Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2017 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў красавіку 2017 г. у Вільні, а апошнюю – 6 – 8 лістапада 2017 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні.

Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.  Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйныя выдаткі ў памеры 50 Еўра. Астатнія выдаткі аплочваюць арганізатары.

Інфармацыю пра Школу можна знайсці тут, пра Раду Еўропы і праект Школ палітычных даследаванняў – на сайце Рады Еўропы, а таксама на сайце Еўрапейскай Асацыяцыі Школ палітычных даследаванняў. Больш падрабязную інфармацыю пра УШПД для падачы заявак можна атрымаць у групе Facebook.

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 25 лютага 2017 г. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:

  1. свой фотаздымак памерам не менш як 1000×1000 пикселаў у фармаце JPEG;
  2. рэзюмэ (CV);
  3. кароткае рэзюмэ (максімум – два абзацы);

Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2017 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2017), а пасля – _Anketa, _Photo, _CV, _brief.  Форма анкеты-заяўкі і прыклад кароткага рэзюмэ прыкладаюцца.

(УШПД) працуе з 2007 г. для Беларусі як частка праекта Рады Еўропы. Гэта адна з дваццаці трох Школ у сям’і Школ палітычных даследаванняў. Такія Школы існуюць у Расіі, Украіне, Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Балгарыі, Сербіі, Румыніі, Грэцыі, Турцыі і іншых краінах. Ідэя Школ палітычных даследаванняў – адкрыццё новых гарызонтаў і стварэнне новых магчымасцяў для маладых лідараў, садзейнічанне іх супрацоўніцтву паміж сабой, з экспертамі і калегамі з замежных Школ.

Школа штогод ажыццяўляе набор слухачоў з ліку маладых (як правіла, да 35 гадоў) палітычных і грамадскіх лідараў, навукоўцаў у галіне грамадскіх навук, журналістаў, прадпрымальнікаў, супрацоўнікаў органаў мясцовага самакіравання і дзяржаўнага кіравання. Для слухачоў звычайна арганізуюцца дзве ці тры сесіі па 3 – 4 дні, пасля яны удзельнічаюць у Страсбургскім Сусветным Форуме за дэмакратыю, дзе працуюць разам з сусветна вядомымі палітыкамі, экспертамі, журналістамі, а таксама са сваімі калегамі з іншых Школ.

Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў спрыяе сталай камунікацыі і супрацоўніцтву сваіх 220 выпускнікоў, сярод якіх – вучоныя ў галіне грамадскіх навук, палітыкі, лідары і актывісты моладзевых і няўрадавых арганізацый, прадпрымальнікі, журналісты.

УШПД уваходзіць у Асацыяцыю Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы, якую ўзначальвае Катрын Лялюмьер, у мінулым – Генеральны сакратар Рады Еўропы.

Дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў – Аляксандр Дабравольскі, Мэнэджар Школы – Валянціна Палевікова, Старшыня Рады Школы – праф. Леанід Заіка.

01 Снежня 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Аўтар сагі, па якой зняты серыял «Гульня тронаў»: Гэта яшчэ не канец
    Стваральнік сагі «Песня лёду і полымя» (A Song of Ice and Fire) Джордж Марцін апублікаваў у сябе ў блогу вялікі пост, прысвечаны фіналу серыялу «Гульня тронаў». У ім ён паабяцаў скончыць кніжную сагу, фінал якой будзе (а можа, і ня будзе) адрознівацца ад таго, што было паказана на экране, піша svaboda.org. «Людзі пытаюцца цяпер: чым […]
  • “Не прапаганда, а гістарычная праўда”. У Гродна прыехалі рэканструктары Войска Польскага
    Салдат польскай арміі і паліцэйскі ў форме 1939 года шпацыравалі па цэнтры Гродна, як і 80 гадоў таму. Гэта былі ўдзельнікі групы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім». Яны прыехалі ў Гродна 21 мая, прайшліся па вуліцах, зрабілі фатаграфіі і пагутарылі з гараджанамі. Рэканструктары на чале з гісторыкам Ігарам Мельнікавым рэгулярна выязджаюць у розныя гарады […]
  • Ля Гродна з’явіцца яшчэ адзін пешаходны мост
    Ён з’явіцца на базе адпачынку “Дом рыбака” ў Каробчыцах у 2020 годзе. Акрамя маста, на тэрыторыі з’явяцца пляж на 65 чалавек, навес з мангалам для ўрачыстых мерапрыемстваў, поле для мініфутбола, пешаходныя дарожкі, шэсць назіральных пляцовак, пляцоўка для смеццевых кантэйнераў і малыя архітэктурныя формы. Фактычна, гэта будуць два мосты, якія злучаць берагі пруда Верхняе на рацэ […]
  • Стала вядома, калі адкрыецца абласная філармонія
    7 чэрвеня ў абласной філармоніі адкрыюць канцэртную залу. Адсвяткуюць падзею вялікім гала-канцэртам. Артысты абласной філармоніі выступяць сумесна з зоркамі беларускай эстрады. У фае разгорнуцца выставы і фотазоны, паведамляе grodnonews.by. Набыць квіткі можна ўжо з заўтрашняга дня. Арганізатары разлічваюць на поўны аншлаг. Яны абяцаюць, што сцэна зможа прыняць больш за 1200 гледачоў, а сучаснае тэхнічнае абсталяванне […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY