Семінар для настаўнікаў, бібліятэкараў, адукатараў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы», сайт “Nastaunik.info» пры падтрымцы іншых адукацыйных арганізацый запрашаюць педагогаў, бібліятэкараў ды іншых зацікаўленых у тэме асобаў да ўдзелу ў семінары-практыкуме “Школа як платформа фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый».

Семінар адбудзецца 22–24 чэрвеня пад Мінскам.Апошні тэрмін падачы заяўкі – 17 чэрвеня 2013 г.Тэматыка семінара будзе сканцэнтравана вакол тэмаў сацыяльнай справядлівасці, каштоўнасці жыцця, пазбягання агрэсіі ды стварэння добразычлівай, спрыяльнай для развіцця і навучання атмасферы.Удзел у семінары дазволіць:

– даведацца пра сучасныя падыходы да ацэнкі якасці навучання, пра ключавыя кампетэнцыі ды ролю грамадзянскіх кампетэнцый у выхаванні асобы вучня;

– пазнаёміцца з метадамі развіцця крытычнага мыслення на ўроку і па-за ім;

– пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, а таксама рознымі формамі і метадамі працы з тэмай сацыяльнай справядлівасці, каштоўнасці жыцця;

– пазнаёміцца з працай найлепшых педагогаў Беларусі ў тэме грамадзянскай адукацыі ў школе, падзяліцца сваім досведам, абмеркаваць праблемы;

– сустрэцца з прадстаўнікамі іншых платформаў фармавання грамадзянскіх кампетэнцый: сацыяльнай рэкламы, юрыдычнай дапамогі, рэлігійных арганізацый, аўтарамі фільмаў, ролікаў, візуальнай рэкламы на сацыяльна-значную тэматыку;

– распрацаваць праекты адукацыйных мерапрыемстваў па рэалізацыі зместу семінара ў сваёй адукацыйнай дзейнасці.

Удзельнікі семінара атрымаюць камплекты інфармацыйна-метадычных матэрыялаў.

У якасці трэнераў і экспертаў у семінары будуць удзельнічаць прадстаўнікі беларускіх і міжнародных арганізацый.

Падчас семінара будзе адведзены час на абмен досведам паміж беларускімі ўдзельнікамі. Калі Вы маеце чым падзяліцца, жадаеце распавесці пра свой педагагічны досвед – пазначце, калі ласка, у анкеце тэму, матэрыялы, якія Вам для гэтага спратрэбяцца. Арганізатары дапамогуць у памнажэнні Вашых адукацыйных набыткаў для ўсіх удзельнікаў.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету-заяўку  і даслаць яе да 17 чэрвеня ўключна на адрас nastaunik.info@gmail.com .

Удзел у семінары – бясплатны. Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і кампенсацыю праезду ўдзельнікаў.

Больш падрабязную інфармацыю па мерапрыемстве можна атрымаць праз тэлефон: (+375 29) 651 2270 (Тамара Мацкевіч), е-mail:nastaunik.info@gmail.com

12 Чэрвеня 2013 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Ці гатовы гродзенцы сустрэць каронавірус? Hrodna.life правёў апытанку (відэа)
    Пасля паведамлення аб першым хворым на каронавірус на тэрыторыі Беларусі, 28 лютага, журналісты Hrodna.life вышлі на вуліцы горада з апытанкай. Ці  рыхтуюцца гараджане да магчымага распаўсюду захворвання?  Ці ведаюць людзі аб мерах перасцярогі? Ці можна купіць маскі ў  нашым горадзе? Адказы – у відэа. Чытай больш: Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. […]
  • Фотафакт: Па Гродне шпацыраваў мужчына ў ахоўным касцюме
    Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм – загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся. Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся. 28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. […]
  • Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу
    Доктар з Гродна Уладзімір Пруднікаў падзяліўся парадамі, як пазбегнуць каронавірусу. Расказваем, чаму пакуль не варта есці фасфуд, чаму маскі патрэбныя не ўсім, што рабіць, калі адчулі сябе дрэнна. І галоўнае – не панікуйце!  The post Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу appeared first on Hrodna.life.
  • Стала вядома, калі адкрыецца ГЦ “Kazzarma Mall”
    У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме – выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00. У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей – забаўляльная праграма з […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY