Праграма для ўмацавання патэнцыялу некамерцыйных арганізацый

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Прапануем паўдзельнічаць у бясплатнай міжнароднай праграме па ўмацаванні  патэнцыялу беларускіх некамерцыйных арганізацый “Рэсурсны цэнтр НКА”

Мэта праграмы – ўмацаванне патэнцыялу некамерцыйных арганізацый і маладых прафесіяналаў з Беларусі ў прасоўванні трансфармацый праз адукацыю і прафесійныя абмены з калегамі з краін Еўрасаюза, «Усходняга партнёрства» і Расіі.

Партнёры праграмы: ОДБ Брусель і нямецкае Таварыства па міжнароднай адукацыі і супрацоўніцтве Каапп Форум Інтэрнацыяналь за інфармацыйнай і тэхнічнай падтрымкай праваабарончай арганізацыі Human Constanta.

ОДБ Брусель, праваабарончая ўстанова Human Constanta і нямецкае Таварыства па міжнароднай адукацыі і супрацоўніцтве КаапФорум Інтэрнацыяналь.

Для каго?

Прадстаўнікі беларускіх некамерцыйных арганізацый з усёй Беларусі, якія займаюцца гендэрам, моладзевай палітыкай, аховай навакольнага асяроддзя, нефармальнай адукацыяй, культурай, сацыяльнай інклюзіяй і не толькі, і жадаюць палепшыць свае кампентэнцыя ў пытаннях узаемадзеяння з бізнесам, GR (адвакатаванне інтарэсаў сваіх мэтавых груп на дзяржаўным і лакальным узроўні), унутранага фандрайзінгу – збору сродкаў на праекты ў межах краіны.

Арганізатары запрашаюць як прадстаўнікоў малыдых арганізацый ды ініцыятыў, так і сталых, якія маюць добры досвед у прасоўванні трансфармацыйнай палітыкі ў розных сферах.

У праграме мы прапануем вам два трэнігі па GR і паспяховай камунікацыі з бізнесам, а таксама магчымасць арганізаваць уласныя мерапрыемствы (тэматычныя круглыя сталы, дыскусіі і г.д.) па адвакатаванні інтарэсаў сваіх мэтавых груп, выкарыстоўваючы атрыманыя на семінарах веды і наладжаныя сувязі.

Калі і што мы прапануем? Тры блокі мерапрыемстваў

Блок I

     29.08.-30.08.2017             Трэнінг па GR з удзелам міжнародных і беларускіх экспертаў-практыкаў. 
     04.09.2017                        Трэнінг  «Эфектыўная камунікацыя і паспяховае супрацоўніцтва з бізнесам»
Для ўдзелу ў абодвух трэнінгах трэба зарэгістрвацца па спасылках да 18 жніўня 2017 г.!

Блок II

Школа фандрайзінгу 

Школа фандрайзінгу
– гэта вочна-завочны курс, які складаецца  з шасці навучальных модулей і працоўных заняткаў з заданнямі для кожнага з іх. Вынікам курса стане падрыхтоўка ўдзельніцамі і ўдзельнікамі фандрайзінгавых планаў для сваіх арганізацый.
У школу фандрайзінга мы адбяром прадстаўнікоў 15 беларускіх НДА (па два ад кожнай арганізацыі).

Расклад заняткаў школы фандрайзінгу:

06.10.2017             Уводная сесія: «Віды фандрайзінгу
13.10.2017             «Юрыдычныя аспекты фандрайзінгу»
08.10.2017             Трэнінг «Карпаратыўны фандрайзінг»
27.10.2017             Трэнінг «Краўдфандынг»
03.11.2017             Трэнінг «Праца з валанцёрамі»
10.11.2017             Трэнінг «PR і Фандрайзінг»
17.11.2017             Трэнінг «Міжнародны фандрайзінг, фонды і донары»
20.-26.11.2017       Падрыхтоўка фандрайзінгавых планаў для арганізацый
01.12.2017             Выпускное мерапрыемства і абарона фандрайзінгавых планаў удзельнікаў і ўдзельніц.

Для ўдзелу ў Школе фандрайзінгу трэба зарэгістравацца па гэтай спацылцы не пазней за 20 верасня 2017 г.!

Блок III

08.12.-09.12.2017    Германа-беларускі НДА-Форум па абмене досведам і лепшымі трансфармацыйнымі практыкамі і наладжванні міжнародных партнёрстваў.

Таксама да Вашай увагі прапануем штотыднёвую рассылку па розных магчымасцях стажыровак стыпендый, трэнінгаў ды інш. Падпісацца на рассылку можна тут, абраўшы «Інфармацыя для НДА» або «Інфармацыя пра конкурсы, стажыроўкі, абмен досведам ды іншыя цікавосткі».

Праграма ажыццяўляецца за падтрымкай МЗС Германіі.

ОДБ Брусель

20 Ліпеня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • На гродзенскай Алеі кіно ўсталёўваюць новыя памятныя пліты
    Каля Моладзевага цэнтра “Гродна” 19 верасня супрацоўнікі Рэмбудаўтадора пачалі ўстаноўку чарговых пліт у Алеі кіно. Алея кіно з’явілася ў Гродне 17 верасня 2016 года з нагоды 888-годдзя горада. Тады былі ўсталяваныя дзве пліты. Праз год, на 889-годдзе, пачалася ўстаноўка чарговых пліт – іх мае быць сем. Агулам жа Алея мае складацца з 12 пліт. Мэта […]
  • “Гэта не можа быць фатаграфіяй”. Чым фотамастацтва адрозніваецца ад маскульта фатаграфіі
    “Цяжка зараз вызначыць, хто такі фатограф. Ці кожны раз, калі вы здымаеце, вы фатограф? На маю думку, не” – казаў Андрэй Лянкевіч на адкрыцці фотавыставы ў Гродне ў межах Месяца фатаграфіі. Імпрэза адбылася 18 верасня. Паводле фатографа, здымкі з сацсетак гэта “хутчэй сучасны штодзённік, чым фота”, а “красівасці” на фотаздымках – частка масавай культуры, а […]
  • “Ты заўсёды са мной, вечна зялёны”. Спявак Яўген Кіслы прэзентаваў новую песню пра Гродна
    Кіраўнік ансамбля “Нёман” Яўген Кіслы на адкрыцці выставы мясцовых фатографаў «Імгненні гродзенскай прыгажосці” 18 верасня прэзентаваў новую песню пра Гродна. Гэта падарунак гораду на 889-годдзе. Словы і музыку напісаў да песні вядомы гродзенскі джазмэн Аляксандр Краўчук. “У Аляксандра песня доўгі час ляжала. У адзін момант ён дазволіў мне яе выкарыстоўваць, – распавядае Яўген. – Раней […]
  • 150 словаў пра эСэСэСэР. Сандалі
    На летнія канікулы бацькі куплялі мне сандалі. Такія з перамычкаю на пальцах і з цвёрдым заднікам. Я сандалі не любіў, бо хлопцы ў вёсцы зазвычай хадзілі босыя. Я таксама ўсё лета – і ў спёку, калі пясок апякаў пяты, і ў грыбы, калі сасновыя голкі калолі ногі – цягаўся як усе. Босым. У гэтым я […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY