Развіццё грамадзянскага ўдзелу моладзі меншасцяў і яе ўключэння ў працэс прыняцця рашэнняў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Адкрыт набор на курс праекта «Развіццё грамадзянскага ўдзелу моладзі меншасцяў і яе ўключэння ў працэс прыняцця рашэнняў » у Рызе. Праект рэалізуе Еўрапейская моладзевая сетка меншасцяў пры падтрымцы Еўрапейскага моладзевага фонду Савета Еўропы.

Мэты і задачы навучальнага курса:
– Даследаваць рэаліі і цяжкасці ўдзелу моладзі меншасцяў і яе ўплыву на працэсы прыняцця рашэнняў;
– Павысіць кампетэнтнасць удзельнікаў у сферы грамадзянскасці і ўдзелу;
– Матываваць моладзевых работнікаў дзейнічаць у якасці мультыплікатараў і ажыццяўляць наступную дзейнасць па рэгіянальным / мясцовым узроўні;
– Распрацаваць практычныя мерапрыемствы для моладзі ў супрацоўніцтве з органамі мясцовага самакіравання і іншых структур;
– Развіваць супрацоўніцтва сярод удзельнікаў і іх арганізацый

Профіль удзельнікаў:
Удзельнікамі навучальнага курса могуць быць моладзевыя работнікі і актывісты, якія прадстаўляюць меншасці, якія працуюць у моладзевых арганізацыях / моладзевых цэнтрах, якія:

– Могуць працаваць на рускай мове;
– Старэйшыя за 18 гадоў і малодшыя за 30 гадоў (магчымы абгрунтаваныя выключэнні);
– Маюць уяўленне пра тэмы праекта і вопыт у рэалізацыі моладзевых праектаў;
– Прадстаўляюць арганізацыі, якія працуюць з моладдзю з недастаткова прадстаўленых груп: этнічныя меншасці, маладыя  жанчыны, асобы з абмежаванымі магчымасцямі, моладзь, якая знаходзіцца ў неспрыяльным эканамічным становішчы і інш .;
– Падтрымліваюцца сваёй арганізацыяй у бягучай і будучай дзейнасці (ад адной арганізацыі прымаецца не больш за адну заяўку);
– Мэтанакіраваныя і матываваныя прыняць актыўны ўдзел у наступных этапах праекта;
– Жывуць у краінах, якія ўдзельнічаюць у праекце (Арменія, Беларусь, Грузія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Эстонія).

Практычная інфармацыя і фінансавыя ўмовы:

Даты: дзень прыезду – 3 красавіка 2016; дзень ад’езду – 9 красавіка 2016 года.

Месца пражывання і правядзення: гасцініца ў Рызе

Працоўная мова: руская

Пражыванне і харчаванне: арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.

Дарожныя выдаткі: арганізатары кампенсуюць 100% транспартных выдаткаў і выдаткаў на атрыманне візы. Удзельнікі павінны карыстацца найбольш эканамічным відам транспарту. Транспартныя выдаткі пакрываюцца паводле прадстаўленых плацежных дакументаў. Выдаткі будуць пакрыты толькі тым удзельнікам, якія будуць прысутнічаць падчас усяго курсу. Аплата будзе праводзіцца ў канцы курсу наяўнымі.

Плата за ўдзел: плата за ўдзел не прадугледжаная.

Дэдлайн падачы заявак: 10 лютага 2016 г.

Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы. 

04 Студзеня 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Беларускі адказ AliExpress: Onliner запусціў новую сістэму аплаты Onliner Pay
    13 лютага, напярэдадні святкавання 19-годдзя, Каталог Onliner сумесна з МТБанкам прэзентавалі новую сістэму online-плацяжоў – Onliner Pay. З запускам сістэмы Onliner пераўтварыўся ў паўнавартасны маркетплэйс, які працуе па мадэлі AliExpress. Onliner Pay стварае камфортныя ўмовы для пакупнікоў і прадаўцоў: першыя могуць быць упэўненыя ў хуткім і беспраблемным вяртанні грошай без лішняй бюракратыі, другія – у […]
  • Палякі абурыліся аднаўленьнем касьцёла ў Беларусі, дзе быў пахаваны кароль Станіслаў Панятоўскі. Што ня так?
    Польскія навукоўцы засталіся незадаволеныя рэканструкцыяй старадаўняга касьцёла ў мястэчку Воўчын на Берасьцейшчыне, дзе спачывалі парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай і які спачатку аднаўляў польскі бок. Пробашч парафіі патлумачыў, чаму гісторыка-культурная каштоўнасьць у такім стане. Піша “Радыё Свабода”. Чаму мы пра гэта пішам? Нядаўна ў сеціве зьявіліся фатаздымкі касьцёла, якія зрабілі польскія навукоўцы ўвосень 2019 году. Яны засталіся […]
  • Тэлеканал “Беларусь 3” у Дзень роднай мовы выйдзе ў эфір цалкам на беларускай мове
    21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Тэлеканал “Беларусь 3” у гэты дзень прапануе цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі на роднай мове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Артэфакты, традыцыі, героі Гледачоў “Беларусь 3” чакаюць выпускі пазнавальных праектаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі нашай […]
  • На Фолюшы замест казармаў пабудуюць шматпавярхоўкі
    У аснову будучага праекта закладзены шматпавярхоўкі ад трох да дзесяці паверхаў. Жылы комплекс будзе цесна ўвязаны з спускамі да Ласасянкі, дзе ўжо фармуецца зона адпачынку гараджан. Магчыма, у будучыні ў жылым комплексе пабудуюць аб’екты сацыяльнага прызначэння. Пра гэта grodnonews.by распавёў галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд» Алег Валканоўскі. Абяцаюць, што Фолюш будзе “выключнай разыначкай”. На землях,  якія […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY