-ангельску.

Асаблівая ўвага будзе надавацца тым кандыдатам, якія хочуць быць уцягнутымі ў новае асяроддзе.

Арганізацыя аплочвае пражыванне, выдаткі на харчаванне, кішэнныя грошы, мясцовы транспарт.

Больш падрабязна аб праектах можна прачытаць тут.

Калі вы жадаеце прыняць удзел у праекце, трэба адправіць запоўненую анкету на адрас info.evs@schuman.pl  (у тэме ліста трэба пазначыць APPLICATION 2016).  Кандыдаты могуць дадаваць іншыя дакументы / асабістыя прэзентацыі / відэа / фатаграфіі / матывацыйны лісты да заяўкі, калі яны хочуць, але без заполненай анкеты заяўкі разглядацца не будуць.

Апошні тэрмін падачы заявак для ўсіх кандыдатаў 27 снежня 2015 года.

Падрабязна пра праект можна прачытаць тут.

Па пытаннях аб удзеле ў праекце ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар” пішыце на скрыню 3sektaryia@gmail.com

01 Снежня 2015 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Міністр эканомікі патлумачыў, чаму дакументы аб інтэграцыі не публікуюць, а Мінфін пачаў працу над адзіным Падаткавым кодэксам
    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала адказ міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога наконт праграмы інтэграцыі, узгодненай прэм’ерамі Расіі і Беларусі. Ён патлумачыў, чаму дакумент не можа быць апублікаваны. Тым часам Мінфін ужо пачаў працу над адзіным з Расіяй Падатковым кодэксам, а ў сеціве стварылі грамадскую кампанію супраць паглыблення інтэграцыі. Алена Анісім пісала прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што […]
  • Гродзенскіх закаханых падлеткаў, якія зноў уцяклі з дома, знайшлі
    Закаханыя падлеткі – уцекачы, якіх тыдзень таму абвесцілі ў вышук, знайшліся. Яны ўцякаюць з дома ўжо другі раз. Мінулы раз, у жніўні, 15-гадовая гарадзенка Дыяна Кавалёва і 17-гадовы Яўген Рукша прыйшлі самі, пасля таго, як больш за тыдзень хаваліся ў лесе. У інтэрв’ю яны распавялі, што збіраліся хавацца да таго часу, пакуль дзяўчынцы ня споўніцца 18. Тады яны […]
  • Маці, якая біла сваё немаўля, далі сем гадоў калоніі
    Гродзенку, якая збівала маленькага сына, асудзілі на 7 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес суд Кастрычніцкага раёну Гродна 16 верасня. Ён яшчэ не набыў законнай моцы, піша svaboda.org. Як расказалі ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна, 20-гадовая жанчына нарадзіла сына сёлета ў лютым. Калі дзіцяці было 2-3 месяцы, маці сістэматычна яго біла. Суд прызнаў жанчыну вінаватай […]
  • Амаль тысячу пачкаў беларускіх цыгарэт адправілі ў Вялікабрытанію поштай
    Амаль 1000 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызамі адправілі пад выглядам цацак з Беластока ў Вялікабрытанію. Польшча не заўсёды з’яўляецца канчатковай кропкай нелегальна перапраўленай з Беларусі кантрабанды цыгарэт. Чым далей ад Беларусі на Захад, тым цыгарэты ў цане робяцца даражэй, піша euroby.info. У час адной з праверак, праведзеных у першай палове верасня на пошце ў польскім […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY