“Сакавіцкія сустрэчы” запрашаюць у другі раз. У красавіку

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

20-21 красавіка ў Мінску адбудзецца Другі Форум актыўных людзей “Сакавіцкія Сустрэчы 2018”.

Сакавiцкiя Сустрэчы 2018 – гэта свята грамадзянскага актывізму i найбуйнейшая пляцоўка для абмену досведам і наладжвання дыялогу паміж актыўнымі грамадзянамi. На Форуме сустрэнуцца прадстаўнікi некамерцыйных арганізацый і ініцыятываў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнэсу, органаў мясцовай улады і кіравання.

Задачы Форума – прадэманстраваць разнастайнасць грамадзянскай актыўнасці, абмяняцца досведам і лепшымі практыкамі па дасягненнi пазітыўных зменаў у грамадстве, пашырыць міжсектарны дыялог і супрацоўніцтва, абмеркаваць шляхі павышэння ўкладу грамадзянскай супольнасці ў развіццё краіны.

У праграме Форума вас чакаюць:

  • дыскусіі з экспертамі і эксперткамі па акуальных пытаннях грамадзянскай супольнасцi i развiцця грамадскай актыўнасцi;
  • лепшыя практыкі паспяховых грамадскiх ініцыятываў i досвед узаемадзеяння грамадзян з СМI, бiзнэсам i ўладай;
  • бясплатныя трэнінгі і майстар-класы;
  • адукацыйныя гульні;
  • выстава тавараў i паслугаў некамерцыйных арганiзацый i сацыяльных прадпрыемстваў;
  • новыя знаёмствы і кантакты.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаемяцца з аналітычнымі матэрыламі па развіцці грамадзянскай супольнасці і актівізму, індывідуальнымі гісторямі поспеху актывістаў, лепшымі практыкамі і інструментамі у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічная сферах грамадзянскай актыўнасці, сацыяльнаму прадпрымальніцтву і сацыяльнай адказнасць бізнэсу, гендарнай роўнасці, ЛГБТК+ і антыдыскрымінацыі, пытанням супрацоўніцтва недзяржаўных арганізацый, СМІ і бізнэсу, юрыдычным аспектам функцыянавання НКА, развіццю ўрбаністычных тэрыторый, гісторыі грамадзянская актыўнасці ў Беларусі і інш.

Падрабязная праграма ў хуткім часе будзе на сайце Форума www.sakavikforum.by.

Каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве, неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 15 красавіка. Рэгістрацыйная анкета дае магчымасць патэнцыйным удзельнікам прапанаваць сваё мерапрыемства або прэзентацыю па тэме Форума ці паўдзельнічаць у выставе вырабаў, тавараў і літаратуры ў межах “Алеі ініцыятываў”.

Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў i ўдзельніц абмежаваная. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. 

Арганізатар Сакавіцкіх Cустрэчаў 2018 – Інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» ў партнёрстве з Адкрытым арганізацыйным камітэтам.

Крыніца: adukacyja.info

04 Красавіка 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Даже моль ценит искусство». Дизайнерка Алена Витко показала гродненцам магию из войлока
    Окунуться в фейерверк красок и надолго очароваться каждой вещью могли посетители выставки валяных вещей Алены Витко 25 апреля. Ее изделия – фантазийные шляпки, сумки, шали, украшения и одежда. Сделано все из натуральной беларусской шерсти. Дизайнер говорит, что всегда стремится дарить радость поклонникам творчества. “Хочется, чтобы вокруг нас была красота. И хочется пожелать женщинам больше смелости. […]
  • «Нават моль шануе мастацтва». Дызайнерка Алена Вітко паказала гродзенцам магію з воўны
    Акунуцца ў феерверк фарбаў і надоўга зачаравацца кожнай рэччу маглі наведвальнікі выставы лямцавання Алены Вітко 25 красавіка. Яе вырабы – фантазійныя капялюшыкі, сумкі, шалі, упрыгожванні і адзенне. Зроблена ўсё з натуральнай беларускай воўны. Дызайнерка кажа, што заўжды імкнецца дарыць радасць прыхільнікам творчасці. “Хачацца, каб вакол нас была прыгажосць. І хочацца пажадаць жанчынам больш смеласці. На […]
  • Пераможцы конкурса “Чытаем па-беларуску з velcom” давялі журы да слёз
    Найлепшыя чаканні журы спраўдзілі фіналісты абласнога этапу конкурса на лепшага чытальніка вершаў па-беларуску 25 красавіка ў Гродне. Сярод амаль 30 удзельнікаў другога, вочнага тура журы абрала пяцёрку пераможцаў. Імі сталі Маліка Мірзаліева, Арына Баярчук, Ульяна Астрамовіч, Анастасія Прымачок, Марыя Новік. Пераможцаў узнагародзілі смартфонамі і запрасілі на рэспубліканскі фінал. Ён адбудзецца ў маі на вялікай сцэне […]
  • На гарышчы дома ў цэнтры Гродна знайшлі зброю загорнутую ў сцяг са свастыкай
    У час дэмантажа даху ў доме №11 па вуліцы 1 Мая будаўнікі знайшлі паляўнічую стрэльбу з патронамі, якая была загорнута ў нямецкі сцяг са свастыкай. Аб знаходцы будаўнікі адразу паведамілі ў міліцыю. Гэта здарылася 24 красавіка. «Расчышчаючы паддашша будаўнікі выявілі скрутак, загорнуты ў газету «Праўда», датаваную кастрычнікам 1944 года, – распавядае начальнік крымінальнага вышуку Ленінскага […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY