Вазьмі ўдзел у першым беларускім IdeaLab

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца журналісты і грамадзянскія актывісты, якія на працягу двух сутак (у тым ліку ноччу) разам будуць працаваць над сумеснымі медыяпраектамі. Дапамагаць ім у гэтым будуць інфаграферы, дызайнеры ды іншыя спецыялісты з Беларусі, Украіны, Германіі.

Як заявіцца грамадскім актывістам

Прадстаўнікам грамадскіх ініцыятываў трэба запоўніць заяўку на ўдзел, у якой падрабязна апісаць тую ідэю (гісторыю, праблему), якая, на вашу думку, можа легчы ў аснову медыяпраектаў і вартая быць прадстаўлена шырокай публіцы.

Пасля папярэдняга адбору заявак, які правядуць прадстаўнікі арганізацый-партнёраў IdeaLab, не менш за 15 з заяўленых ідэй будуць прэзентаваныя прадстаўнікамі НГА ў першы дзень імпрэзы.

Менавіта гэтыя ідэі лягуць у аснову будучых медыйных праектаў, над якімі будуць працаваць сфармаваныя на IdeaLab каманды.

Для прадстаўнікоў НГА ўдзел у мерапрыемстве – добры шанец наладзіць узаемадзеянне з медыя і журналістамі, самім адчуць сябе членам рэдакцыйнай каманды, апрабаваць новыя інструменты візуалізацыі дадзеных, стварэння мультымедыйных гісторый і г.д. Але галоўнае – выдатная магчымасць распавесці шырокай публіцы пра тыя праблемы, якімі займаецца вашая арганізацыя.

Як заявіцца журналістам

Прадстаўнікам медыя таксама трэба запоўніць заяўку, у якой пацвердзіць сваю гатоўнасць не толькі ўдзельнічаць у IdeaLab, але і апублікаваць гатовы праект у сваім медыя.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца журналісты, якія спецыялізуюцца на сацыяльнай, экалагічнай і культурнай тэматыкі. Форма ўласнасці медыя, а таксама іх выгляд (друкаванае, электроннае, онлайн) – значэння не маюць.

Для ўдзелу ў IdeaLab будуць адабраны 30 прадстаўнікоў медыя.

Журналістам удзел у імпрэзе дасць доступ да ўнікальных гісторый, якія раней нідзе не публікаваліся, да кансультацый з боку дасведчаных медыя-экспертаў, інфаграфераў, сторытэлераў.

У час IdeaLab будуць арганізаваны майстар-класы і індывідуальныя кансультацыі ментараў для ўсіх каманд, якія працуюць над праектамі.

У канцы імпрэзы прафесійнае журы, якое складаецца з ментараў і арганізатараў IdeaLab, ацэніць усе прадстаўленыя праекты. Лепшы з іх атрымае прыз ад спонсараў.

Апошні тэрмін падачы заявак ад прадстаўнікоў НГА і журналістаў – 25 жніўня 2017 года.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, напісаўшы на адрас mediamanagementbelarus@gmail.com

Дата правядзення IdeaLab: 7-8 кастрычніка 2017 года

Месца правядзенне: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау.

IdeaLab – хакатон, які сумесна ладзяць Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау, установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, ГА “Цэнтр “Трэці сектар” пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

11 Жніўня 2017 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • #прашчальнаесловапрэзідзента. Як гродзенцы смяюцца з прэзідэнта
    Беларусы прагназуюць, што б пра іх сказаў Лукашэнка, калі б яны памерлі ад каранавіруса. Допісы пачалі з’яўляцца пасля таго, як Лукашэнка нетактоўна выказаўся пра дзве смерці ад COVID-19. Беларусы палічылі гэта абуральным і запусцілі флэшмоб. Глядзіце, што пішуць гродзенцы. Да херня вапрос. Баба. Пісят лет. Чэво дальшэ жыць та? Ні ана цібе дзіцей ні радзіт большэ, […]
  • Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі на святочную імшу ў Фарным касцёле
    У нядзелю 5 красавіка  каталікі адзначылі уваход гасподні ў Іерусалім – Пальмовую, ці Вербную, нядзелю. У сувязі з эпідэміялагічным становішчам вернікам Гродна прапанавалі паўдзельнічаць у набажэнствах анлайн. Але многія гродзенцы вырашылі ўсё-такі наведаць храмы. Як праходзіла святочнае набажэнства ў гродзенскім Фарным касцёле, глядзіце ў рэпартажы БЕЛТА.  The post Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі […]
  • У Беларусі – 562 выпадкі каранавіруса. 8 чалавек памерла
    Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала новыя лічбы колькасці заражаных і памерлых ад каранавіруса. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў інфекцыі вырасла на 28% за дзень. У Беларусі па стане на 05.04.2020 на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Ачунялі 52 чалавекі. 8 пацыентаў памерлі. Як […]
  • Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці
    Рэстараны, кафэ і бары ў Гродне абмяжоўваюць час працы або часова зачыняюцца. Дыскатэкі працуюць да 23.00, дзейнасць кальянных абмежаваная. Тым часам многія заклікаюць падтрымаць лакальны бізнес і любімыя месцы, каб пасля каранціну вы зноў маглі хадзіць туды. Установы, у сваю чаргу, уводзяць зніжкі ці інакш імкнуцца прыцягнуць наведвальнікаў. Кавярні “Наша Кава” і “Справа” Кавярня працуе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY