Трэнінг пра дата-журналістыку і правы чалавека ў Берліне

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Гарадзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” сумесна з European Youth Press шукае 4 удзельнікаў (18-30 год) і аднаго, якім можа быць 30+, з Беларусі для ўдзелу ў трэнінгу “Data-driven Storytelling about Human Rights”, які пройдзе 23 верасня – 1 кастрычніка ў Берліне.

Пра праект

Мэта трэнінга – развіваць навыкі дата-журналістыкі праз практычнае навучанне і працу над рэальнымі гісторыямі. Арганізатары робяць праект у партнэрстве з медыя з розных краінаў, якія будуць прадстаўлены на трэнінгу (Нямеччына, Італія, Славакія, Швецыя, Арменія, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя).

Разам удзельнікі атрымаюць веды і навыкі ў дата-журналістыцы і адразу прыменяць іх на практыцы. Вынікі іх працы будуць апублікаваныя медыя-партнэрамі праекта. Таксама падчас трэнінгу будзе створаная сетка маладых медыя-мэйкераў, журналістаў і актывістаў, якія працуюць у сферы правоў чалавека.

Удзельнікі_цы праекта:

  • – Даведаюцца больш і зразумеюць лепш канцэпцыю правоў чалавека.
  • – Навучацца і папрактыкуюцца ў тэхніках дата-журналістыкі: пошук звестак, стварэнне матэрыялаў на іх аснове, выўяленне найважнейшага, сторытэлінг на аснове звестак.
  • – Будуць працаваць у камандах над пэўнымі праектамі для публікацыі ў нацыянальных медыя.
  • – Набудуць прафесійныя кантакты і атрымаюць практычны досвед працы над транспамежнымі расследваннямі на базе звестак.

Фінансавыя ўмовы

Пражыванне, ежа і матэрыялы трэнінгу  цалкам аплочваюцца праграмай Erasmus+.

Выдаткі за дарогу  будуць вернутыя ў памерах да 250 еўра. 

Адабраныя ўдзельнікі_цы самі набываюць квіткі, атрымаўшы пацверджанне ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Удзельнікам_цам, якія не будуць мець шэнгенскай візы, будзе зробленае афіцыйнае запрашэнне для яе атрымання.

Удзельнікі_цы самі набываюць страхоўку на час трэнінгу.

Патрабаванні да кандыдатаў_к:

  • – Маладыя медыямэйкеры (студэнты і нядаўнія выпускнікі), блогеры і грамадскія журналісты, зацікаўленыя ў правах чалавека, актывісты-праваабаронцы, распрацоўнікі, зацікаўленыя ў тэме.
  • – 18-30 гадовыя, толькі адзін_на ўдзельнік_ца можа быць 30+.
  • – Рэзідэнты Беларусі.
  • – Добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная мова трэнінга).

Заяўка

Зацікаўленыя кандыдаты_кі могуць падаць заяўку, даслаўшы свае рэзюме (пажадана ў фармаце Europass) і матывацыйны ліст (да адной старонкі А4) па-ангельску на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з тэмай DDJ on human rights’.

Крайні тэрмін падачы заяўкі – 24 жніўня 2018.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 27 жніўня.

22 Жніўня 2018 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гэта вам не Гродна. У Мінску затрымалі Вольскага, Вайцюшкевіча, Варашкевіча і Аракеляна
    Музыканты хацелі даць канцэрт у цэнтры Мінску, але іх затрымалі. Пра гэта ў фэйсбуку паведамляе Эдуард Пальчыс. “Улады вельмі добра адпрацоўваюць загад Лукашэнкі ад 1-ага сакавіка на “вялікай размове” – “Бангалор і ніякай актыўнасці ў цэнтры горада, – піша Эдуард. – Толькі што ў бус ціхары суправадзілі Вольскага, Вайцюшкевіча, Варашкевіча і Аракеляна, якія хацелі сыграць […]
  • “Стаць ценем мастака”. Гродзенскі майстар рэстаўруе карціну з Брыгіцкага манастыра
    Аляксей Навумчык з Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея ўжо 8 гадоў рэстаўруе старадаўнія карціны і іконы. Зараз майстар працуе над палатном 17 стагоддзя, якое калісьці вісела ў брыгіцкім манастыры, але было схавана ў часы Савецкага саюза. Гэтай карцінай Аляксей Навумчык пачаў займацца пасля выставы «Сакральная спадчына Панямоння» ў Новым замку. На ёй выстаўлялі палотны, знойдзеныя ў сутарэннях […]
  • У Гродне з’явіцца арачны пешаходны мост
    Мост арачнай канструкцыі злучыць праз Нёман дзве зоны адпачынку. Як распавёў галоўны інжынер праекта, мост будзе шырынёй 4,75 метра, веладарожка зойме два з паловай метры, а пешаходны тратуар – 2,25 метра. Праектам прадугледжана таксама магчымасць перамяшчэння па мосце інвалідам-калясачнікам і бацькам з дзіцячымі вазкамі, паведамляе “Гродзенская праўда”. Пешаходны мост нашмат скароціць шлях з горада да […]
  • У Гродне з-за непатушанага акурка згарэў балкон
    Інцыдэнт адбыўся ўчора на вуліцы Белуша ў 12.15 ў Гродне. У выніку пажару ніхто не пацярпеў, але балкон быў моцна пашкоджаны агнём. Як распавялі “Гродзенскай праўдзе” у гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, жанчына выйшла на балкон, каб папаліць. У нейкі момант у яе зазваніў тэлефон, яна вярнулася ў кватэру. Цыгарэта засталася непатушанай. З-за чаго загарэліся […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY