Стажыроўка ў ЗША: уцягванне людзей з інваліднасцю ў жыццё мясцовых супольнасцяў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Абвешчаны новы набор у праграму Community Connections, якая прадугледжвае бясплатную 3-х тыднёвую стажыроўку ў ЗША. У час паездкі адбудуцца сустрэчы з амерыканскімі калегамі, культурная праграма, пражыванне ў сям’і. Веданне англійскай мовы не патрабуецца. Адбор удзельнікаў і ўдзельніц будзе адбываецца па выніках конкурсу заявак і гутаркі.

Да 27 лістапада ідзе прыём заявак на ўдзел у стажыроўцы па тэме “Уцягванне людзей з інваліднасцю ў жыццё мясцовых супольнасцяў” (5-27 чэрвеня 2019 года).

Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 19-20 снежня 2018 года.

Іншыя тэмы стажыровак і даты падачы заявак:

Гарадскі актывізм і ініцыятывы

Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года.

Прыём заявак да 17.00 21 снежня 2018 года.

Падтрымка і прасоўванне грамадскага актывізму з дапамогай медыя і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій

Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года.

Прыём заявак да да 17.00 22 студзеня 2019 года.

Развіццё прадпрымальніцкіх ініцыятыў у сельскай мясцовасці i малых гарадах

Даты праграмы – 7- 29 жніўня 2019 года.

Прыём заявак да 17.00 5 лютага 2019 года.

Сацыяльная адказнасць бізнэсу: супрацоўніцтва прыватнага бізнэсу і грамадскіх
арганізацый

Даты праграмы – 4-26 верасня 2019 года.

Прыём заявак да 17.00 5 сакавіка 2019 года.

Жанчыны ў бізнесе

Даты праграмы – 4-26 верасня 2019 года.

Прыём заявак да 17.00 12 сакавіка 2019 года.

Падрабязней пра стажыроўкі ў межах Community Connections-2019  глядзіце тут.

06 Лістапада 2018 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Зараз справа за асновай: “Нёман-2” стаў чэмпіёнам у Вышэйшай лізе 
    Гродзенскі фарм-клуб заваяваў залатыя медалі чэмпіянату ў Вышэйшай лізе. “Нёман-2” 24 сакавіка выйграў фінальную серыю ў “Юніёра”. Апошні матч серыі праходзіў у Гродне пры поўным аншлагу. Падтрымаць дублюючы склад “Нёмана” прыйшла вялікая колькасць чалавек, амаль поўны Лядовы. Уваход на матч быў вольным. Асноўны час матчу скончыўся з нулямі на табло. У авертайме каманды мацнейшага не […]
  • Перамога ў Салігорску: “Нёман” скарачае адставанне ў серыі
    У трэцім паўфінальным матчы, які праходзіў у Салігорску 24 сакавіка, “Нёман” нанёс паразу мясцоваму “Шахцёру” і тым самым скараціў да мінімуму адставанне ў серыі.  У Салігорску падапечныя Сяргея Пушкова ўпэўнена разабраліся са сваім супернікам. Залогам перамогі стала ўдалая гульня ў першым перыядзе, у якім гродзенцы закінулі дзве шайбы. “Нёман” – “Шахцёр” – 2:4  (0:2, 2:2, 0:0) […]
  • “Можам упершыню стаць чэмпіёнам”. Група падтрымкі “Нёмана” запрасіла гродзенцаў на хакей
    Дзяўчаты і маскот з групы падтрымкі хакейнага “Нёмана” 24 сакавіка выйшлі ў цэнтр Гродна, каб запрасіць гараджан на чарговы матч фарм-клуба, які можа стаць у гэты вечар чэмпіёнам Беларусі. Гродзенцы за крок ад запаветнага кубка. «Запрашаем усіх на хакей з удзелам каманд “Нёман-2” – “Юніёр”, – распавядае прэс-аташэ каманды Віталь Гарбацюк. – Уваход вольны. Будзем […]
  • Што посцілі ў Instagram людзі, якія прыйшлі на Дзень Волі ў Гродна?
    23 сакавіка ў Гродне адбылося святкаванне Дня Волі. Паводле арганізатараў, канцэрт наведалі 3-5 тысяч чалавек. Свабода паглядзела, што посцілі ў Instagram удзельнікі святкавання. View this post on Instagram #БНР101 #ЖЫВЕБЕЛАРУСЬ A post shared by Peter Beck (@pet_beck) on Mar 23, 2019 at 2:54am PDT ​Гледачы Дня Волі ехалі ў Гродна з іншых гарадоў: аўтамабілямі, аўтобусамі, цягнікамі, маршруткамі і бастурамі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY