Адукацыйная школа «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння»

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка” і альманахам «Гарадскія тактыкі» запрашае на адукацыйную праграму «Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння».

Школа накіраваная на распрацоўку і прасоўванне сучасных падыходаў для развіцця беларускіх гарадоў. Праграма школы будзе будавацца на ўзаемасувязі некалькіх кірункаў мыслення і практыкі: урбаністыка, устойлівае развіццё, экалогія і сістэмны падыход у даследаванні і развіцці гарадоў. Праца школы будзе арыентаваная на некалькі прынцыпаў і ўстановак:

– шырокае і сістэмнае ўяўленне пра горад як пэўную арганізацыю сучаснага жыцця, у якую ўваходзяць самыя розныя вымярэнні – ад матэрыяльна-прасторавага і тэхналагічнага да антрапалагічнага і палітычнага;

–  прадстаўленне розных падыходаў і спосабаў мыслення, прэзентацыя розных установак і ідэалагічных падстаў, уцягнутых у рашэнне гарадскіх праблем; дыскусійнасць і праблемнасць ў разглядзе розных тэм гарадскога развіцця;

–  пераход ад экалагічнага і гарадскога актывізму да праектавання і арганізацыі практыкі шырокага маштабу, якая патрабуе сістэмных ведаў.

Праграма школы арганізавана ў тры этапы:

–  Адукацыйны інтэнсіў (красавік – чэрвень) – 6 сесій, якія ўключаюць у сябе розныя фарматы працы: лекцыі, дыскусіі экспертаў, самастойная праца слухачоў. У рамках гэтага этапу будуць прадстаўлены розныя праблемы і падыходы ў сучасным гарадскім развіцці: ад генезісу ідэі горада і розных падыходаў да распрацовак стратэгіі гарадскога развіцця да пытанняў сучасных тэхналагічных рашэнняў і праграмы адаптацыі да кліматычных змен.

–  Даследчая практыка (ліпень – жнівень), на працягу якой удзельнікі школы пад кіраўніцтвам куратараў будуць праводзіць даследаванні гарадскога асяроддзя па абраных тэмах і праблемах.

– Заключны семінар – 3 дні (Беларусь), дзе будуць падводзіцца вынікі практыкі, а таксама распрацоўвацца праекты далейшых практычных накарункаў развіцця даследаваных тэм.

Вынікі працы школы –вынікі даследчай практыкі, артыкулы, матэрыялы лекцый – стануць падставай для публікацый.

Больш падрабязнае апісанне і праграму школы можна прачытаць тут.

У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел беларускія і замежныя спецыялісты ў розных галінах: Уладзімір Батаеў, Уладзімір Мацкевіч, Марыя Фалаліева, Іван Сухій, Ганна Пазняк, Іван Краўцоў, Аляксей Крывалап, Зьміцер Гаўрусік, Яраслаў Бекіш, Юрась Меляшкевіч, Таццяна Вадалажская, Зміцер Бабіцкі і іншыя.

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі і актывісты экалагічнага і ўрбаністычнага руху, якія маюць досвед працы і зацікаўленыя ў развіцці сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

Для паступлення ў школу неабходна запоўніць заяўку да 15 красавіка. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 18 красавіка.

Заняткі школы пачнуцца з 23 красавіка 2016 года.

Заняткі будуць праходзіць у Мінску. Для іншагародніх удзельнікаў прадугледжана магчымасць кампенсаваць выдаткі на праезд і пражыванне.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на flyuniby@gmail.com з пазнакай “Школа Горад”.

Інфармацыйныя партнёры:

Талака.by;    Беларусский журнал;  Eurobelarus.info;  Vitebsk4me

16 Сакавіка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Ці гатовы гродзенцы сустрэць каронавірус? Hrodna.life правёў апытанку (відэа)
    Пасля паведамлення аб першым хворым на каронавірус на тэрыторыі Беларусі, 28 лютага, журналісты Hrodna.life вышлі на вуліцы горада з апытанкай. Ці  рыхтуюцца гараджане да магчымага распаўсюду захворвання?  Ці ведаюць людзі аб мерах перасцярогі? Ці можна купіць маскі ў  нашым горадзе? Адказы – у відэа. Чытай больш: Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. […]
  • Фотафакт: Па Гродне шпацыраваў мужчына ў ахоўным касцюме
    Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм – загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся. Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся. 28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. […]
  • Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу
    Доктар з Гродна Уладзімір Пруднікаў падзяліўся парадамі, як пазбегнуць каронавірусу. Расказваем, чаму пакуль не варта есці фасфуд, чаму маскі патрэбныя не ўсім, што рабіць, калі адчулі сябе дрэнна. І галоўнае – не панікуйце!  The post Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу appeared first on Hrodna.life.
  • Стала вядома, калі адкрыецца ГЦ “Kazzarma Mall”
    У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме – выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00. У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей – забаўляльная праграма з […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY