Стажыроўка ў ЗША: гарадскі актывізм і ініцыятывы

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Да ўдзелу ў гэтай стажыроўцы ў межах праграмы Community Connections запрашаюцца актывісты і актывісткі мясцовых супольнасцяў, ініцыятыўных груп, грамадскіх арганізацый, цэнтраў гарадскога развіцця і іншых арганізацый, якія ініцыююць пазітыўныя перамены у гарадскім асяроддзі. Праграма будзе таксама цікавая прадстаўнікам і прадстаўніцам дзяржаўных устаноў, якія ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў мясцовага значэння ў гарадах з прыцягненнем грамадзян.

Прыкладамі такой дзейнасці могуць быць праекты, накіраваныя на рэалізацыю канцэпцый эфектыўнага развіцця гарадоў (канцэпцыя зялёных гарадоў, smart city), паляпшэнне якасці гарадскога планавання і кіравання, укараненне сучасных тэхналогій для павышэння камфорту і бяспекі гарадскога асяроддзя, зніжэнне ўздзеяння на клімат і навакольнае асяроддзе, добраўпарадкаванне і рэканструкцыю мясцовых тэрыторый (пад’езд, шматкватэрны дом, мікрараён), стварэнне новых гарадскіх прастораў, а таксама арганізацыя фестываляў добрасуседства і вулiчнага мастацтва, праекты культурнага і эканамічнага развіцця гарадскіх прастораў.

Праграма надасць асаблівую ўвагу пытанням развіцця мясцовага самакіравання, прасоўванню ўдзелу жыхароў у працэсах прыняцця рашэнняў, тэхналогіям прыцягнення
насельніцтва да актыўнага ўдзелу ў стварэнні і рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця супольнасцяў.

Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года.

Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 21 снежня 2018 года.

Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 30-31 студзеня 2019 года.

Іншыя тэмы стажыровак і даты падачы заявак:

 

Падтрымка і прасоўванне грамадскага актывізму з дапамогай медыя і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій

Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года.

Прыём заявак да да 17.00 22 студзеня 2019 года.

Развіццё прадпрымальніцкіх ініцыятыў у сельскай мясцовасці i малых гарадах

Даты праграмы – 7- 29 жніўня 2019 года.

Прыём заявак да 17.00 5 лютага 2019 года.

Сацыяльная адказнасць бізнэсу: супрацоўніцтва прыватнага бізнэсу і грамадскіх
арганізацый

Даты праграмы – 4-26 верасня 2019 года.

Прыём заявак да 17.00 5 сакавіка 2019 года.

Жанчыны ў бізнесе

Даты праграмы – 4-26 верасня 2019 года.

Прыём заявак да 17.00 12 сакавіка 2019 года.

Падрабязней пра стажыроўкі ў межах Community Connections-2019  глядзіце тут.

28 Лістапада 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачынаюць заліваць каткі. Глядзіце, дзе іх шукаць
    Каб заліць стацыянарныя каткі на вуліцы, патрэбныя пэўны ўзровень снежнага покрыва і мінусавая тэмпература. Як абяцаюць сіноптыкі, бліжэйшыя два тыдні пацяплення не прадбачыцца, а гэта значыць, што можна смела даставаць канькі і лыжы, паведамляе “Гродна Плюс”. Каток у парку Жылібера будзе падрыхтаваны ў бліжэйшыя дні і на гэтай пляцоўцы будзе каля 100 пар канькоў розных […]
  • У Беларусі запусцілі петыцыю, каб зрабіць 2 студзеня непрацоўным днём
    У тэксце петыцыі гаворыцца: “Графік пераносаў працоўных дзён і выхадных апублікаваны. Саўмін вырашыў, што 2 студзеня 2019 г. выхаднога не будзе. Упершыню за шмат гадоў гэты дзень будзе рабочым. Просім станоўча перагледзець рашэнне аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня 2019 года на любую іншую суботу”. Петыцыю ўжо падпісала 1948 чалавек. Адправяць яе ў Міністэрства працы і […]
  • Арт-галерэя «У Майстра» адзначыць 25-гадовы юбілей выставай «Гісторыя ў карцінах»
    21 снежня а 18:00 арт-галерэя «У Майстра» святкуе свой 25-гадовы юбілей. У гонар свята галерэя прэзентуе выставу «Гісторыя ў карцінах». «У Майстра» – найстарэйшая прыватная галерэя горада Гродна. На працягу 25 гадоў галерэя выступала актыўнай арт-пляцоўкай, якая дазваляла мастакам выказацца. Галерэя дала старт шматлікім маладым мастакам горада, дапамагла рэалізаваць смелыя, эксперыментальныя праекты. У гонар юбілею […]
  • На Вішняўцы не дачакаліся камунальнікаў і выйшлі на ўборку снегу самі
    Жыхары дома 14а па вуліцы Крамко не дачакаліся камунальных службаў і выйшлі на ўборку снегу самі. Гэта заняло два гадзіны. “Хіба за адзін раз у кожны куток 300-тысячнага горада можа дабрацца снегаачышчальнік ?!”, піша “Гродзенская праўда”. – Засяліліся ў гэты дом 7 гадоў таму, за гэты час 3-4 разы бывалі моцныя снегапады. І кожны раз, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY