Шведская арганізацыя Forum Syd абвяшчае конкурс праектаў для Беларусі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Шведская некамерцыйная, палітычна і рэлігійна нейтральная арганізацыя грамадзянскай супольнасці Forum Syd абвяшчае конкурс праектаў. Forum Syd працуе з Беларуссю з 1998 года, каб спрыяць развіццю моцнай і дэмакратычнай грамадзянскай супольнасьці ў краіне. З 2013 года рэалізуецца Праграма кіравання грантамі для Беларусі з мэтай аказання непасрэднай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Хто можа падаць заяўку на фінансаванне?

Падаць заяўку на фінансаванне могуць арганізацыі і ініцыятывы грамадзянскай супольнасці з Беларусі. Арганізацыі / ініцыятывы, якія падаюць заяўку, павінны быць непалітычнымі, некамерцыйнымі, нерэлігійнымі і працаваць у накірунку дэмакратычнага развіцця, заснаванага на каштоўнасцях роўнасці ўсіх людзей і павагі да правоў чалавека. Падаць заяўку могуць як асобныя арганізацыі / ініцыятывы, так і кааліцыі двух або больш беларускіх арганізацый / ініцыятываў.

Якія праекты могуць быць падтрыманы?
Адпаведнасць праекта Падыходу на аснове правоў чалавека будзе цэнтральным крытэрам для яго зацвярджэння. Праекты павінны быць накіраваны на дасягненне пазітыўных і ўстойлівых змяненняў у грамадстве на мясцовым і / або нацыянальным узроўні. У працэсе адбору Forum Syd будуць кіравацца каштоўнасцямі недыскрымінацыі, гендэрнай роўнасці і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, а таксама наступнымі прыярытэтамі і напрамкамі, вызначанымі нашымі беларускімі і шведскімі партнёрамі:

  • міжсектаральнае супрацоўніцтва і супрацоўніцтва арганізацый / ініцыятываў, якія працуюць у розных тэматычных абласцях, ўзгодненасць і салідарнасць грамадзянскай супольнасці;
  • вялікая бачнасць грамадзянскай супольнасці і інфармаванасць грамадскасці аб яго дзейнасці;
  • праца ў рэгіёнах і невялікіх гарадах / вёсках Беларусі;
  • актыўны ўдзел грамадзян, пашырэнне іх правоў і магчымасцяў.

У рамках бягучага цыкла Праграмы існуе магчымасць падаць заяўку на наступныя тыпы праектаў:
1. Малыя праекты, якія рэалізуюцца беларускімі арганізацыямі / ініцыятывамі. Бюджэт: да 10 000 еўра. Тэрмін рэалізацыі: да 1 года.

2. Праекты прамой падтрымкі, якія рэалізуюцца беларускімі арганізацыямі / ініцыятывамі.

Бюджэт: да 100 000 еўра. Тэрмін рэалізацыі: ад 1 да 3 гадоў.

Як падаць заяўку?
Каб падаць заяўку, адпраўце запоўненую форму заяўкі і бюджэт на адрас электроннай пошты Belarus@forumsyd.org. Вы павінны абраць выгляд формы заяўкі ў залежнасці ад тыпу праекта, на які вы прэтэндуеце:

– для малых праектаў (да 10 000 еўра): канцэпцыя праекта + бюджэт;

– для праектаў прамой падтрымкі (да 100 000 еўра): заяўка для праектаў прамой падтрымкі + бюджэт;

Заяўку і бюджэт можна запаўняць на англійскай, рускай і беларускай мовах.
Заяўкі павінны быць адпраўлены не пазней за 8 чэрвеня 2017 года.

Вынікі будуць абвешчаныя ў верасні 2017 года. Арганізацыі / ініцыятывы, праекты якіх будуць зацверджаны, могуць пачаць іх рэалізацыю ў кастрычніку 2017 года.

Падрабязнасці і форма заяўкі па спасылцы.

Крыніца: by.odb-office.eu

10 Траўня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • На гарышчы дома ў цэнтры Гродна знайшлі зброю загорнутую ў сцяг са свастыкай
    У час дэмантажа даху ў доме №11 па вуліцы 1 Мая будаўнікі знайшлі паляўнічую стрэльбу з патронамі, якая была загорнута ў нямецкі сцяг са свастыкай. Аб знаходцы будаўнікі адразу паведамілі ў міліцыю. Гэта здарылася 24 красавіка. «Расчышчаючы паддашша будаўнікі выявілі скрутак, загорнуты ў газету «Праўда», датаваную кастрычнікам 1944 года, – распавядае начальнік крымінальнага вышуку Ленінскага […]
  • «Сяржант і яфрэйтар удвух збілі пяцярых салдат». У Гродне чарговы суд за дзядуху 
    Яшчэ адзін судовы працэс над стараслужачымі ідзе ў судзе Гродзенскага раёна. На лаве падсудных двое хлопцаў: сяржант Уладзіслаў Ялец і яфрэйтар Максім Малышка з 6-й асобнай механізаванай брыгады, якая месціцца ў Гродне. Хлопцам пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Фармулёўка стандартная — 20-гадовага сяржанта Яльца вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў з ужываннем гвалту, […]
  • Вярблюды, быкі, акрабаты і клоўны: у Гродна прыехаў цырк
    Незвычайную карціну маглі назіраць мінакі на праспекце касманаўтаў раніцай 25 красавіка. На гарадскім газоне пасвіліся экзатычныя для нашага горада жывёлы: вярблюды, альпакі, афрыканскія быкі і чатырохрогія бараны. Гэта не міраж і не чарговы красавіцкі розыгрыш. У горад прыехаў цырк. Прадстаўленні пачнуцца ад пятніцы, 27 красавіка. Пакуль артысты адпачываюць з дарогі і наладжваюць абсталяванне. Жывёлы праводзяць […]
  • 500 маладых гродзенцаў павіншавалі Ленінскі раён з юбілеем
    Студэнты, навучэнцы і школьнікі горада 25 красавіка на Савецкай плошчы танцамі і флэшмобам павіншавалі Ленінскі раён з 40-годдзем. У флэшмобе прыняло ўдзел 500 чалавек. Спачатку яны правялі масавае прывітанне і віншаванне, а пасля станцавалі ды ўтварылі з натоўпу юбілейную лічбу – 40. The post 500 маладых гродзенцаў павіншавалі Ленінскі раён з юбілеем appeared first on […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY