Прававая школа маладых эколагаў запрашае

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Прававая школа будзе праходзіць у Мінску і Гродне з красавіка да лістапада 2014 года. У межах пяці сесій удзельнікі даведаюцца пра прававое забеспячэнне ўстойлівага развіцця, экалагічныя правы грамадзян, асаблівасці адказнасці за парушэнне экалагічнага заканадаўства ды іншае.

Арганізатары: Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр ўстойлівага развіцця”, Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”, Юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

У рамках Прававой школы маладых эколагаў будзе праведзена пяць двухдзённых сесій у Мінску і Гродне па наступнай тэматыцы:

– прававое забеспячэнне ўстойлівага развіцця (Мінск, красавік 2014 года);

– прававыя аспекты выдалення аб’ектаў расліннага свету ў населеных пунктах (Гродна, май 2014 г.);

– экалагічныя правы грамадзян Беларусі (Мінск, верасень 2014 г);

– асаблівасці адказнасці за парушэнне экалагічнага заканадаўства (Гродна, кастрычнік 2014);

– прававыя механізмы аховы навакольнага асяроддзя (Мінск, лістапад 2014 года).

Па рашэнні арганізатараў школы магчымыя змены ў тэматыцы.

Першая сесія пройдзе з 24 па 25 красавіка 2014 на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (г. Мінск, вул. Ленінградская, 8).   

Удзел у мерапрыемствах школы бясплатны. Арганізатары школы забяспечваюць харчаванне ўдзельнікаў, праезд і пражыванне іншагародніх удзельнікаў за кошт сродкаў праекта “Інфармацыйна-прававая падтрымка маладых эколагаў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя” Праграмы СЕКТАР Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця.

Жадаючым прыняць удзел у школе неабходна да 18 красавіка 2014 накіраваць па электроннай пошце на адрас albert.zhloba@gmail.com запоўненую Анкету_ўдзельніка.   

Адрас аргкамітэта:

220030 г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, аўд. 310

тэл. / факс (017) 2095577

Інфармацыя для кантактаў:

тэл. + 375 29 8648 401, Жлоба Альберт Анатольевіч

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Незаконны прызыў». Гродзенец патрабуе кампенсацыю за паўгода ў войску
    У 22-гадовага Мікіты Балоціна з Гродна язва дванаццаціперснай кішкі. З такім захворваннем ён паводле закону ў мірны час “не прыдатны”. Аднак малады чалавек праслужыў у арміі паўгода, перш чым яго камісавалі. Цяпер ён збіраецца вярнуць сабе страчаныя, як ён лічыць, за гэты час 10 000 рублёў, пішуць naviny.by. «Збірайся ў армію. Папрацуеш потым» У мінулым годзе […]
  • Жывёлы шукаюць дом: два сабакі і кот, якія могуць стаць вашымі сябрамі
    Разам з зоаабарончай арганізацыяй “Адданыя сэрца” пачынаем публікаваць фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар? Цэзар шукае дом Хлопец сярэдняга памеру, малады (яшчэ няма двух гадоў) і гуллівы. Выдатна ладзіць з сабакамі. Да людзей недаверлівы, яго давер яшчэ трэба заслужыць. Гэта і […]
  • Веламарафон “Суседзі-2019” стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна
    На шлюзе “Дамброўка” 20 ліпеня стартаваў 9-ы веламарафон “Суседзі”. У гэтым годзе на выбар удзельнікаў былі чатыры дыстанцыі – на адну больш, чым у мінулыя гады. На марафон зарэгістравалася амаль 1000 удзельнікаў. Сярод іх каля 90 замежнікаў. Акрамя звыклых літоўцаў і палякаў, прыехаў і веласіпедыст з Будапешта. Але як заўсёды лідзіруюць беларусы – іх сярод […]
  • Гродзенцы адолелі першы этап велатура вакол Балтыкі
    Прадстаўнікі “ВелаГродна” разам з літоўскім клубам LKA 19 ліпеня пераадолелі першыя 1000 км па Балтыйскім узбярэжжы. Спыніліся каля мяжы з Германіяй. Стартавалі велааматары 6 ліпеня ў цэнтры Вільні ў Дзень дзяржаўнасці Літвы. Стартавала 37 чалавек, сярод іх 4 гродзенца. 19 ліпеня група пераадолела першы этап у Свінауйсце [горад у Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы – рэд.]. «Пераадолелі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY