Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Навіны застаюцца самым запатрабаваным таварам сродкаў масавай інфармацыі і ў эпоху Інтэрнэта. «Запакаваны» гэты тавар звычайна ў трох асноўных жанрах: навіна, рэпартаж, інтэрв’ю. Менавіта яны інфармуюць грамадства, што, дзе, калі і як адбылося, і хто галоўны «стваральнік» альбо герой падзеі.

Гэта не так проста: здабываць для навінаў факты, што не ляжаць на паверхні, ствараць «эфект прысутнасці» у рэпартажах і падчас інтэрв’ю пачуць менавіта тое, што прывабіць чытача.

Як зрабіць свой «тавар» унікальным, якраз і будзем вучыцца падчас арыентаванага на набыццё практычнага досведу курса «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» — для тых, хто толькі вучыцца журналістыцы, аднак мае вялікае жаданне стаць прафесійным рэпарцёрам.

Пасля заканчэння курса слухачы будуць ведаць:

—дзе і як шукаць інфармацыю;

— чым адрозніваюцца інфармацыйныя жанры ад аналітычных і мастацка-публіцыстычных;

— што такое навіна і як павінен журналіст будаваць сваю «піраміду»;

—як здабыць эксклюзіў падчас прэс-канферэнцыі;

— яікя пытанні «выстрэльваюць» і як здабыць інфармацыю ў самага складанага суразмоўцы;

— структуру рэпартажу і чым дасягаецца «эфект прысутнасці»;

—як скарыстацца навіной шматгадовай даўніны для стварэння эксклюзіўнага журналісцкага прадукту сёння.

Пасля заканчэння курса слухачы будуць умець:

— збіраць інфармацыю і пісаць навіны;

— карыстацца прафесійнымі прыёмамі для стварэння «эфекту прысутнасці» у рэпартажы;

— карыстацца тэхнікай пастаноўкі пытанняў і стратэгіі інтэрв’ю, а таксама працаваць са складанымі суразмоўцамі і ў складаных сітуацыях.

Да ўдзелу запрашаюцца: Журналісты-пачаткоўцы, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты з Мінска і рэгіёнаў.

Удзельнікаў чакаюць восем майстар-класаў ад уласных карэспандэнтаў міжнародных агенцтваў навін, а таксама вядомых беларускіх журналістаў.

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у верасні 2016 года.

Апісанне курса:

Курс «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» распачнецца 28 мая і закончыцца 16 ліпеня.

Складаецца з васьмі заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні, які пройдзе ў верасні.

Заняткі будуць праводзіцца па суботах з 11.00 да 14.00.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Сакрэтны код. Інфармацыйныя жанры журналістыкі» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Information») да 24 мая.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Крыніца: baj.by

10 Красавіка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі “Хлебнае дрэва”
    Скульптуру “Хлебнае дрэва” адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя “Гроднахлебпрама”. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер. «”Хлебнаt дрэва” – гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, – распавядае генеральны дырэктар “Гроднахлебпрама” Віктар Леановіч. – Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і […]
  • Выбары 2019: у цэнтры Гродна нагадалі пра нацыянальныя сімвалы
    19 верасня на Савецкай плошчы прайшоў чарговы перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова. У час размовы з кандыдатам кожны мог сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі Беларусі, якія зацвердзілі роўна 28 гадоў таму. “У нас праходзіць пікет па зборы подпісаў і разам з тым мы вырашылі нагадаць гродзенцам і гасцям горада, што было 28 […]
  • Карпачо з марскога грабеньчыка і размарынавы шот. У Гродне адкрыўся рэстабар “Rozmarin”
    Рэстабар “Rozmarin” на Савецкай, 10 запрацаваў у тэставым рэжыме з суботы 14 верасня. За некалькі дзён у яго ўжо з’явіліся пастаянныя кліенты, якія ходзяць туды штодня. Уладальнікі пазіцыянуюць сваю ўстанову як “тэрыторыю добрай ежы і прыемнай атмасферы”. У меню будуць нязвыклыя для Гродна рыбныя далікатэсы і крафтавыя шоты. – Кухня ва ўстанове еўрапейская з італьянскімі […]
  • “Мы ў Беларусі не мігранты”. Палякі Гродзеншчыны праводзяць акцыю перад перапісам насельніцтва
    Прадстаўнікі польскага фонду “Młode Kresy” напярэдадні перапісу насельніцтва ў Беларусі праводзяць акцыю “Pamiętam Kim Jestem” (Памятаю хто я). Яна накіравана на тое, каб мясцовыя палякі менавіта так запісвалі сваю нацыянальнасць. Для гэтага актывісты ў бліжэйшы час пачнуць расклейваць плакаты і налепкі, якія нагадваюць пра надыходзячы перапіс насельніцтва. Трэці перапіс насельніцтва ў гісторыі незалежнай Беларусі пройдзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY