Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў абвяшчае конкурс

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы абвяшчае конкурс на удзел у праграме 2016 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы сакавіка 2016 г. ва Ўкраіне, а апошнюю – у лістападзе 2016 г. у Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).

Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў.

Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.  Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганизацыйныя выдаткі ў памеры 50 Еўра. Астатнія выдаткі аплачваюць арганізатары.

Інфармацыю пра Школу можна знайсці тут, пра Раду Еўропы і праект Школ палітычных даследаванняў – на сайце Рады Еўропы, а таксама на сайце Еўрапейскай Асацыяцыі Школ палітычных даследаванняў. Больш падрабязную інфармацыю пра УШПД для падачы заявак можна атрымаць у групе Facebook .

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет.

Анкету неабходна выслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com да 16 лютага 2016 г. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:

  1. свой фотаздымак памерам не менш як 1000×1000 пикселаў у фармаце JPEG;
  2. рэзюмэ (CV);
  3. кароткае рэзюме (максімум – два абзацы);

Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2016 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2016), а пасля – _Anketa, _Photo, _CV, _brief.

02 Лютага 2016 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Нёман” арандаваў у “Шахцёра” нападніка Мікалая Януша
    Гродзенскі “Нёман” і салігорскі “Шахцёр” дамовіліся аб арэндзе нападніка Мікалая Януша ў Гродна. Такім чынам футбаліст сезон 2018 года правядзе ў складзе жоўта-зялёных. Сваю прафесійную кар’еру Януш пачаў у складзе «Граніта», дэбютаваўшы ў мацнейшым дывізіёне Беларусі ў сезоне 2008 года. За «Граніт» у Вышэйшай Лізе Мікалай правёў 45 матчаў, у якіх забіў 12 мячоў і […]
  • «Алімпійскі выбар»: Домрачава пералічыць 10 тысяч рублёў гродзенскай школе «Фаварыт»  
     Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава, якая заваявала сярэбраны медаль на Алімпіядзе ў Пхенчхане, у рамках праекта «Алімпійскі выбар» пералічыць 10000 рублёў гродзенскай міжраённай СДзЮШАР «Фаварыт». Домрачаву ўразіў відэаролік, зроблены выхаванцамі гэтай школы: «Алімпійскі выбар» – сумесны маштабны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў […]
  • Ад басейнаў да псіхатэрапеўта. Што прапаноўваюць на выбарчых участках у Гродне
    18 лютага ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. У Гродне створана 137 выбарчых участкаў, на якіх балатуецца 45 кандыдатаў. Hrodna.life выбраў тыя ўчасткі ў горадзе, дзе можна не толькі прагаласаваць, але і з карысцю правесці час. Практычна на кожным участку будуць урачыста сустракаць маладых выбаршчыкаў і дарыць ім падарункі, таксама можна […]
  • Забойцу гродзенскага музыканта Арцёма Самойлава прысудзілі да 8 гадоў калоніі
    У Праўдзінскім раённым судзе (Калінінградская вобласць) вынеслі прысуд па справе аб забойстве гродзенскага музыканта Арцёма Самойлава. 30-гадовы грамадзянін Расіі віну прызнаў часткова і атрымаў 8 гадоў турмы, паведамілі ў прэс-службе Праўдзінскага раённага суда. Што здарылася У верасні 2017 года музыка разам са сваімі сябрамі з Гродна адправіўся ў Калінінградскую вобласць у пасёлак Ермакова на заробкі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY