Семінар “Новыя тэхналогіі для грамадскіх актывістаў”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Цікавіцеся развіццём грамадзянскай супольнасці? Жадаеце ўплываць на суграмадзянаў? Ёсць ідэя, якую жадаеце рэалізаваць як грамадскі праект, але не хапае ведаў і рэсурсаў?

4 – 9 чэрвеня 2015 г. у Кіеве адбудзецца семінар «Крэатыўныя грамадскія кампаніі».

Мэта семінара – навучанне планаванню адвакацыйных кампаній, накіраваных на вырашэнне лакальных праблем; стварэнне платформы для эфектыўнай кааперацыі прадстаўнікоў НДА і экспертаў з наступных сфераў: вэб-дызайн, інфаграфіка, відэа, сацыяльныя сеткі і інш.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх НДА і ініцыятыў, якія жадаюць вырашаць грамадскія праблемы ў Беларусі з дапамогай крэатыўных аўдыёвізуальных тэхнік.

Працоўная мова семінара – руская.

Аўтары лепшых ідэй змогуць атрымаць фінансавую падтрымку для іх рэалізацыі.

Зацікаўленыя кандыдаты мусяць даслаць жыццярыс і матывацыйны ліст (аб’ём – не больш за 1 старонку) з пазнакай «Семінар па крэатыўных кампаніях». Заяўкі прымаюцца на эл.адрас marketa.kocnarova@pinf.cz. Дэдлайн – 19 траўня 2015 г.

У матывацыйным лісце неабходна пазначыць:

  • -што б вы хацелі змяніць у жыцці вашай супольнасці/горада/краіны;
  • -ваш досвед грамадскай дзейнасці;
  • -апісанне праекта сацыяльных зменаў, які вы хацелі б рэалізаваць.

Фінансавыя ўмовы:
Арганізатары пакрываюць усе выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне.

Арганізатары мерапрыемства – чэшская некамерцыйная арганізацыя «People in Need».

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Як ашуканцы зарабляюць на перапісу насельніцтва
    У пачатку гэтага тыдня па дамах на вуліцы Ажэшкі хадзілі людзі і прапаноўвалі набыць і ўсталяваць фільтры для ачысткі вады. Яны называлі сябе супрацоўнікамі кампаніі, якая дзейнічае па замове Гродзенскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Маўляў, у горадзе адбываецца пагаршэнне якасці вады, таму эпідэміёлагамі ініцыяваная ўстаноўка фільтраў ачысткі, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Так ашуканцы спрабуюць нажыцца ў асноўным […]
  • Глядзіце, дзе ў Гродне з’явіцца новы мікрараён
    Плошчы былой вайсковай часці патрабуюць тэрміновага добраўпарадкавання. На такую праблему звяртаюць увагу гарадскіх уладаў жыхары мікрараёна Фолюш у Гродне, паведамляе tvgrodno.by. Тэрыторыя калісьці рэжымнага аб’екта, сігналізуюць грамадзяне, ператварылася ў сапраўдны сметнік. Пустыя будынкі застаюцца безгаспадарнымі і незапатрабаванымі. Да таго ж закінутыя пабудовы сталі кропкай прыцягнення для падлеткаў. Былыя вайскоўцы перажываюць і кажуць, што за будынкам не […]
  • Дом Ажэшкі і Лідскі замак. У філармоніі адкрываюць выставу мініяцюр
    У фае абласной філармоніі адкрываюць выставу мініяцюр. Тут можна ўбачыць гродзенскі домік Элізы Ажэшкі, Мірскі і Лідскі замкі, Ашмянскую сінагогу і многае іншае, піша grodnonews.by. – Галоўная асаблівасць гэтай выставы ў тым, што аўтары прадстаўленых на ёй работ – жыхары Прынямоння. Яна стала вынікам абласнога творчага конкурсу бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага «Архітэктурныя помнікі малой радзімы», – […]
  • Што кажуць улады пра «закон супраць прапаганды ЛГБТ»
    Пра падрыхтоўку закону аб забароне «прапаганды ЛГБТ» у Беларусі паведаміў на сваёй Facebook-старонцы ЛГБТ-актывіст Андрэй Завалей. Актывіст выставіў і 14 старонак «аргумэнтаў», якія нібыта даслалі ў Міністэрства адукацыі з Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў, піша svaboda.org. Дакумэнт: «ЛГБТ-прапаганда дыскрэдытуе інстытут сям’і» У дакумэнце прапануецца ўвесьці крымінальную і адміністрацыйную адказнасьць за «распаўсюджваньне інфармацыі, якая дыскрэдытуе інстытут сямʼі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY