Трэнінг «Выкарыстанне смартфона ў працы журналіста для здымкі кароткіх відэа»

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

6-7 і 8-9 чэрвеня 2016 г. у Мінску. Трэнер: Гай Деген (Guy Degen, Аўстралія, Германія).

Мэтавая аўдыторыя: супрацоўнікі СМІ і пазаштатныя журналісты.

Месца правядзення: Прэс-клуб Беларусь, вул. В. Харужай 3-601.

Двухдзённы трэнінг для азнаямлення з асновамі відэаздымкі з выкарыстаннем смартфона.

Уменне ствараць відэа для распаўсюджвання ў інтэрнэце і сацыяльных сетках становіцца адным з асноўных навыкаў сучасных журналістаў для мультымедыйнага апавядання.

Удзельнікі пазнаёмяцца з некалькімі фарматамі відэа для інтэрнэту, а таксама набудуць практычныя навыкі для таго, каб самім пачаць з упэўненасцю здымаць кароткія відэа інтэрв’ю, апытанні, відэаблогі (а таксама іншыя жанры).

Трэнінг будзе ўключаць шмат практычных заданняў для замацавання навыкаў.

Змест:

– Азнаямленне з фарматамі відэа для інтэрнэту і сацыяльных сетак,

– Асноўныя тэхнічныя прыёмы відэаздымкі,

– Асновы кадравання і кампазіцыі,

– Мікрафоны для смартфонаў для запісу якаснага гуку,

– Выкарыстанне трыножак і монапода,

– Карысныя парады аб тым, як больш эфектыўна выкарыстоўваць смартфоны і даступныя аксэсуары для мабільнай відэаздымкі,

– Просты мантаж,

Удзел – бясплатны. Рэгістрацыя і адбор – абавязковыя. Запрашаюцца таксама журналісты з рэгіёнаў.

Заяўкі накіроўваць: journalistby@gmail.com да 4 чэрвеня 2016 г. у адвольнай форме. Пазначыць матывацыю, назву СМІ (з якімі супрацоўнічаеце), тэлефон для сувязі.

baj.by

 

11 Красавіка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Кухар у курылцы» і «чалавек з нажом». Шэф з Гродна стаў пісьменнікам і прадставіў першую кнігу
    Кнігу «Кухар у курылцы» 31 сакавіка прадставіць гродзенцам шэф-повар кафэ «Веранда» Сяргей Махаўцоў. Гэта шчыры аповяд пра тое, як уладкована кухня, што стаіць за радкамі меню і ветлівымі ўсмешкамі персаналу. «Кухар ў курылцы» – пісьменніцкі дэбют Сяргея. Кніга больш пра эмоцыі і адносіны. Сяргей распавёў Hrodna.Life, што цяпер працуе над другой кнігай, якая будзе кулінарнай […]
  • Еўрасаюз выдзяляе Беларусі грошы на барацьбу з каранавірусам
    У рамках сваіх глябальных дзеяньняў у адказ на ўспышку каранавірусу Эўрапейская камісія гатовая падтрымліваць краіны Усходняга партнэрства і пераразьмеркавала 140 мільёнаў эўра на самыя непасрэдныя патрэбы, у тым ліку і на патрэбы Беларусі, паведамляе Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі, піша Свабода. Акрамя таго, Эўрапейская камісія перанакіруе сродкі існуючых інструмэнтаў на суму да 700 мільёнаў эўра, каб […]
  • «Выносілі з інсультам, дзядоў, бабак». Што адбываецца ў Іўі, дзе пацьвердзілі выпадак каранавірусу
    У Горадзенскай вобласьці пацьвердзілі чацьвёрты выпадак каранавірусу. Са шпіталя ў горадзе Іўе, дзе ляжыць мужчына, пачалі масава выпісваць пацыентаў, піша Свабода. Як стала вядома Свабодзе, мужчына паходзіць з Івейскага раёну, мае бізнэс, займаецца мэбляй і перавозкамі па Беларусі. Ёсьць жонка і малыя дзеці. Як сказаў газэце «Вечерний Гродно» галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Горадзенскай вобласьці Мікалай Кендыш, 50-гадовы прадпрымальнік […]
  • На Гродзеншчыне – новыя заражэнні каронавірусам. Абласны скурвендыспансер зачынілі на каранцін
    Былую чыгуначную больніцу на вуліцы Будзёнага, у якой апошнім часам месціўся Гарадзенскі абласны клінічны скурвендыспансер, зачынілі, уваход абмежаваны. Паводле неафіцыйных звестак, туды завозяць хворых на COVID-19. Адміністрацыя каментаваць адмаўляецца, піша Белсат. Паводле інфармацыі ад нашых чытачоў, яшчэ 27 сакавіка ў лякарню завезлі хворага з падазрэннем на каронавірус. Папярэдне ва ўстанове адмыслова мінімізавалі колькасць пацыентаў са […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY