Узмацненне ролі жанчын у вырашэнні сацыяльных праблем мясцовых супольнасцяў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме “Узмацненне ролі жанчын у вырашэнні сацыяльных праблем мясцовых супольнасцяў”  Community Connections.

Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўніц арганізацый і аб’яднанняў, дзейнасць якіх садзейнічае пашырэнню правоў і паляпшэнню становішча жанчын, якія падтрымліваюць прасоўванне жаночага актывізму, ажыццяўляюць праграмы па развіццю жаночага лідэрства і прадстаўляюць адукацыйныя паслугі ў гэтай галіне. Запрашаюцца таксама прадстаўніцы грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, заснаваных на веры, актывісткі мясцовых супольнасцяў і ініцыятыўных груп, якія ажыццяўляюць сацыяльныя праекты і праграмы і якія займаюцца іншай дзейнасцю, якая садзейнічае вырашэнню сацыяльных праблем мясцовых супольнасцяў. Прыкладамі можа служыць дзейнасць, накіраваная на паляпшэнне жыцця людзей з інваліднасцю; людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІД; прадстаўнікоў/ніц груп рызыка і гандлю людзьмі; наркаспажыўцоў; людзей, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі; сталых людзей і г.д. Да ўдзелу таксама запрашаюцца прадстаўніцы мясцовых органаў улады, адукацыйных устаноў і іншых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы заканадаўства аб абароне правоў жанчын і пашырэнні іх магчымасцяў.

Пераможцы конкурснага адбору азнаёмяцца з заканадаўствам ЗША аб гендэрнай роўнасці, адукацыйнымі праграмамі развіцця жаночага лідэрства і дзейнасцю амерыканскіх арганізацый па пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын, а таксама лепшымі практыкамі падтрымкі жаночага грамадзянскага актывізму на прыкладах дзейнасці жанчын-лідэраў па вырашэнні сацыяльных пытанняў мясцовых супольнасцяў.

Даты праграмы – 6-28 верасня 2017 г.

Анкеты для ўдзелу ў праграме Інклюзіўная адукацыя ў школе павінны быць атрыманы намі да 17.00 21 сакавіка  2017 г.

Для атрымання бланка анкеты ў фармаце Word дашліце заяўку па адрасе minskusaid@state.gov

Заяўкі на ўдзел у праграме з паметкай «Community Connections» прымаюцца толькі па пошце па адрасе:
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці
вул. Старавіленская, 46;    220002 Мінск, Беларусь

Праграма Community Connections – гэта трохтыднёвыя стажыроўкі ў ЗША, распрацаваныя ў адпаведнасці з прафесійнымі інтарэсамі ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія ўключаюць у сябе наведванне амерыканскіх арганізацый падобнага прафесійнага профіля для абмену досведам, размовы з экспертамі і экспертками, а таксама ўдзел у канферэнцыях па тэме візіту, культурных мерапрыемствах і валанцёрскай дзейнасці .

Адбор праводзіцца на конкурснай аснове па выніках гутаркі з кандыдатамі і кандыдаткамі, адабранымі пасля разгляду заявак. Групу суправаджаюць 2 перакладчыка – веданне англійскай мовы для ўдзелу ў праграме не патрабуецца.

12 Лютага 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Беларускі адказ AliExpress: Onliner запусціў новую сістэму аплаты Onliner Pay
    13 лютага, напярэдадні святкавання 19-годдзя, Каталог Onliner сумесна з МТБанкам прэзентавалі новую сістэму online-плацяжоў – Onliner Pay. З запускам сістэмы Onliner пераўтварыўся ў паўнавартасны маркетплэйс, які працуе па мадэлі AliExpress. Onliner Pay стварае камфортныя ўмовы для пакупнікоў і прадаўцоў: першыя могуць быць упэўненыя ў хуткім і беспраблемным вяртанні грошай без лішняй бюракратыі, другія – у […]
  • Палякі абурыліся аднаўленьнем касьцёла ў Беларусі, дзе быў пахаваны кароль Станіслаў Панятоўскі. Што ня так?
    Польскія навукоўцы засталіся незадаволеныя рэканструкцыяй старадаўняга касьцёла ў мястэчку Воўчын на Берасьцейшчыне, дзе спачывалі парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай і які спачатку аднаўляў польскі бок. Пробашч парафіі патлумачыў, чаму гісторыка-культурная каштоўнасьць у такім стане. Піша “Радыё Свабода”. Чаму мы пра гэта пішам? Нядаўна ў сеціве зьявіліся фатаздымкі касьцёла, якія зрабілі польскія навукоўцы ўвосень 2019 году. Яны засталіся […]
  • Тэлеканал “Беларусь 3” у Дзень роднай мовы выйдзе ў эфір цалкам на беларускай мове
    21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Тэлеканал “Беларусь 3” у гэты дзень прапануе цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі на роднай мове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Артэфакты, традыцыі, героі Гледачоў “Беларусь 3” чакаюць выпускі пазнавальных праектаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі нашай […]
  • На Фолюшы замест казармаў пабудуюць шматпавярхоўкі
    У аснову будучага праекта закладзены шматпавярхоўкі ад трох да дзесяці паверхаў. Жылы комплекс будзе цесна ўвязаны з спускамі да Ласасянкі, дзе ўжо фармуецца зона адпачынку гараджан. Магчыма, у будучыні ў жылым комплексе пабудуюць аб’екты сацыяльнага прызначэння. Пра гэта grodnonews.by распавёў галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд» Алег Валканоўскі. Абяцаюць, што Фолюш будзе “выключнай разыначкай”. На землях,  якія […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY