«Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Стартавая сустрэча па распрацоўцы дызайну адукацыйнага курса «Школа адукатараў» адбылася 10 чэрвеня 2016 года ў офісе Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за дзесяць практыкуючых трэнераў, прадстаўнікоў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы і партнёрскіх арганізацый. У межах сустрэчы адбылося абмеркаванне агульнай канцэпцыі, а таксама фарміраванне трэнерскай каманды Школы зыходзячы з мэты, задач і рамачных умоў.

Прыняўшы ўдзел у двух навучальных цыклах для трэнераў «Школа адукатараў», сорак прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці змогуць развіць свае трэнерскія кампетэнцыі. Навучанне пройдзе са жніўня па снежань 2016 года. Кожная Школа складаецца з 4-х пяцідзённых семінараў.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца з 1 па 25 ліпеня 2016 года. Пры адборы ўдзельнікаў прыярытэт будзе аддавацца прадстаўнікам арганізацый грамадзянскай супольнасці з рэгіёнаў, якія маюць трэнерскі досвед.

Падчас навучання ўдзельнікі набудуць веды па тэмах:

– «Нефармальная і грамадзянская адукацыя як інструмент вырашэння грамадскіх выклікаў»;

– «Ключавыя прынцыпы і падыходы да дызайну адукацыйных праграм»;

– «Метады нефармальнай і грамадзянскай адукацыі»;

– «Ацэнка эфектыўнасці праграм нефармальнай і грамадзянскай адукацыі»;

Арганізатары плануюць, што вынікам доўгатэрміновага навучання стане стварэнне «Клуба адукатараў» – супольнасці выкладчыкаў, трэнераў, андрагогов, якое будзе спрыяць павышэнню ўстойлівасці і эфектыўнасці іх дзейнасці, абмену вопытам і лепшымі практыкамі. Клуб стане месцам для абмеркавання актуальных тэм сферы дадатковай і нефармальнай адукацыі, а таксама пляцоўкай прадастаўлення адукацыйных паслуг для грамадзян, уключаючы групы насельніцтва, схільныя рызыцы сацыяльнага выключэння.

Правядзенне «Школы адукатараў» стала магчымым дзякуючы праекту «Вучыцца, каб дзейнічаць» (што фінансуецца са сродкаў Еўрапейскага Звяза і DVV International), мэтай якога з’яўляецца садзейнічанне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і прасоўванне грамадзянскага ўдзелу.

Дадатковая інфармацыя: +375 29 318 77 18 (Кацярына), ngofest2016@gmail.com а таксама на adukatar.net

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Дизайнерские блины, диджеи, катание на печи. Где, когда и как в Гродно будут праздновать Масленицу
    В Коробчицы пустят бесплатно, а в Пышках покажут “ремикс” новогодней аллеи с креативными елками. Редакция Hrodna.life узнала, какая программа ждет гродненцев на Масленицу. Пышки: без моржей, но с рыцарями Лесопарк Пышки, 27 февраля, с 12.00 до 16.00 Главные городские гулянья традиционно организуют в Пышках. Проводы зимы “Блин-Party – 2021” в этом году пройдут в новом […]
  • Дата-центр A1: гарант безопасности данных и эффективности бизнес-решений
    Когда физическое оборудование интернет-магазина или крупного интернет-ресурса (порталы, форумы) не справляется с объемом информации, на помощь приходит выделенный сервер с большими вычислительными мощностями. Арендовать его можно в компании A1, которая является крупнейшим поставщиком телекоммуникационных услуг в Беларуси. Разместить оборудование заказчик может как на своей территории, так и в дата-центре A1. Дата-центр A1 Это крупнейший в […]
  • «Встала на защиту рабочих и за это поплатилась». В Гродно продолжают увольнять за гражданскую позицию
    Гродненцам, которые участвовали в протестах, выражали свою гражданскую позицию и были наблюдателями на президентских выборах в 2020 году не продлевают рабочие контракты. Строитель, воспитатель, инспектор и работник госСМИ рассказали Hrodna.life, с каким давлением столкнулись на рабочих местах и почему вынуждены уходить. Воспитатель Александра работает воспитателем и учителем надомного обучения. В августе 2020 года она была […]
  • “Так трэба”. На выставе ў Гродне знялі некалькі карцін з-за чырвона-белай расфарбоўкі
    На выставе Надзі Букі “Личное дело” 23 лютага знялі шэсць карцін з чырвона-белай афарбоўкай. Дзве карціны былі прысвечаныя пратэстам жніўня 2020 года, а чатыры былі напісаныя на зусім іншыя тэмы. Выстава “Личное дело” мастачкі з Мінска Надзі Букі адкрылася ў Гродне 12 лютага. На ёй прадстаўлена графіка, жывапіс і кніжная ілюстрацыя мастачкі – 56 карцін […]
© 2012-2016 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"