Школа журналістыкі ад БАЖ прапануе жывы практычны досвед

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у партнёрстве ў Міжнароднай федэрацыяй журналістаў запрашаюць да ўдзелу ў Школе журналістыкі.

Калі: кастрычнік 2017 – сакавік 2018 года.
Дзе: Мінск, Беларусь.

Да ўдзелу найперш запрашаюцца сябры БАЖ і студэнты старэйшых курсаў вну, якія маюць цікавасць да журналістыкі і жадаюць набыць навыкі працы ў медыйнай сферы.

Школа журналістыкі “10 крокаў да якаснай журналістыкі” арыентавана на набыццё практычных навыкаў, неабходных для працы ў СМІ. Заняткі ў школе будуць весці беларускія журналісты-практыкі, якія маюць вялікі досвед працы ў медыях і прайшлі адмысловы трэнерскі курс пад кіраўніцтвам Акадэміі Еўрабачання. Удзел у школе дасць магчымасць набыць новыя веды і навыкі ў працы, а таксама атрымаць рэкамендацыю на ўступленне ў БАЖ.

Тыя, хто пройдуць конкурсны адбор (анкетаванне і сумоўе), будуць залічаны на курс з 10 трэнінгаў па тры дні кожны. Школа стартуе 9 кастрычніка 2017 года і будзе доўжыцца 6 месяцаў. Заняткі будуць праходзіць у Мінску па пятніцах, суботах, нядзелях (не часцей за 2 разы на месяц). Школа прадугледжвае практычныя заданні, удзел у медыйных праектах, персанальныя кансультацыі.

Запоўніць анкету можна да 30 верасня 2017 года.

Крыніца: adukacyja.info

22 Жніўня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • На прадпрыемстве, дзе выпускаюць матэрыялы для медычных масак, знайшлі каранавірус
    59-гадовы супрацоўнік прадпрыемства «Сьветлагорск-Хімвалакно», дзе выпускаюць матэрыялы для запатрабаваных цяпер мэдычных масак, заразіўся каранавірусам. Пра гэта ягоныя калегі даведаліся 8 красавіка, піша “Радыё Свабода”. «Некалькі дзён таму ён адчуў недамаганьне і зьвярнуўся да лекара, затым яго паклалі ў шпіталь і зрабілі тэст на каранавірус — вынік аказаўся станоўчы. Мужчыну адправілі ў Гомель», — пацьвердзілі на […]
  • «Каб вецер быў у іншы бок – мае бацькі б загінулі!» На Гродзеншчыне згарэла цэлая вёска
    Вёска Нарчы ў Шчучынскім раёне згарэла амаль цалкам: 20 дамоў з 27. Прычынай стала спроба мясцовага жыхара выпаліць сухую траву на сваім падворку. Вецер разнёс агонь па хатах і дварах, большасць з якіх былі закінутыя, піша Белсат. Сёння вёска Нарчы нагадвае здымачную пляцоўку «Беларусьфільму» для стужкі пра партызанаў і карнікаў. Самотныя коміны на месцы колішніх […]
  • “Нават не ўспомнілі”. Як апісваюць самаізаляцыю і як яна выглядае
    Каб праверыць, як выконваецца самаізаляцыя, двойчы ў дзень адпраўляюцца па адрасах медыцынскія работнікі ўсіх гарадскіх паліклінік, супрацоўнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і міліцыі, піша grodnonews.by. Як паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, толькі за ўчорашні дзень такія камісіі пабывалі па амаль двумстах адрасах. Гродзенцы выконваюць самаізаляцыю і не скардзяцца на самаадчуванне. – У […]
  • З 10 красавіка ў Гродне ўводзіцца забарона на наведванне лясоў
    З 10 красавіка ў Гродне ўводзіцца забарона на наведванне лясоў. “Гроднааблгідрамет” прагназуе павышэнне класа пажарнай небяспекі лясоў да 4 да 10 красавіка. Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясах у прынцыпе пагаршаецца. Пра гэта sb.by паведаміла прэс-сакратар Мінлясгаса Анастасія Дакучаева. За суткі ў Беларусі адбылося 52 лясных пажары. Агульная плошча ўзгаранняў склала 155,9 гектара. З пачатку года ў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY