Трэнінг для трэнераў у Венгрыі ад Salta-Youth

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Рэсурсны цэнтр праграмы Эразмус +  Salta-Youth запрашае на трэніг «Leadership from Inside-out», які адбудзецца 11-17 верасня 2017 г. у Венгрыі . Да ўдзелу запрашаюцца трэнеры, фасілітатары, моладзевыя працаўнікі і лідары, адукатары ды настаўнікі, якія актыўна працуюць з міжнацыянальнымі/міжкультурнымі групамі і маюць жаданне дапамагаць іншым рэалізаваць свой патэнцыял.

Цягам пяці дзён удзельнікаў і ўдзельніц чакае інтэнсіўная праграма, якая дапаможа даведацца пра асноўныя лідарскія і культурныя канцэпцыі ды тэорыі (напрыклад, сітуацыйнае лідарства, тэорыя культурных вымярэнняў Хофстэдэ), а таксама пра звязаныя з імі навыкі (назіранне, зваротная сувязь, актыўны слуханне).

Тэмы трэнігу:
•    тэорыі і канцэпцыі лідарства;
•    што такое вясці ды быць вядомым;
•    групавую дынаміку;
•    давер сярод чальцоў каманды;
•    самаўпэўненнасць і публічныя выступы;
•    міжкультурнае навучанне ды іншыя карысныя рэчы.

Кошты:
•    400 € для удзельнікаў і ўдзельніц, якія маюць аплочваемую працу;
•    360 € для студэнтаў і людзей без аплочваемай працы.

Аплата пакрывае:
•    пражыванне цягам пяці дзён у месцы сусветнай спадчыны UNESCO;
•    харчаванне згодна з вашымі патрэбамі;
•    арэнду памяшкання для трэніга з матэрыялы.
Транспартныя выдаткі, візы і страхоўкі ўдзельнікі аплочваюць самастойна.

Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку можна па спасылцы. Скрайні тэрмін падачы – 20 ліпеня 2017 г., разгляд заявак – 21 ліпеня. 

Крыніца: salto-youth.net, adukacyja.info

25 Чэрвеня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Віртуальны шпацыр па Гродне: Крэйдавыя горы
    З-за пандэміі каранавіруса многія не рызыкуюць сваім здароўем і сядзяць дома ў ізаляцыі. З гэтай нагоды разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы вырашылі зрабіць для чытачоў віртуальны пшпацыр па Гродне.  Пачалі з Крэйдавых гор ва ўрочышчы Пышкі. “Мы пачынаем падарожжа з наваколляў Мелавых (Крэйдавых) гор. Шмат для каго з гарадзенаў гэтае месца вядомае, але яно цікавае […]
  • Мільён долараў супраць каранавірусу. ЗША выдзялілі Беларусі грошы на барацьбу з пандэміяй
    Беларусь атрымае ад Злучаных Штатаў Амерыкі гуманітарную грашовую дапамогу ў памеры  1,3 млн долараў. Сродкі выдзелены для барацьбы супраць распаўсюду каранавіруснай інфекцыі, паведаміў  27 сакавіка сайт Дзярждэпартаменту ЗША. У пастанове адзначана, што сродкі могуць быць выкарыстаны, у прыватнасці, для падрыўтоўкі лабараторнай сістэмы, актывізацыі пошукаў захварэўшых, на эпідэмічны надзор і кантроль сітуацыі, тэхнічную дапамогу экспертным арганізацыям, […]
  • Сямён Шапіра расказаў, як стаў гаспадаром дзвюх элітных кватэр коштам каля $250 тысяч
    Былы кіраўнік Мінскай вобласці Сямён Шапіра стаў гаспадаром дзвюх суседніх кватэр у адным з дамоў у «Алімпік Парку» — жыллёвым комплексе каля заказніка «Лебядзіны», піша nn.by. Як стала вядома «Нашай Ніве», яму належаць двое суседніх апартаментаў плошчай 100 м2 і 63 м2 адпаведна. Агульны рынкавы кошт гэтага жылля складае каля $250 тысяч. «Я ўпершыню ў жыцці пабудаваў […]
  • Калі ў Беларусі абвесцяць эпідэмію і варта хадзіць у кафэ? Мінздароўя адказала на хвалюючыя пытанні
    Міністэрства аховы здароўя тлумачыць, што цяпер сітуацыя з каранавірусам пад кантролем і няма неабходнасці ўводзіць больш жорсткія меры. Аднак медыкі даюць пэўныя рэкамендацыі, якіх варта цяпер прытрымлівацца, і адказваюць на хвалюючыя пытанні, піша Onliner.by. Як блізка Беларусь знаходзіцца да эпідэміялагічнага парога? – Вельмі складана сказаць, наколькі мы блізкія да парога. Пакуль сітуацыя кантралюемая за кошт […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY