Прагарама абмену Community Connections запрашае прафесіяналаў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме абмену для прафесіяналаў “Community Connections”.

Калі: 22 дні ў 2018 годзе (розныя перыяды).
Дзе: ЗША.

Удзельнікаў чакаюць:

  • візіты ў амерыканскія арганізацыі падобнага прафесійнага профілю;
  • зносіны з экспертамі і эксперткамi;
  • знаёмства з культурай Амерыкі;
  • удзел у валанцёрскай дзейнасцi;
  • пражыванне ў амерыканскай сям’і;
  • суправаджэнне перакладчыкамі.

Тэмы праграм Community Connections на 2018 год

1. Праграмы навучання ў сферы прадпрымальніцтва

Перыяд – 4 – 26 красавіка 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 24 кастрычніка 2017 года.

Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 21-22 лістапада 2017 года.

Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў/-ніц адукацыйных устаноў, бізнес-школ, інкубатараў, тэхнапаркаў, акселератараў, стартап-школ, цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва, цэнтраў камерцыялізацыі інавацый, клубаў прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў, бізнес-трэнераў, прадстаўнікоў/-ніц грамадскіх арганізацый, Міністэрства адукацыі і мясцовых дзяржаўных органаў і іншых спецыялістаў, далучаных да праграм падтрымкі прадпрымальніцтва з фокусам на моладзь і дарослае насельніцтва, якія займаюцца ўкараненнем сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыі ў сферы прадпрымальніцтва, распрацоўкай, правядзеннем і ацэнкай праграм стымулявання прадпрымальніцкай актыўнасці і развіцця прадпрымальніцкіх навыкаў.

2. Падрыхтоўка настаўніка да працы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі

Перыяд – 11 красавіка – 3 мая 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 26 кастрычніка 2017 года.

Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 29-30 лістапада 2017 года.

Праграма запрашае да ўдзелу настаўнікаў і прадстаўнікоў/-ніц адміністрацый ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі, рэсурсных цэнтраў інклюзіўнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дарослых (павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка), Міністэрства адукацыі, мясцовых органаў улады і іншых арганізацый і ўстаноў, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы тэарэтычных і рэалізацыі практычных аспектаў спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі, у распрацоўцы і рэалізацыі зместу адукацыйных стандартаў і тыпавых вучэбных планаў падрыхтоўкі педагогаў на ўзроўнях сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі да працы з дзецьмі ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі, а таксама ў распрацоўцы і рэалізацыі адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі практыкуючых педагогаў у аспекце фарміравання ў іх прафесійных кампетэнцый для работы ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі.

3. Жаночае лідарства

Перыяд – 30 траўня – 21 чэрвеня 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 21 лістапада 2017 года.

Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 19-20 снежня 2017 года.

Праграма запрашае да ўдзелу актывістак грамадскіх аб’яднанняў, мясцовых супольнасцяў і ініцыятыўных груп, а таксама прадстаўніц органаў улады і дзяржаўных устаноў, дзейнасць якіх спрыяе пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын. Кандыдаткі на ўдзел у праграме актыўна падтрымліваюць прасоўванне жаночага актывізму; ажыццяўляюць праграмы па развіцці жаночага лідэрства і прадастаўляюць адукацыйныя паслугі ў гэтай галіне, а таксама залучаюць мясцовых жыхароў да вырашэння пытанняў мясцовага значэння і рэалізацыi грамадска важных ініцыятыў.

4. Грамадскія ініцыятывы ў мясцовых супольнасцях

Перыяд – 11 ліпеня – 2 жніўня 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 12 снежня 2017 года.

Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 24-25 студзеня 2018 года.

Праграма запрашае да ўдзелу актывістаў/-так грамадскіх аб’яднанняў, мясцовых супольнасцяў і ініцыятыўных груп, а таксама прадстаўнікоў/-ніц органаў улады і дзяржаўных устаноў, якія ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў мясцовага ўзроўню і зацікаўленыя ў актыўным удзеле насельніцтва ў рэалізацыі грамадска значных ініцыятыў. Прыкладамі такіх ініцыятыў можа служыць дзейнасць, накіраваная на добраўпарадкаванне і рэканструкцыю мясцовых тэрыторый, прыцягненне моладзі да вырашэння значных пытанняў, паляпшэнне якасці жыцця ўразлівых груп, прыродаахоўная дзейнасць, арганізацыя фестываляў добрасуседства, вулічнага мастацтва і кірмашоў народнай творчасці, праекты культурнага развіцця і гістарычнай скіраванасці, мерапрыемствы па прасоўванні здаровага ладу жыцця і г.д. Удзел у праграме будзе карысны тым, хто цікавіцца тэхналогіямі і падыходамі да прыцягнення насельніцтва да актыўнага ўдзелу ў стварэнні і рэалізацыі ініцыятыў, скіраваных на паляпшэнне якасці жыцця мясцовых супольнасцяў.

5. Развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва

Перыяд – 11 ліпеня – 2 жніўня 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 23 студзеня 2018 года.

Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 14-15 лютага 2018 года.

Праграма запрашае да ўдзелу прадпрымальнікаў/-ніц і прадстаўнікоў/-ніц арганізацый, якія стварылі сацыяльныя прадпрыемствы, дзейнасць якіх накіравана на вырашэнне грамадска значных праблем; уладальнікаў/-ніц і менеджэраў камерцыйных кампаній, банкаўскіх устаноў, лізінгавых кампаній, мікрафінансавых арганізацый, мясцовых органаў улады, а таксама прадстаўнікоў/-ніц дабрачынных фондаў, лідэраў/-рак і актывістаў/-так грамадскіх арганізацый і мясцовых ініцыятыўных груп і іншых спецыялістаў/-так, якія займаюцца прасоўваннем канцэпцыі сацыяльнага прадпрымальніцтва, укараненнем яе прынцыпаў у Беларусі; а таксама бізнес-трэнераў, якія займаюцца навучаннем асновам сацыяльнага прадпрымальніцтва.

6. Інфармацыйна-камунікацыйныя стратэгіі для НДА

Перыяд – 1-23 жніўня 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 6 лютага 2018 года.

Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 21-22 сакавіка 2018 г.

Праграма запрашае да ўдзелу лідэраў і актывістаў/-так грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, мясцовых супольнасцяў і ініцыятыўных груп, якім патрэбныя веды аб правядзенні інфармацыйных і адвакатыўных кампаній, аб упарадкаваннi камунікацый са СМІ, мясцовымі органамі ўлады і насельніцтвам і аб выкарыстанні сацыяльных медыя для інфармавання мэтавых аўдыторый пра сваю дзейнасць і грамадска важныя пытанні, а таксама для прыцягнення іх да абмеркавання і вырашэння пытанняў мясцовага ўзроўню і рэалізацыі грамадска значных ініцыятыў.

7. Пашырэнне магчымасцяў для людзей з інваліднасцю і для іншых уразлівых груп

Перыяд – 5-27 верасня 2018 г.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць дасланыя да 17:00 13 лютага 2018 года.

Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 11-12 красавіка 2018 года.

Праграма запрашае да ўдзелу лідэраў і актывістаў/-так грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, мясцовых супольнасцяў і ініцыятыўных груп, супрацоўнікаў/-ніц сродкаў масавай інфармацыі і прадстаўнікоў/-ніц дзяржаўных устаноў і мясцовых органаў улады, дзейнасць якіх спрыяе пашырэнню правоў, абароне інтарэсаў і паляпшэнню жыцця людзей з інваліднасцю і іншых уразлівых груп. Прыкладамі ўразлівых груп могуць служыць людзі, якія жывуць з ВІЧ/СНІД; прадстаўнікі/-нiцы груп рызыкі і гандлю людзьмі; наркаспажыўцы; людзі, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі; пажылыя людзі і іншыя. Фокус праграмы – метады і інструменты ўзаемадзеяння з мясцовымі і нацыянальнымі органамі ўлады і грамадскасцю. Будуць разгледжаныя пытанні правядзення інфармацыйных і адвакатыўных кампаній з прыцягненнем традыцыйных і сацыяльных СМІ, выкарыстаннем сучасных інфармацыйна- камунікацыйных тэхналогій і з арганізацыяй асветніцкіх, адукацыйных і дыскусійных мерапрыемстваў. Тэмы для абмеркавання – становішча ўразлівых груп, якія існуюць бар’еры ў стварэнні спрыяльнага асяроддзя для іх жыцця і ўключэння ў паўнавартасную працоўную, бытавую дзейнасць i актыўнасць у вольны час.

8. Вывучэнне прыродазнаўчых навук, тэхналогій, інжынернай справы і матэматыкі ў школе (STEM-адукацыя для школьнікаў)

Перыяд – 11 кастрычніка – 2 лістапада 2018 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы намі да 17:00 3 красавiка 2018 года.

Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 16-17 мая 2018 г.

Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў/-ніц устаноў фармальнай і нефармальнай адукацыі, грамадскіх арганізацый, адукацыйных лабараторый, Міністэрства эканомікі і Міністэрства адукацыі, мясцовых органаў улады і іншых арганізаций і ўстаноў, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы і рэалізацыі адукацыйных праграм, навучальных планаў і стандартаў у сферы дакладных навук, у прыўнясеннi навукова-даследчай дзейнасці ў праграмы сярэдняй і старэйшай школы, якія стымулююць цікавасць да прыродазнаўчых навук, інжынернай справы і вынаходніцкай дзейнасці, прыцягненне моладзі да навукова-тэхнічнай дзейнасці, атрыманне адукацыі і пабудову кар’еры ў галіне STEM, удзельнічаюць у распрацоўцы праграм навучання і павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў STEM-дысцыплін.

Фінансавыя ўмовы

Праграма аплочвае квіткі на пералёт да месца стажыроўкі і назад, а таксама медыцынскую страхоўку. Пражываць удзельнікі будуць у гасцявых сем’ях, якія, як правіла, ведаюць рускую мову.

Як падацца

Для атрымання бланка анкеты ў фармаце Word дашліце заяўку на е-адрас minskusaid@state.gov.

Заяўкі на ўдзел у праграме з пазнакай «Community Connections» прымаюцца толькі па пошце на адрас: Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, вул. Старавіленская, 46 220002 Мінск, Беларусь.

Дакументы павінны быць дастаўленыя не пазней за прызначаную дату тэрміну падачы.

Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць па тэлефонах:

  • +375 17 210 12 83,
  • дадатковыя 4565, 4695
  • маб. V +375 29 651 8499; 29 644 7001.

Крыніца: adukacyja.info

30 Кастрычніка 2017 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У конкурсе #Паскарэнне можна ўпаляваць 2000 расійскіх рублёў, далучыўшы ўдалы праект сябра
    Нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў # Паскарэнне набраў абароты. 115 праектаў ужо пададзена для ўдзелу ў конкурсе – і гэта не мяжа, кажуць арганізатары. Цяпер дастаткова прыцягнуць на конкурс праект сябра і ўдзельнічаць у розыгрышы дадатковых 2000 расійскіх рублёў. Як выйграць # Паскарэнне, калі няма крутой ідэі? Знайдзі крэатыўнага сябра і стань Хантэрам яго […]
  • Гродзенскую пажарную каланчу рыхтуюць да святаў
    Гродзенскія ратавальнікі ў аўторак 12 снежня пачалі ўпрыгожваць пажарную каланчу да надыходзячых святаў. Ужо 15 снежня 33-метровая вежа з уключэннем навагодняй ілюмінацыі ў Гродне ператворыцца ў цуда-елку. Традыцыя ўпрыгожваць каланчу пачалася ў 2014 годзе. На адмысловае ўключэнне святочнай ілюмінацыі штогод запрашаюць дзяцей. Летась на свята “Бяспечная елка” запрашалі дзяцей з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дапаможных школ […]
  • Як паспяхова выкарыстоўваць Форэкс стратэгіі
      У карыстачоў сеціва ёсць унікальная магчымасць зарабляць на здзелках куплі/продажу фінансавых інструментаў Форэкс рынку У карыстачоў сеткі ёсць унікальная магчымасць зарабляць на здзелках куплі/продажу фінансавых інструментаў Форэкс рынку. Граматны трэйдзінг гарантуе атрыманне прыбытку ў выглядзе стабільнага даходу ад гандлёвых аперацый. Пачаткоўцам трэйдарам рэкамендуецца дэталёва вывучыць тэарэтычную базу фарміравання цэн на міжнародным фінансавым рынку, а […]
  • У Шчары на Мастоўшчыне патануў трактар, знайшлі целы двух загінулых
    11 снежня ў дзяжурную частку Мастоўскага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў рацэ Шчара паміж вёскамі Дварок і Макары Мастоўскага раёна знойдзены трактар ​​«Т-40» з прычэпам, які належыць жыхару вёскі Курылавічы гэтага раёна, паведамляе sk.gov.by. Вынайшлі, што ўласнік трактара ​​напярэдадні перадаваў ў часовае карыстанне 57-гадоваму жыхару вёскі Макараў, які мае пасведчанне трактарыста. Мясцовыя жыхары […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY